• Авторизация


Галадоўля 06-09-2003 09:34


На пяты дзень навучання пачынаю разумець анекдоты пра заўсёды галодных студэнтаў :)
------------------------
Дзень першы - пра ежу ніхто не казаў.
Дзень другі - "Ці не паслаць нам каго ў ларёк?" (у мінулым годзе на вялікім перапынку выбіраліся дзве ахвяры, якім беглі ў ларёк і пакупалі перакусон на ўсю групу).
Дзень трэці - "Заўтра я вазьму з сабой бутэрброды..."
Дзень чацвёрты - "Я зараз ад голаду падохну.... Заўтра прынясу супчык у тэрмасе".
Дзень пяты - "Не дайце памерці... цяпер я разумею анекдоты пра студэнтаў...".

LI 3.8.01
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Сённяшні дзень 04-09-2003 22:19


Быў файным...
З раніцы наступіла на агрызак ад пружынкі з-пад крышкі аб'ектыва (у час падарожжа я яе згубіла, і прыйшлося дома кусачыкамі крамсаць другую, вялікую). Узрадавалася (добра, што я, а не сабака і не котка). Дакавыляла да канапы. Выцягнула з нагі. Балюча. І кроў (ааа, баюся крыві! так і прытомнасць можна страціць :)). Так мне і трэба, бачыла ж, калі рамантавала крышку, што разогнуты кавалак адляцеў некуды, але з-за сваёй выключнай ляноты не пайшла яго шукаць. Але цяпер ён у сметніцы. Добра, я магу спаць спакойна.... Настрой цудоўны! сёння я еду ў каледж разам з Наташкай!
----------------------------------------
Да інстытута дабіралася ў адзіноце. Сядзела, глядзела ў вакно і думала аб нечым прасторавым. Раптам адчула востры боль на левай далоні. Паглядзела - аса! ааааааа!!! як я баюся розных насякомых! Ускочыла і выбегла з тралейбуса. За што яна мяне? вось слухай потым розных .якія кажуць, што осы джаляць толькі ў выпадках самаабароны... Рука імгненна распухла, пачырванела і нагрэлася (з якіх часоў у мяне алергія? ці што гэта за бурная рэакцыя такая?)
-----------------------------------------.
На інстытуце дзяўчынак прачакала хвілін 10... Вось яны й выплываюць з метро... Наташка, заўважыўшы мяне здалёк крычыць: "Ой. Валя, ды цябе не пазнаць!"... Ага, таму вы й спазніліся аж на 10 хв. :). Паказала руку, пажальбілася... "Як?? Валя, цябе? а-ха-ха, о-хо-хо...як, ты не ўцякла? гы-гы-гы..." (мяне фактычна не магчыма ўджаліць, бо я раблю ногі, пабачыўшы монстра яшчэ здалёк). Утраіх ехалі ў каледж, і Наташка навучала Алену, каб тая не давала мне канспекты (бо павырываю з сярэдзіны старонкі :)), не паказвала фатаздымкі (бо абавязкова "на памяць" адзін сцібрю :)), не ездзіла разам дадому (бо "папрашу" правесці мяне на прыпынак :)), не садзілася за адну парту (бо буду да яе чапляцца з розным глупствам :))... Было весела... ехалі і ўтраіх смяяліся... Каля "Спадарожніка" я падумала, што мне не хапае Наташкі, з яе жартамі, аптымізмам, і жыццялюбствам, з яе часам бязглуздымі расповядамі аб яе прыгодах... І ў гэты час яна сказала, абарваўшы мае думкі: "Як мне цябе не хапае, Валя..."... Мне таксама...
-----------------------------------------------
На справаводстве з Фіфаняй разгарнулі старыя канспекты (з мінулага года, вядома, дома іх ніхто не адкрываў :), і знайшлі там старыя занатоўкі... Выкладчыца нешта бухцела пра ОРД, а нас панясло: "А памятаеш....?", "угу... гы-гы. А ты, памятаеш? ...".... Маленькі кавалачак паперкі, які можа абудзіць бязконцыя хвіліны радасці і суму....
-----------------------------------------------
З каледжа ізноў ехалі ўтраіх.... Хрумкалі найсмачнейшымі чыпсамі (нават чыпсы бываюць смачнымі, калі вельмі кушаць хочацца :)), грэліся, дзяліліся ўражаннямі апошняга дню...
Настрой цудоўны!!! як мала часам патрэбна чалавеку для шчасця....

LI 3.8.01
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии

Пра зорачкі... 04-09-2003 22:18


Цікава, па якім прынцыпе на ліру выдаюцца зорачкі? па колькасці старонак? каментаў? выступаў на форуме? можа пастаянных чытачоў?..
я хачу мець або 1, або 3... не болей... люблю гэтую лічбу... 3... а тры ў тры - дзевяць.... д з е в я ц ь . . .
нават у шматкроп'і тры кропачкі...

і што за лічба ў лірушнай прозе пасля даты? сёння яна чамусьці тры...
В колонках играет: CHRIS SPHEERIS - CARINO

LI 3.8.01
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Ёсць 04-09-2003 22:17


паўгадзінкі на вольны занятак... мае трыццаць хвілін, у якія я магу рабіць што захачу.... цалкам мае...
можа заняцца сайтам? можа падрыхтаваць паштоўку? у чарговы (тысячны) раз паспрабаваць вымавіць картавае "хрьрьрьрьрь" ( ;) )? напісаць сачыненне па ЧОГ? пачытаць цікавую кнігу? праглядзець апошнія фатаздымкі? патэлефанаць аднагрупніцы? пайграць на баяне? напісаць з аплікатуры ноты пад флейту? адрамантаваць дзверы ў шафе? прагуляць сабаку? скласці тысячу пытанняў да ангельскай? моўчкі паслухаць музыку? набрасаць даўно абяцаны гараскоп? сядзець у акенцы лірушнай прогі і пісаць розную бярдоту... знайсці згубленае... згубіць знойдзенае...
В колонках играет: Paul Mauriat - Tocatta

LI 3.8.01
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Сцібрыла цытату :) 04-09-2003 22:16


Kахаць – гэта знаходзіць у шчасьці другога сваё ўласнае шчасьце.

Гатэрыд Лейбніц


LI 3.8.01
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Проста ты... 02-09-2003 23:28


Ізноў словы з аднаго з маіх улюбёных спеваў...
Улетели птицы в небо,
И как-будто лета не было,
И, что было между нами, -
Всё закончилось дождями.
И как будто не успели
Мы друг другу больно сделать,
Мы расстались так, как будто
Расстаёмся на минуту.

Не успели, не успели листья
Пожелтеть на деревьях.
Мы же сами так хотели...
Только в это всё не верю я...

Улыбаюсь и хожу земли не касаясь,
Потому что ты у меня есть.
Потому что ты у меня есть.
Потому что ты у меня есть.
Потому что ты у меня есть.
Потому что ты... просто ты.
В колонках играет: Мантана - Потому что

LI 3.8.01
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
Да перачытанага 02-09-2003 00:48


Яшчэ мы хацелі напісаць эсэшкі (ці апавяданні?) пра той дзень... Вось я ўзгадала пра гэта й спецыяльна (!!!) ўключыла комп, каб вылажыць урывак з кнігі "Анёл-ахоўнік...". Мне здаецца, ён вельмі ў тэму...
"Представьте себе ребёнка, проснувшегося на рассвете и побежавшего выслеживать в тумане кроликов; он вдыхает сырой запах молочно-белых грибов, ест сочные, прохладные ягоды винограда, встречает двух лучших друзей и с криком бежит вниз по холму, чтобы нырнуть в ещё молочную от талого снега с вершин реку, обсыхает на солнце, лежа на шершавом стволе старого упавшего дерева и слушаю далёкий звук колокола. Он возвращается домой, и мать спрашивает, что он делал? "Ничего". Ребёнку известно, что он не сможет словами описать свой прекрасный день..."

LI 3.8.01
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Перачытваючы дзённік... 02-09-2003 00:46


Перачытвала дзённік сяброўкі, вышукваючы там адну рэч (гэта і не сакрэт, калі цікава, - пра дом з зялёным дахам), і наткнулася на запіс пра наша ранішняе й вячэрняе падарожжа... эх... чамусьці стала да болю сумна, а на вачах з'явіліся слёзы... файны быў той дзень.... напэўна, самы лепшы за ўсё лета... "амаль тыдзень таму..." ыеэх... як далёка ўжо той "тыдзень"...
Прабач, Анёла, я не магу не працытаваць цябе зараз:
"Усход сонца ў Хмелеўке,захад -у Заслаўі.Чароўнае жоўтае поле й канавы бяз мостаў:-) .Высокая трава й камары:-)."Девушкі,рыбы не хотіте?:-) і "Піво,мороженое,шоколад?":-) Маленькае кацяня на плоце й конь,спакойна жуючы авёс...Гусі ўдагонку й пагоня за буслом.Сьцяжынка на беразе возера й Замкавая вуліца...
Цудоўны аўторак.Амаль тыдзень таму..."

амаль тыдзень таму....
эх... мае рацыю, напэўна, Тася: калі я зараз замест таго, каб расплакацца, усміхнуся, - то буду ўжо не я....
Я застаюся сабой....

LI 3.8.01
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии