• Авторизация


Дождж... 21-08-2003 09:30


Дождж...
Абсалютная млявасць і абыякавасць да жыцьця...
Заўсёды трэба шукаць нешта, за што можна зачапіцца, што можа ўтрымаць... шукаць, трэба шукаць... трэба? шукаць?

LI 3.8.01
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Ёсць думкі.... але не хочацца йіх выкладаць.. 17-08-2003 13:39


Ёсць думкі.... але не хочацца йіх выкладаць...
Ёсць словы... але не хочацца йіх казаць....
Ёсць пачуцьці... але не хочацца йіх мець...
Ёсць ложак.... пайду, лягу й буду проста глядзець у паталок... Трэці дзень... проста глядзець і нічога не бачыць... проста слухаць і нічога не чуць... Проста...........

LI 3.8.01
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии

Сёньня мой апошні дзень ператварыўся ў перадапошні 15-08-2003 00:05


Сёньня мой апошні дзень ператварыўся ў перадапошні... Падышоў начальнік і спытаў, ці не супраць я шчэ ў пятніцу выйсьці... Я нават не задумалася... А зараз... навошта? што вырашыць яшчэ адзін дзень? што зменіцца за гэты час? Зменіцца, вядома нешта зменіцца, але ці патрэбны мне тыя змены?
На пятніцу былі йіншыя планы, а цяпер... цяпер планы ізноў іншыя... Хм... сапраўды... Але ўсё, што ні робіцца....
Сёньня ўладкавалася на працу мая крэсная сястра. У МАЁ НПО. Заўтра ў яе першы працоўны дзень... а ў мяне апошні... Крыўдна, ды й... ня ведаю... зайздросна? Яна не будзе працаваць у МАІМ КБ, не будзе сядзець за МАІМ кампом, не бузе выконваць МАЮ працу, але... сё ж зайздросна... яе месца магло праз год стаць маім, а цяпер... Хаця, сё, што ні робіцца - да лепшага....
Нельга выказваць такія думкі... Калі з'яўляюцца - трэба хаваць, нікому не паказваць, але... дзёньнік на той заводзяць, каб выкладаць у яго розны бруд.
Я эгаістка, і я гэта прызнаю. Я думаю пра свой апошні дзень, і зусім не радуюся яе першаму дню... Няправільна гэта... А з другога боку.... магчыма ўсе людзі такія. Проста нехта скажа шчыра, а нехта схлусіць: "як я за цябе рада".
А з трэцяга боку, гэта не апраўдвае мяне. Трэба імкнуцца да лепшага, да чыстага й празрыстага..........

LI 3.8.01
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Плюсы й мінусы сёньняшняга дня 14-08-2003 00:05


Пачну з дрэннага. Мінусы:
- Перадапошні працоўны дзень. Як бы мне не было тут цяжка й самотна, як бы мяне тут не крыўдзілі й я не крыйдзілася, як бы я не злавалася й не сумавала тут - сё роўна шкада развітвацца з гэным месцам. Ня ведаю... Не магу растлумачыць, чаму... Магчыма, я проста такі чалавек: заўсёды хутка прывыкаю й потым цяжка развітваюся, і ўвогуле стаўлюся да мінула неяк... ня так... люблю ў яго сыходзіць і блукаць там... Але заўсёды смутак агортвае.. светлы-цёмны - ўжо не істотна. Проста смутак.
- Згубіла мару. Ну, мару-не мару, але вялікае жаданьне, вялікую надзею. Хацела сабе фатаапарат набыць. Прафесійны. Хадзіла ў перапынак на Дынама - знаёмілася з коштам. 700 (семсот) баксаў... Прафесійны. Мыльніцы ад 20, мыльніцы з зумам ад 70, але мне яны ні з зумам, ні без не патрэбны... Толькі прафесійны. А грошай столькі няма... Вось і думаю - сё ж мыльніцу, ці Зеніт ледзь не савецкіх часоў... Не магу жыць без фатаграфаваньня, а мая Вілія на днях накрылася... медным тазікам :(
- Ехала на працу й з працы расплюшчаная па дзьвярному шклу. Паўгадзіны туды, паўгадзіны назад. Шыкоўна...
- Здорава лажанулася з адной з камплектацый на працы (аж самой сорамна было), з-за чаго нарвалася на справядлівы смех калег па КБ і незадаволенны позірк начальніка.
- Увечары схадзіла на кіношку, якую ўсе расхвальвалі. Насамрэч, фільм аказаўся не тое, не сёе. Ды й кампанія дурная.
- Дзень увогуле нейкі дурны ды разбіты, раструшчаны на кавалкі. Нават галава баліць.

Цяпер плюсы:
- Перадапошні дзень працы. Хутка ў мяне з'явіцца процьма вольнага часу. Можна будзе з раніцы адаспацца, днём папрацаваць над асабістым праектам, увечары файна пагуляць. Ноччу кінуць запіс у дзёньнік :)
- Фатаапарат. Сё ж я знайду сабе які-небудзь. Не мыльніцу, дык Зеніт, не Зеніт, дык мыльніцу з зумам... Што-небудзь да будзе, а то як я буду жыць?
- Ехала расплюшчаная, што немагчыма было паварушыцца, затое на дзьвюх нагах :)
- Лажанулася з камплектацыяй, затое выканала складаны чарцёж. Без памылак. Сама, без чыёсьці дапамогі. Потым сабрала камплект, склала некалькі схем, аформіла дакументацыю... Ганаруся сабой.
- Схадзіла на кіношку. Сё ж схадзіла. Сё ж паглядзела. Сё ж былі там цікавыя моманты.
- Дзень дурны, але ён ужо заканчваецца. Прыйшла ноч. А потым... ноч... зоры... неба... А яшчэ потым... раніца наступнага дня...

Сё ж такі, сё, што ні робіцца - сё да лепшага :)

LI 3.8.01
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Чорнае й белае - пытаньне да народу 13-08-2003 01:00


Што ёсць чорнае й што ёсць белае? З чым вы атаясамліваеце гэтыя колеры? Ці не шахматная дошка нашае жыцьцё? Тады фігуры... людзі? А хто йіх (нас) фарбуе? Самі? Ніхто не паўплывае на наш колер? Але ж дзе такое было, каб шахматныя фігуры самі фарбаваліся? ніхто... але нехто сё ж павінен выбраць... чорнае ці белае?


Стэрыатыпы... Адкуль яны ўзяліся й як іх пазбавіцца? Чорны - дрэннае, белы - добрае. Чорнае - боль, крыўда, смутак, гора, слёзы, страх. Белае - прыгажосць, радасць, чысціня, усмешка, пяшчота, дабрыня... НЕ ТАК... Насамрэч, не так... прынамсі, для мяне. Белае - абсалют. Але абсалютнае не з'яўляецца ідэальным. А калі й з'яўляецца, то толькі некалькі імгненьняў: потым становіцца брудным. Святло цягне да сябе, але забівае... сваім святлом. Святло забівае святлом! А яшчэ цеплынёй, той самай пяшчотай, дабрынёй, прыгажосцю... Ляцеў матылёк на святло ліхтарыка...


Белае... такога колеру ў прыродзе амаль не існуе. Пялёсткі рамонкаў (нехта зараз усьміхнуўся ), птушынае пер'е, камяні.. Чаму так мала? Гэта ж ідэал. Самае чыстае, самае светлае - і амаль няма. Ды й то што ёсць, бруд.


Й жыцьцё нашае... ніякая не шахматная дошка... а мы не фігуры на ёй. Няма людзей ні чорных, ні белых (калі стэрыатыпна атаясамліваць рысы характару з колерамі). Нават немаўлятка ўжо не белае. А чорныя... ня ведаю... я не сустракала ніводнага чалавека, які б не зрабіў хаця б адзін добры ўчынак у сваім жыцьці й у характары якога нельга было б знайсці што-небудзь станоўчае.


Вось і ўсё.

комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
ізноў дарога... 13-08-2003 00:58


Учора йшла праз дождж, сёньня - праз сонечны вецер... Злева-справа - сё тыя ж краявіды, наперадзе - адзін з трох працоўных дзён... Перадперадапошні... Трэці з канца... І радасна й сумна...


Тыдзень таму:

Чарцёж панэлі ўліку. Спрошчана, шкаф. Два з паловай метры ў вышыню, 80 см у шырыню...

- Чаму 80?

- Э-э-э... Іван Пятровіч выправіў. А што?

- Павінна быць 60.

- Дык было... а потым я тры дні перамалёўвала пад 80... Вось толькі надрукавала... цёпленькі шчэ...

- Што надрукавала, бачу. Іван Пятровіч памыліўся, трэба 60. Прыйдзецца яшчэ раз маляваць.

- Як? Яшчэ раз??? А можа проста сціснуць па баках?

- Не, цэху патрэбен дакладны чарцёж. Кожны элемент мае свае памеры, а так, калі ты сціснеш шкаф цалкам, яны зменяцца.

- А-а-а... Але ж прыйдзецца панова маляваць каркас, а потым у яго запіхваць элементы... Яны ж не памесцяцца...

- Так, не памесцяцца... Прыйдзецца йіх па-іншаму размяркаваць.

- Тады ж трэба будзе й Э3, і Э4, і ЗІП перарабляць...

- Прыйдзецца, але што зробіш... Малюй...

- Эх.. добра...

- Цяпер пяройдзем да АВР. Разгарні... Та-а-ак...З якой мадэлі ты ўзяла чарцёж?

- З дванаццатай. Трэцяе выпрабаваньне. Іван Пятровіч даў яе.

- Ён ізноў наблытаў... або не ведаў. Гэта прыблізны чарцёж, стары, а намі ўжо распрацаваны новы: выпрабаваньне трэцяе-А. Бяры яго й рабі тое самае, што зрабіла з трэцім.

- Гэта некалькі дзён працы.

- Я ведаю. Разумею. Але новы чарцёж больш дакладны. Цэху патрэбны такі. Малюй.


Праз гадзіну ў калідоры:

- Здароў!

- Здароў...

- Ты з канструктарскага?

- Угу.

- А я з цэху. Мы не любім вас, канструктароў.

- Дзякуй за шчырасць. Чаму ж?

- Таму што вы атрымоўваеце грошы за нікому не патрэбную працу. Мы НІКОЛІ НЕ КАРЫСТАЕМСЯ вашымі чарцяжамі. Вы іх малюеце толькі для сябе.

....
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Да чытаючых гэтае глупства 13-08-2003 00:56


Сё, што тут напісана й сё, што я шчэ збіраюся напісаць (або шчэ не збіраюся) - гэта не ёсць запісы ў дзёньніку. Сё, што вы бачыце тут - проста замалёўкі з майго ўласнага жыцьця. Моманты, урыўкі, кавалкі - як хочаце. Я б ніколі не занесла йіх дзёньнік (або занесла б, але ў іншай форме), і ў сваю чаргу ніколі не вылажу сюды, так бы мовіць, на людзі, запісы з свайго дзёньніку. Так што на нешта асабістае можаце не спадзявацца (з другога боку, сё што тут ёсць - так ці йінакш асабістае). У сувязі з гэтым, раю вам закрыць маю старонку, выкрэсліць з свайго нататніку спасылку на яе (калі яна там ёсць) і ніколі не ўспамінаць пра гэта. Але калі вам падабаецца калупацца ў гэтай бярдоце\брыдоце\лухце - калі ласка. Тады ўжо й, будзьце так ласкавы, пакіньце каментар для мяне.


Дзякуй за увагу.
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Праз дождж 13-08-2003 00:55


09:59 Я йшла праз дождж.......................Ноччу

Я йшла праз дождж.......................


Ноччу не спала......... танула ў цішыні...... блукала ў бязглуздых думках.......Застацца? Пайсці? Верыць? Спадзявацца? Чакаць?.. Вырашыла пакінуць на волю лёсу...


Неўзабаве пачало днець.... вылезла на балкон... холадна... ізноў схавалася пад коўдру...


Раніцай шпацыравала па ўжо знаёмым завулку... Злева - сцяна... справа - сцяна... наперадзе - разбітая дарога.... невядомасць.... Дождж біў па твары... вецер яго падахвочваў... мелкія й пранізлівыя кроплі... Было непрыемна.... самотна....


Дождж быў ужо мной... я была дажджом.... Праз некалькі хвілін хады мы былі ўжо адным цэлым... У заплечніку боўтаўся парасон, але ён быў мне ўжо не патрэбен... як і ніхто, і нішто ў той час... толькі дождж... толькі... але... бясконцасць... яе не існуе... нішто не можа быць бясконцым... нават час... нават дождж... нават сум... Я скіравала направа й апынулася паміж непрацуючым будынкам прахадной і мокрым брызентам фуры... Вецер сціх, а з ім і дождж... Я ўжо бачыла дзверы, у якія павінна была зайсці................................... і зайшла....


комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Запіс нумар два... 13-08-2003 00:53


Сяджу й тупа гляджу ў блакітнае вакно...

Пішу сюды з няма чаго рабіць, увогуле лічу напісаньне інтэрнэт-дзёньніка дурной, нікому не патрэбнай справай. Хіба хто-небудзь сапраўды выкажа ТУТ свае пачуцьці? хіба ТУТ будуць чыесьці хваляваньні... НЕ, нічога тут не будзе... толькі бязглузды набор слоў, нікому не патрэбных, нічога невартых... проста словы........................... і кропкі................
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии