• Авторизация


Ліст з Народнай Волі 18-12-2007 21:47 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Напісаў нехта з Гродна. Вельмі спадабалася...
А мне іх не шкада

13.12.2007

Шчыра кажучы, мне ўжо абрыдла слухаць гэтае бясконцае ныццё: зарплаты i пенсii малыя, цэны высокiя, жыць усё цяжэй i цяжэй. А вы што думалi, у казку трапiлi? Трэба было варушыць мазгамi ўжо тады, калi iшлi на першыя прэзiдэнцкiя выбары. Тады па тэлебачаннi яшчэ давалi слова кожнаму кандыдату, а не аднаму-адзiнаму.

Трэба было ўсiх слухаць, думаць i рабiць аналiз. А то хлопалi вушамi, захацелi ў канфiскаваныя асабнякi, якiя шчодра паабяцалi адабраць i раздзялiць. А цяпер ужо так званыя выбары iдуць як па масле. У вас, шаноўныя панове, ужо даўно няма нiякага голасу, як у таго яўрэя, што на пытанне "За каго ты на выбарах будзеш аддаваць свой голас?" казаў: "Какой у меня голос? Если б у меня был голос, я б пел в Большом театре, а так я пою в общем хоре..." Так i вы, спадары ныцiкi, спяваеце i будзеце спяваць у агульным хоры, якiм дырыжыруе нязменны дырыжор.

Я дык лiчу: усё, што цяпер адбываецца ў краiне, вы заслужылi. Хоць i мне таксама хапае. Але, ва ўсякiм выпадку, на мне няма граху, што бяздумна аддаў свой тады яшчэ чагосьцi варты голас за пустыя абяцаннi ўсякiх даброт, якiя ў хуткiм часе павiнны былi звалiцца на галовы беларусаў. А вы цяпер радуйцеся.

У нас усякi раз ладзяцца так званыя датэрмiновыя выбары. Гэта такi абсурд, што нi ў казцы сказаць, нi пяром напiсаць. Начальнiкi ў калектывах даюць загад, каб за тыдзень прагаласавалi ўсе як адзiн. I iдуць, як авечкi на закланне. Думаеце, многія абураюцца? Не, нямногія. Прывыклi хадзiць пад пугай. Такое ўражанне, што без гэтай самай пугi проста не могуць.

Асобнымi радкамi пра выпiску "самых чытаемых" у краiне газет, сярод якiх на першым месцы, вядома ж, тая, якая называецца прэзідэнцкай. Зноў жа на дурнях выязджаюць (прабачце, што называю рэчы сваiмi iмёнамi). Даецца спіс газет, на якія абавязкова трэба падпісацца. Гэта загад! I яму падпарадкоўваюцца ўсе. За рэдкiм выключэннем. Зноў як авечкi: куды пагналi, туды i пасунулiся. Проста агiдна глядзець.

За непаслушэнства з працы прагоняць? Калi ты варты спецыялiст, майстар сваёй справы, то яшчэ падумаюць, цi праганяць. I зноў жа па гэтай прычыне ты зможаш знайсцi другое места работы, маючы галаву на плячах, авалодаеш другой спецыяльнасцю, але растаптаць сваю чалавечую годнасць не дазволiш нiкому.

Але такiх смелых i годных адзiнкi. Астатнiя маўчаць, церпяць абразы i прынiжэннi ад начальнiкаў i начальнiчкаў. А многія з іх пры дадзенай iм цяпер вялiкай уладзе не ведаюць межаў уласнаму нахабству i самадурству. Не толькi простага рабочага, але i кiраўнiка, што нiжэй рангам, лаюць бессаромна, брыдка, ужываючы словы, ад якiх нават папера пачырванела б. Але ж тыя церпяць, унурыўшы галовы, бо, не дай Бог, ад кармушкi прагоняць. Гэта ў нас жанчыны, як сказаў паэт, каня на скаку спыняць, а мужчыны не здольны на вартыя iх учынкi.

Неяк быў па справах у Ваўкавыску. Зайшоў у адну з забягалавак перакусiць. Не паспеў разлiчыцца з буфетчыцай, як да прылаўка падыходзяць два прыстойна апранутыя мужчыны з папкамi пад пахамi.

-- Колькi каштуе стакан вiна? -- спытаў адзiн. -- Дакладней, два стаканы.

-- То бралi б ужо бутэльку, -- раiць буфетчыца.

-- Грошай не хопiць, у вас жа паўтарачкі -- кажа другi. -- Мы ж калгасныя спецыялiсты, мала атрымлiваем. Але цяпер начальства такі прачуханец дало, што на цвярозую галаву не перажыць, -- i яго твар перакасiла грымаса крыўды i болю. -- Несправядлiва ўсё...

Замест таго каб змагацца з несправядлiвасцю, яны прыйшлi залiць крыўду вiном. Варты мужчын учынак, нiчога не скажаш...

Некаторыя абураюцца: ды якая ў нас апазiцыя! Бяздзейнiчае, нават людзей на вулiцы вывесцi не можа! А я дык ганаруся гэтымi хлопцамi. У iх ёсць цвёрдая грамадзянская пазiцыя, яны смелыя, прынцыповыя. А што людзi на вулiцы не iдуць, то i не трэба. Няхай сядзяць у сваiх закутках. Ядуць хлеб з малаком, апранаюцца ў старыя лахманы, глядзяць, як, не маючы высакароднай мэты ў жыццi, спiваюцца i раней часу сыходзяць у магiлу iх дзецi i ўнукi. Такiя людзi лепшай долi не заслугоўваюць. Яшчэ раз паўтараю: мне iх зусiм не шкада. Я толькi шчыра спачуваю тым мужным i самаахвярным людзям, якiя iмкнуцца вывесцi iх з багны да святла, дапамагчы пабудаваць годнае жыццё. На вялiкi жаль, у нашым грамадстве iх палымянае слова -- "глас вопиющего в пустыне". Думаю, што так будзе яшчэ доўга. Дай Бог, каб памылiўся, каб народ прачнуўся ад спячкi.

Некалi выдатны беларускi класiк пiсаў: "Дурны мужык, як варона". З той пары мiнула сто гадоў, а мужык наш такiм i застаўся. Хто не згодны са мной, няхай аспрэчыць.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (7):
vandrouny 18-12-2007-21:51 удалить
ну, мне ў 1994 было 4 гады. я не меў права голасу. як, уласна, і цяпер.

LI 5.09.15
vandrouny, а мне 3))) Гэта для старэйшага пакалення... Яны больш за ўсіх скардзяцца, але нічога не робяць...
СОлег 19-12-2007-19:31 удалить
До чого ж белоруська мова нагадує менi украïньску! Все цiлком зрозумiло, але правописання слiв якесь незручне, хоча слова дуже знайомi. Менi було дуже приємно просто почитати белоруською, але вникати в сенс нема часу.
vandrouny 20-12-2007-22:43 удалить
Гы, тое ж самае ў нас з украінскаю і польскаю.

LI 5.09.15
СОлег 21-12-2007-01:33 удалить
Да нi, не зовсiм. Бiлоруську я ще можу зрозумiти, украïньску розумiю, росiйська мова є моя рiдна, але польску так собi 50/50. Я маю на увазi письменну мову. Розповiм прикол. Одного разу я чув по телевiзору одну мову. Я сидiв спиною до телевiзора i лише слухав. I нiяк не мiг зрозумiти що вiдбувається: слова знайомi (звучали як росiйскi), але я нiчого не можу зрозумiти. Намагався, але не мiг. Тiльки потiм до мене дiйшло, що це була польська мова. Це був перший раз, коли iï почув. До речi, може поясниш менi що це за лiтера в бiлоруськой «ў» i як вона правильно читається. Дуже нагадує лiтеру «в» в украïньскiй, щось помiж «в» та «у». Буду дуже вдячен тобi!
vandrouny 21-12-2007-21:07 удалить
Ў чытаецца як у, толькі коратка. Да прыкладу, англійскае слова power будзе вымаўляцца паўэ(р).

LI 5.09.15
СОлег 21-12-2007-22:04 удалить
vandrouny, Як з’ясовується все просто, навiть дуже просто))) А я будував такi грандiознi теорiï, аж смiшно стає))) Як казав М. Калашников, все генiальне просто, все складне не потрiбне! Украïньска мова має лiтеру i коротке, а бiлоруська, крiм того, ще у коротке. Дуже забавно) Скiльки мов я розумiю, всi мають свою перчинку, i це класно! Дуже дякую за консультацiю!!!З тобою приємно спiлкуватися, тим бiльше украïньско-бiлоруською)) У себе вдома, в мiстi, я не можу застосовувати украïньску, бо у нас iï майже нiхто не розумiє. Хоча б тут я можу попрактикуватися))) Щиро дякую!


Комментарии (7): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Ліст з Народнай Волі | Не_подарок - І прыдзе нехта, кто скажа мне “так” | Лента друзей Не_подарок / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»