Дзень Незалежнасці
03-07-2006 13:45
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Прачнулася...ногі самі павялі да тэлевізара...уключыла: па ўсім каналам адно і тое. Нават усё жаданне да канца прачынацца прапала, дык што гэта за свята, калі ўся краіна прымусова павінна назіраць за..(зразумела за кім). Кажыце, чаму прымусова? Не хочаш- выключай тэлевізар, альбо глядзі спутнікавае. Але калі у большай паловы насельніцтва няма спутнікавага тэлебачання, дык адкуль чэрпаць інфармацыю? Ай..што і гаварыць, казалі ўжо і неаднойчы. Можа і не патрэбна нашаму насельніцтву ніякая большая інфармацыя, бо незадаволенных вельмі мала, адкуль жа ім быць, калі ўсе бачаць, што ў краіне ўсё добра!!! Парад, паветраныя шарыкі, добра апранутыя людзі, ГАЛОЎНЫ... Так прыгожа, што й казаць...утопія, адным словам.
Надаела мне гэта ўтопія...
А пачалося ўсё з таго, што прачнулася і ўключыла тэлевізар..
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote