Курапаты, Дзеяслоў... На мой погляд, у першую чаргу трэба хадзіць на гэтыя рэчы, а потым на плошчу. Канешне на плошчы усе адукаваныя людзі, якія выдатна разумеюць, што тварыцца ў нашай краіне, у адрозненне ад тых, хто сядзіць дома. Але для таго, каб зразумець, што ў нас яшчэ ёсць нейкі шанс на існаванне, што не ўсё так безнадзейна, як здаецца рэалістычнаму чалавеку, трэба проста правесці вечар, сідзячы паміж пісьменнікамі і паэтамі нашай Бацькаўшчыны, гэтымі добрымі дзядзькамі. Ведзь асноўнае на чым трымаецца Беларусь яшчэ ў гэтыя часы, на мой погляд,- гэта менавіта літаратура. А яшчэ, у апошні час, калі я кожны дзень ездзіла ў аўтобусах, бачыла ўсіх гэтых злых цётак і п’яных мужыкоў, я засумнявалася, што беларускі народ увогуле існуе. А пасля марша, Курапат, а тым больш 5-годзя “Дзеяслова” я зразумела, што ён ёсць! І што больш прыемна, што прысутнічае сярод яго і моладзь!;)