• Авторизация


фоцік 26-07-2006 17:23


В колонках играет - yohel-amibilization

хачу набыць фоцік... правожу тэсты.
учора ўзяў у сябра фоцік Canon A610
"тут некалькі фотак"
комментарии: 12 понравилось! вверх^ к полной версии
:) 05-07-2006 19:08


Немає хліба - співай!
Немає хати - ходи, гуляй!
Голий, голодний, але свободний!
Душа по Смерті попаде в Рай.
Не маєш мови – мовчи!
Потратив гонор – сиди, дрочи!
Лихо Тобі! Не чуєш Кохання – спи,
Побачиш солодкі сни.
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии

добрыя справы 26-06-2006 11:16


У суботу во што здарылася.
езьдзілі з братам у Заслаўе.
чытаць
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
уламалі 15-06-2006 12:00


В колонках играет - Органы сна [Светлогорск] - Kamnepad

хачу набыць ролікі
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
ёхель. справаздача 14-06-2006 13:00


В колонках играет - Urban Life - Дзяцінства

Ваў! не, не так. Ола!
"Маленькая справаздача з канцэрту."
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 13-06-2006 12:17


тэст фоціка
[700x525]
комментарии: 7 понравилось! вверх^ к полной версии
alarma 08-06-2006 18:15


В колонках играет - ?e?a?eia - [01] Oo-eo-ea

дзяўчыны купляюць розныя прыстасаваньні, якія заменяць ім хлапцоў на бліжэйшы месяц.
хлопцы запаўняюць свае халадзільнікі півам, а сталы арэхамі ды чыпсамі рознымі.
майкі, шарфы, дудкі, сьцягі.

што гэта?
заўтра, шаноўныя, пачынаецца вялікі футбол! з чым усіх і віншую!!!

а наш працоўны графік перамясьціўся на 1,5 гадзіны у бок раніцы.

[400x553]
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
барацьба з лаянкай 08-06-2006 12:30


В колонках играет - Trinity - [Никогда не изданное] БГУИР-reggae

пачалася ў нас у офісе.
за кожны мацюк будзем адціскацца. зараз прыдумваем градацыю мацюкоў. за больш брудныя больш адціскацца.
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
буржуй 05-06-2006 12:02


1. падпісаўся на "Народную волю" на тры месяцы і на "Нашу Ніву" на паўгады.
2. цяпер у мяне ёсьць прынтэр.
3. калі ўсё будзе добра, у ліпені набуду сабе ровар.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
ад апазыцыі не схавацца 25-05-2006 16:39


В колонках играет - cin_sonca_piesnia_czuhajstra

у раёне нямігі ўчора некалькі разоў насустрач пападаліся людзі з "запрышчоннай сімволікай", паказвалі V і гаварылі "Жыве Беларусь".
Жыве вечна!!!
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
крыўдна 22-05-2006 18:49


В колонках играет - Nightwish - [Angels Fall First #02] Beauty And The Beast

учора быў у войску, дзе праходзіў службу - там зараз брат стрыечны.
бачыў аднаго, з кім служыў - казаў, што ідзе устройвацца на працу (службу) у АМАП.
чаму? пытаю, ты ж нядурны хлопец, навошта? аджартаваўся - задрала гражданка. далей я ўжо не ўглыбляўся.
крыўдна.
вось служыў я, былі сябры, былі ня вельмі добрыя, былі сапраўдныя, з якімі і зараз праз колькі часу каньяк пьем час ад часу.
а зараз многа хто ідзе ў міліцыю, ў той жа АМАП, гэта значыць, што вялікая верагоднясьць убачыцца па розныя бакі.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
бацька павесяліў 22-05-2006 12:44


В колонках играет - Norah Jones - [Come Away With Me #01] Don't Know Why

учора бацька расказаў сапраўдную гісторыю іх знаёмства з мамай.
пазнаёміліся на вясельлі бацькавай стрыечнай сястры. пасьля гэтага бачыліся ўсяго некалькі разоў, а потым пажаніліся. жах. я доўга сьмяяўся. што тут яшчэ дадаць. і нашае пакаленьне называюць "неразважным"?
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
дрэннае надвор'е 19-05-2006 17:24


В колонках играет - neuro dubel - [tuizn hitou na music.fromby.net] kraj

калі я быў студэнтам некі час я жыў на здымнай кватэры з сябрам Міколай.
аднойчы, калі было такое ж дрэннае надвор'е мы, смалячы на балконе пачалі разважаць на тэму надвор'я.
вось прыкладна нашыя думкі.
нямалы уплыў на надвор'е робіць атмасфэрны ціск. больш ціск - меньш дажджу. відавочна, што дзеля таго, каб пазбавіць навакольле ад дажджу трэба ціск узьняць. якім чынам? працягваем разважаць. многа было версій, але адна была вельмі вясёлая - трэба ўсім наесьціся гарохавага супу і... як гэта сказаць... выпусьціць газу. ціск уздымецца і дажджу ня будзе :))
ня гледзячы на такое надвор'е ўсім добрага настрою.
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 18-05-2006 11:59


В колонках играет - N.R.M. - [Справаздача 1994-2004 #02] Рок-н-рол не ўратуе

учора надрукаваў "размовы з антонам шукейлоцем" - пачытаем вольным часам
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
арсенал 18-05-2006 11:48


В колонках играет - Everything But The Girl - [Like The Deserts Miss The Rain] Missing

прайграў я ўчора бутэльку шампаньскага. усё зза іх.
вывады адрыўкамі фраз: судзьдзя - казёл. кіпер - дырка (у хіміку сьветлагорскім лепшы кіпер :) ). турэ не спадабаўся. ранальдіньё - піжонскі чыпсагрыз. ларсан зрабіў другі гол. льюнберг красава. вельмі шкада лемана.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
значкі "за свабоду" па БТ 15-05-2006 11:33


В колонках играет - N.R.M. - [Акустычны канцэрт канца ХХ ст. #16] Chalodny Bluz

учора цісну па кнопках пульта тэлевізара, натыкаюся на БТ і... у мяне адымаецца мова - некая маладая жанчына дае інтэрв'ю, а ў яе на куртцы прышпілен значок "за свабоду", я не разабраў што за яна (здаецца, культурны дзеяч) і не пасьпеў зразумець, пра што яна распавядала, але прыемна :)
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
:) 10-05-2006 20:57


байцы нявідзімага фронту
[700x525]
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
отжыг 10-05-2006 20:54


(ня ведаю як па-беларуску, але іншае слова не падыходзіць)
[700x525]
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 10-05-2006 19:07


В колонках играет - Vanilla Ninja - [Traces Of Sadness] Tough Enough

вярнуўся зь вясельля...
хворы, тэмпература, у горле пяршыць, вушы заклала, насмарк.
у цягніку прадзьмула мабыць.
факты і фотаздымкі пазьней.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 04-05-2006 19:56


В колонках играет - Крама - [Будзь разам з намi #01] Хворы на рок-н-рол

СЬВIНЬНЯ I БУСЕЛ

СЬВIНЬНЯ I БУСЕЛ






Аднойчы ў нейкае сяло
Бусла зь нянацку занясло
Лагодны прыглядзеў завулак,
Ён збудаваў сабе прытулак.

Але ж вальготна нават дня
Не дазваляла жыць сьвiньня
Сама прыпёршысь спазаранку
Яна заводзiла шарманку:

- Каб жыць такiм, як ты буслом
Я лепей стала бы аслом
I што за шчасьце жыць на воле?
Другая мне спрыяе доля!

Ну вось, напрыклад, я - сьвiньня
Памояў маю шмат штодня
Ды пойла мне прыносяць шклянку,
Жыцьце - найлепей за гулянку!

Хазяiн мой такi лагодны
Ён даражэй чым бацька родны.
За вухам трэпле, хвост мне круцiць
Ён лепшы. Нават калi лупiць.

Ды бруд выносiць кожны дзень.
Жыцьце, як у казцы! Марыць лень.
Я вось прыйшла табе спытаць;
Навошта птушкам працаваць?

Паслухай добрую параду
Давай да нас у загон, адразу
Ты будзеш жыць, як у тым раю.
Табе я справу гавару.

Ды Бусел той зусiм ня слухаў,
Што ўнiзе нехта зычна хрукаў.
Той гоман моўчкi ён цярпеў,
А потым у вырай паляцеў.

Праз зiму птушка вазьвярталась,
Ды неяк пра сьвiньню спыталась.
Але ж нядобрыя навiны -
Няма сьвiньнi, ды шмат сьвiнiны...

Мараль знайсьцi тут вельмi проста,
Няхай гучыць занадта востра;
У залежнай кожнай у жывелы
Канец аднолькаў - невясёлы.
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии