• Авторизация


14.09.07 !Axтунг-Berlin!: фэст нямецкага кіно ў Менску 12-09-2007 15:31 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Беларусы першымі ва Ўсходняй Эўропе пазнаёмяцца з малавядомымі працамі папулярнага рэжысэра Томы Тыквера і двух маладых рэжысэраў Стэфана Кромэра і Сэбастыяна Шыпэра ў межах фэсту нямецкага кіно 14-16 верасьня. Ужо добра вядомы беларусам праект InterFilmWostok і кампанія German Film прадстаўляюць сэрыю !Axтунг-Berlin!. З 14 па 16 верасьня можна будзе пазнаёміцца з малавядомымі беларускім гледачам нямецкімі стужкамі. Падобныя паказы нямецкіх фільмаў ужо шэсьць год праходзяць у Маскве і Кіеве. Паколькі ў Беларусі мала ведаюць аб сучасным нямецкім кіно, менавіта са сталіцы Беларусі распачнецца паказ фільмаў ад German Film. Так што ў нас ёсьць шанец першымі ўбачыць два поўнамэтражных фільма маладых нямецкіх рэжысэраў і дзьве кароткамэтражныя стужкі Тома Тыквера. На Беларусі паказ вырашылі назваць «фэстам», з тым, каб у выпадку посьпеху і зацікаўленасьці публікі, ладзіць сапраўдныя, маштабныя фэсты штогод. Імя Тома Тыквера можна было ўбачыць па ўсім горадзе на афішах «Парфумэра». Але ў рэжысэра акрамя экранізацыі кнігі Патрыка Зюськінда і фільма «Бягі, Лола, бягі», ёсьць не адна вартая ўвагі праца. Праграма фэсту пройдзе ў тры дні. Кожны сэанс будзе складацца з двух блёкаў: паказу аднаго з кароткамэтражных фільмаў Тыквера і адной поўнамэтражнай стужкі заяўленых рэжысэраў. Фільмы, зразумела, будуць чаргавацца. Такім чынам, у Доме кіно за тры дні можна будзе ўбачыць: «Лета 04» (рэжысэр Стэфан Кромэр): сонца, яхты, каханьне, душэўныя мукі... «Адзін мой сябар» (рэжысэр Сэбастыян Шыпэр): два хлопцы, адна дзеўчына і хуткія аўто «Таму што» (рэжысэр Том Тыквер) «Эпілёг» (рэжысэр Том Тыквер) Те,кто живёт в Минске,могут приобрести у меня пригласительные билеы в Дом Кино по льготной цене.Вы экономите от 4 до 6 тысяч на двоих.Ещё никто не жаловался.Связаться можно по асе или попросить в личке мой телефон!!!Пригласительные действуют на все возможные фильмы!!! [300x412]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник 14.09.07 !Axтунг-Berlin!: фэст нямецкага кіно ў Менску | overvicvella - OVerVicVellAnger | Лента друзей overvicvella / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»