В колонках играет - да-да-да из рекламы про БекхэмаНастроение сейчас - звычайнаеПасля такой невыносна цяжкай сесіі нават ужо і не ведаю, што рабіць.. Сёння нядзеля, якраз усе адпачываюць, бо заўтра зноў выхадны - Дзень Незалежнасці Беларусі..Салюты, феерверкі усялякія, але ўсё гэта мяне не забаўляе так цяпер, як раней. Можа, гэта ад таго, што сталею? А можа, проста хачу адпачыць? Але я ж не збіралася адпачываць летам...
У чацвер як раз пасля апошнягя экзамена пайшлі з Рыткай адзначаць канец другога курса, але чамусьці так сумна пачалося наша невялікае свята.Настрой быў нікуды нягодны. А ад чаго? Ці то мала выпілі, ці то кагосьці ці чагосьці не хапала увогуле. Так вяртаючыся дамоў у 12 ночы вырашылі падняць сабе настрой: стоячы на аўтобусным прыпынку пачалі спяваць песні. Рыта ўключыла на тэлефоне "до скорой встечи", а я на свой спрабавала ўсё наша мастацтва зняць...прычым спявалі мы громка, ці то хацелі пераспяваць Рому Білык, ці то перакрычаць шум матораў прязжаючых міма па праспекту машын. Пасля дзесьці праз тры хвіліны падыходзяць нейкія хлопцы...аказваецца, мы з Рыткай устроілі сапраўдны канцэрт для ўсяго іхняга інтэрната. Я, канешне, несупраць выпадковых сустрэч, але без працягу...Відаць, хлапцам спадабаліся нашы "галасы",у наступны раз будзем грошы браць за праслухоўванне, а тэлефон ім пакінуць мне не захацелася, усё роўна хутка дамоў, далей ад Мінску...
у інтэрнаце выподкова сустрэла каханага, які зусім забыў пра мяне, таму стаў былым...Але каханне не можа стаць былым, яно заўсёды са мной, а гэта быў як раз падыходзячы момант пагаварыць, ды проста пабыць разам...Усё было добра...нават вельмі. Спытаў, што буду рабіць летам. Што буду рабіць? Жыць...проста жыць. "А што,- ён падумаў,- гэта так проста, і не трэба нічога выдумляць". Каб жа.. ён і не ведае, як цяжка жыць без яго, і таму ябуду спрабаваць жыць без яго летам..і чаму ён не адчувае таго ж самага?
Чаму,калі закрываю свае вочы, то бачу яго вочы? Чаму?
[195x239]