• Авторизация


Без заголовка 06-03-2007 14:11


мабыць мае апытанне падыйшло да лагічнага завяршэння.
падвожу вынікі.

1. тыя, хто адказаў - не супраць сустрэцца.
негледзячы на тое, што тая самая Искажение, доўгі час,на працягу якога я спрабаваў яе выцягнуць на шпацыр, адказвала мне. Таму вось так атрымоўваецца, што чалавека, які жыве са мною ў адным горадзе, якога я ведаю ўжо больш за год і лічу сябрам, я аніколі не бачыў.
ці тая самая Рожденнная_Вечностью. Мне здаецца, што лепей дачакацца той самай неспадзяванай сустрэчы, калі сутыкнемся дзе-небудзь у метро. Гэта будзе найлепшы варыянт. Я, канешне магу, не сказаўшы, завітаць да кватэры з тартом і віном (не ўяўляю, як гэта можна сумяшчаць. ды й увогуле мне больш чырвонае спадабаецца. )))), але ўвесь час можна чакаць таго, што ты апынешся не ў тым месцы не ў тую гадзіну. А можна застацца з носам, калі просто дома нікога не апынецца.
***EVANESCENCE*** - памятаецца ,калі я ў апошні раз спрабаваў набіцца ў госці - ты адказала, што ў цябе дома бацькі. Нешта змянілася з таго часу?


2. тыя мае якасці, якія мне прыстасоўваюць.

а. інтэлектуальным - тры чалавекі.
б. вясёлым - тры чалавекі
в. Рамантычным - тры чалавекі
г. Дзіўным - чатыры чалавекі

Амаль усе мяне лічуць дзіўным. Гэта добра )
Нехта лічыць мяне рамантычным. Негледзячы на тое, што сам сябе я лічу аніразу не рамантычным і зусім нядаўна нават пісаў у сваіім дзенніку пра гэтае. Мабыць, я памыляюся.
Вяселым.. хм. Пашчасціла таму, хто не бачыў мяне ў сумоце. Але, ў такім настроі я сам хаваюся ад людзей, бо не магу іх бачыць, брыдкія ўсе.
Інтэлектуальным. ))) да, я такі! ))


LI 5.09.15
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 06-03-2007 09:04


А сення у мае вакенца на пары па гісторыі заглянула сонца.
заглянула меней, чым на хвіліну, але такое вясенняе, такое цеплае, такое мілае...
хутчэй бы..
В колонках играет: Placebo - Burger Queen

LI 5.09.15
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии

Без заголовка 05-03-2007 23:32


А сення у мае вакенца на пары па гісторыі заглянула сонца.
заглянула меней, чым на хвіліну, але такое вясенняе, такое цеплае, такое мілае...
хутчэй бы..
В колонках играет: Placebo - Burger Queen

LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
спрабуем 05-03-2007 00:31


1. Хто вы?
2. Чаму вы чытаеце мой дзённік?
3. Ці лічыце вы мяне сябрам/знаёмым/прыяцелем?
4. Вы мне давяраеце?
5. Што бы вы зрабілі, калі бы:
- я ад вас адпісаўся?
- я зачыніў ад вас дзённік?
- у маім дзённіку быў бы мацюк праз кожнае слова?
- я стаў вас ігнараваць?
- я запрасіў вас у кіно, тэатр, на выставу?
- я прыехаў у ваш горад?
- я паклікаў вас шпацыраваць?
- я з'явіўся на парозе вашай кватэры з тортам?
- я прызнаў вам у каханні?
- я прысвяціў вам верш або аповяд?
- я напісаў, што заўтра назаўжды знікну з сеткі?
- я непазнавальна змяніў стыль сваіх запісаў і частату іх з'яўлення?
6. Вы лічыце мяне:
- самотным?
- інтэлектуальным?
- цынічным?
- назойлівым?
- вясёлым?
- аптымістычным?
- ранімым?
- няшчасным?
- рамантычным?
- прагматычным?
- грубіянскім?
- злым?
- хлуслівым?
- дзіўным?
- іншае (напісаць)
7. Вы жадалі бы ўбачыць мяне ў рэале?
8. Вам было складана адказваць на гэтыя пытанні?
9. Вы жадаеце, каб я адказаў вам на тыя жа пытанні? Тады запосціце гэта ў сябе - і я абавязкова адкажу.

LI 5.09.15
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 04-03-2007 23:59


- А ў цябе ёсць сэрца?? Я не чую, як яно б'ецца.
- Яно ў мяне каменнае.

LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 04-03-2007 23:59


не... трэба завязваць адносіны с Галінай.
не. не спадабаецца.
не буду.
не хачу.
зараз у мяне есць цэлы тыдзень на спыненне адносін.
я не хачу бачыць яе часцей за тры разы ў паўгода.
Я не магу лічыць яе сваёй дзяўчынай.
я не магу.

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 04-03-2007 18:46


Вось. Затое зараз я ведаю, якія словы, з якой інтанацыяй і як кажуць людзі, якія не хочуць сустракацца.
Калі адзін субяседнік жадае сустрэчы. Чакае і спадзяецца, а другі - ўвесь у грызотах сумлення, не можа знайсці правільнага адказу і таму адносіць сустрэчу яка мага далей..
пакуль яна не адбудзецца, ці адзін з іх не абурыцца...
і, мне здаецца, што са мной была падобная сітуацыя.
толькі тады я жадаў сустрэчы.
толькі тады мяне не жадалі бачыць.
і толькі тады нада мною так пажартавалі.
а зараз я, як апошні ідыет, кладу тыя граблі, якія аднойчы паклалі мне.
таму - пры першай (!) сустрэчы - рассказаць, як есць.
В колонках играет: Summoning - Elfstone

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 03-03-2007 03:14


А я амаль нічога не пішу.
няма ужо тых падзей, якія маглі б вызваць у мяне прыступ пісаніны, як раней.
праз пяць дзен будзе свята. а мне, калі чесна, так не хочацца віншаваць анікога.
вось проста не хочацца і ўсе.
Але здаецца, што трэба.
заўтра - дзень нараджэння ў ОдинНочка. З чым яе і віншую. Спадзяюся, што яна таксама чытае мой дзеннік, бо я на самой справе лічу яе добрым і цікавым чалавекам.
Жадаю перш за ўсе заставацца ні на кога не падобнай, бо ў наш час гэта галоўнае.

Адзінаццатага сакавіка - дзень нараджэння СтаРасты.
За той нядоўгі час, што я яе ведаю, яна стала адным з найлепшых маіх сяброў.
мабыць за тое, што побач з ею адчуваеш сябе свабодна і вольна.
Мая гуру аўтаспыну.
Выцапіць мяне ў чате толькі па аднаму слову "аўтаспын". Потым чакаць паўгода да сбліжэння... І вось, цяпер, калі за тыдзень не пабачымся, дык абавязкова стэлефануемся...
цяпер абавязкова трэба яе павіншаваць. і з восьмым сакавіка і з ДН.

І восьмага сакавіка адбудзецца роўна год з майго першага аўтаспыннага падарожжа, якое можна лічыць сур'езным. і год ад майго першага паста ў дзеннніку.
і ўвогуле - гадаўшчына маей паездкі ў Кіеў, аб якой я і зараз ўспамінаю с задавальненнем.

Дні і тыдні мае ідуць ў амаль што добырм парадку.
Сессія.
Сядзець за кантрольнымі з ранку да вечара стала нармальным станам жыцця.
Групу я сваю ўжо добра ведаю. Многа каго пазнаю ў твар. Але імен яшчэ не запамятаваў.
не сказаць, што ўсе падабаюцца. Есць многа звычайных гопнікаў.
Але не без нармалевых людзей.

А вечарамі я сяджу дома.
Вось толькі сення, карыстаючыся ад'ездам Калянкі, вырашыў пабачыць знаемых.
Таму і патэлеванаваў Старасце.
З якой адразу ў яе дома палілі кальян(без мяне, яны з корышам яго), потым паехалі да мяне ў госці.
купілі вішневую настойку Амарэтта.
залезлі з прыгодамі ў башню. пілі напой на балконе з відам на начны туманны Мінск.
пілі каву з настойкай, круцілі поі і ўвогуле бавілі час.
Заўтра - практычныя заняткі з раніцы да вечара.
вечарам не ведаю што рабіць буду...
варыянты два.
Галя.
СтаРаста.
дарэчы пра Галю.
есць такі чалавечык. Ведаю яго мабыць гады тры і чатыры.
Пазнаеміліся неяк.
Больш сталыя зносіны пачаліся ў пачатку восені 2005... стэлефаноўваліся часта...
далей прыяцельскіх адносін і не заходзіла.
потым са мною нешта здарылася, як заўседы. Мабыць яна з тых людзей, з якімі я доўга не магу спілкавацца. не ведаю, што мяне ў ей не здавальняе. Можа тое, што яна залішне спакойная і разважлівая, няздольная да аванцюр.. не ведаю. і справа ў тым, што і не сказаць, што яна непрыгожая.
Але, праз шмат часу, за які былі толькі выпадковыя сустрэчы і недоўгачасовыя размовы, я зусім нядаўна ейй патэлефанаваў. Запрасіў у госці.
На мае здзіўленне, яна не адмовілася.
потым - яшчэ раз...
і, мне здаецца, штоя ей не проста так спадабаюся... нешта яна да мяне адчувае.
А я не хачу гэтым карыстацца, ведаючы, што, магчыма, праз нейкі час мне прыйдзецца спыніць ўсе зносіны.
Але, з другога боку, вось, есць чалавек, з якім можна мець трывалыя зносіны, які будзе падтрымоўваць цябе ў аванцюрах, не асабліва прымаючы ў іх удзел. З якім амаль што аднолькавыя густы. З якім бывае даволі цікава.
Ў рэшце рэшт пастаянны фізічны партнер..
Дык не! не магу я так!.
Вось і чакаю. Чакаю, калі выдасца свабодная хвіліна, каб запрасіць яе да сябе.
а там - як лес складзецца.












В колонках играет: Dub Buk - Русь Найвище Над Усе!

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 01-03-2007 22:50


Спадабаліся перлы аднагрупоўцаў.

у бібліятэцы выдавалі заданні у лічбавым варыянце.
Запісвалі на дыск. агульны памер матэрыялаў - 200 Мб.
Аб чым раней і гаварылі.

паказваючы діскету 1.44, пытаецца:
- а сюды заданні ўлезуць???

дыскету не паказваючы
- а на цверды дыск запісаць сможыце??
- куды???
паказвае дыскету )).

В колонках играет: The Moon Lay Hidden Beneath A Cloud - Untitled

LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
родная мова 01-03-2007 18:34


меней чым за тыдзень, які я размаўляю на родная мове, мне пакль сказалі толькі тры рэчы.
1. Пыталі, чаго гэта я так знянацку перайшоў на яе.
2. Казалі, што адчуваецца мой удзел ў моднай зараз тэндэнцыі размаўляць на ёй.
3. Сказалі, што займаюся пафасам. проста гэтае слова зараз тлумачыцца з іншага боку. Пафас зараз не вельмі добрае паняцце. Я, нават, лічачы няправільна, амаль абразіўся )) Але, кашатавала толькі знайсці слова ў слоўніку, як сэнс адразу змяніўся, не хочачы, мне дапамаглі знайсці прычыну першаму пытанню )))

Па першае. Пачатак паклала навіна аб тыдні беларускай мовы. Нешта я падумаў-падумаў і вырашыў паспрабаваць. Спадабалася. Многія падтрымліваюць мяне і таксама са мною размаўляюць па-беларуску.
Ў мяне прыпадняты і захоплены стан чалавечага духу.
Па-другое. Пра тое, што зараз модна гаварыць па-беларуску я чую ўпершыню. Няма такого. Зараз модна гаварыць па-расейску. Але, нават калі б гэта і было модным, я б наадварот, с задавальненнем далучыўся б такой плыні. Ўсе ж такі не наплыўное, свае, радное.
Па-трэцяе. Можа і пафасна. Але мне здаецца, што я ўсе раблю правільна. І мне не першкодзіць хто бы то ні была.

ПАФОС (от греч . pathos - страдание, страсть, возбуждение, воодушевление), 1) в античной эстетике - страсть, душевное переживание, связанное со страданием. Пафос противопоставляется обычно этосу. 2) "Субстанциональное" (Гегель), всеобщее и существенное содержание, которое присутствует в человеческом "я", наполняя и проникая собою всю душу. 3) Идейно-эмоциональная настроенность художественного произведения или всего творчества. 4) В общеупотребительном смысле - приподнятое и восторженное состояние человеческого духа.

В колонках играет: Hekate - Fatherland

LI 5.09.15
комментарии: 5 понравилось! вверх^ к полной версии
с Базиком - новая серия фотографий в фотоальбоме 28-02-2007 20:36


Фотографии Урли : Я




комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
СтаРаста - новая серия фотографий в фотоальбоме 28-02-2007 20:17


Фотографии Урли : личности




комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 27-02-2007 21:01


як паказалі назіранні, вучыцца і працуецца найлепш тады, калі незразумелае раздражэнне на увесь навакольны свет не дае нават усміхнуцца.
Калі з-за кожнай дробязі хочацца накрычать, пабіць.
І радражэнне гэтае....
Яшчэ зранку я быў поўны аптымізму і пазітыву.
А зараз - злы, як сабака.
Затое - ўвесь з галавой у кантрольных.
В колонках играет: Lacrimosa - Erinnerung

LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 27-02-2007 17:15


мне яшчэ дасканала невядома мэтанакіраванасць амаль ўсіх фільмаў з захаду.
асабова з тэррыторыі ЗША.
Аднак неўзброеным вокам відаць, што адтуль ідзе адкрытая прапаганда.
Адкрытае ўздзеянне на людзей.
Метадам масавай інфармацыі.
І застаецца толькі здзіўляцца, няўжо людзям яшче не досыць той хлусні і выдумак?
Класіфікацыя фільмаў:
трыллеры. Трыллеры - гэта канек шататаў. Іх выпушчана настолькі шмат, што глядзець кожны ўжо няма сэнсу. Можна знайсці аднолькавыя стужкі васьмідзесятых і девяностых гадоў, адрозненні ў якіх будуць толькі ў назве і прозвішчы рэжыссера.
Сэнс у гэтых стужках адзіны. Я ны расказваюць аб псіхічна нездаровых людзях, забойствах і нейкіх страшных істотаў, якімі кішаць ўсе штаты.
У кожным горадзе павінен быць свой асобны герой, якім звычайна з'яўляецца забойца ці мань'як. Ў галовах людзей ствараецца вобраз звычайнасці незвычайнасцей. На тое, што раней лічылася ненармальным ды прыкрым, зараз глядзяць, талерантна заплюшчыўшы вочы.
Баявікі. гэты сорт стужак вельмі-вельмі просты і немудрагелісты. Есць чалавек. яму зробілі дрэнна. Яму гэта не спадабалася. І ен зробіў так, каб было ўсім добра.
У сюжэце можа быць выратаванне як аднаго чалавека, так і ўсей галактыкі. Многа крыві, стрэлаў і вагню. Вельмі часта злыднямі выступаюць рускія. Вельмі часта рускія - здыхлікі і дурні.
Камедыі..
Камыдыі ў свой час дзеляцца на моладзевыя і рамантычныя.
Моладзевыя. пахабства і тупасць - заклад поспеху.
Чым болей там сарцірнага гумару, чым болей глупства - тым большай папулярнасцю будзе карыстацца.
Рамантычныя - соплі ды нюні.


В колонках играет: Apraxia - Агонь У Начы

LI 5.09.15
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
Базик - новая серия фотографий в фотоальбоме 27-02-2007 05:32


Фотографии Урли : личности




комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
адносіны 27-02-2007 01:01


нешта захацелася падвесці вынікі назіранняў за сабой.
у сувязі з надыходам вясны, так сказаць.
наконт адносін з супрацьлеглым бокам.
па першае - ў асноўным зносіны я маю з дзяўчынамі, на два, а то і тры гады старэшыя за мяне. не ведаю, чаму так, але з маладзейшымі за мяне я сустракаюся вельмі рэдка.
Есць асобныя выключэнні, але нічога, больш сур'езнага за абдымкі з імі і не было.
па другое - мне только ў у асобных выпадках цікава (так і хочацца ўжыць украінскае "спілкавацца", але ў беларускай мове есць толькі "мець зносіны") мець зносіны з маладніяком )) Тады, калі чалавек сапраўды вельмі цікавы і прыемны.
па трэцяе - у сувязі з надыходам вясны рэзкі скачок у крыві гармонаў. звычайных размоў ўжо не хапае. патрэбна не толькі жаночая ўвага, а і нешта больш сур'езнае і таннае. хочацца засыпаць, маючы пад бокам любага чалавека. прачынацца, гледзячы ў мілы і прыемны твар. ўначы мілавацца рысамі твару....
а што далей будзе???
а ўвогуле - ўсе дзіўна настолькі, што межыць амаль з глупствам.
з-за адсутнасццю адзінай маей выбранніцы, прыходзіцца знаходзіць элементы патрэбнага ў розных людзей.
Абдымаць ў сне адну, мілавацца-цалавацца з другой, весці задуменныя размовы с ўсімі(здаецца, што ў маім асяроддзі няма людзей, з якімі няма аб чым пагаварыць. мне не спадабаюцца такія. )астатнімі.
а адзінага чалавека, ў якім злучаліся б ўсе гэтыя характарыстыкі знайсці мне не патрапіла


В колонках играет: 07 - Gateward - Велiчны Подых Прыроды

LI 5.09.15
комментарии: 6 понравилось! вверх^ к полной версии
вясна. 27-02-2007 00:41


А вясна ўсе бліжэй і бліжэй.
У кожным дні шукаеш яе адметныя рысы, кожны сонечны прамень лічыш за падарунак, кожную хвіліну ўсе даўжэйшага і даўжэйшага дня чакаеш, калі надыйдзе сапраўдная вясна...
В колонках играет: Apraxia - Знак Ваука

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 27-02-2007 00:41


Мой результат "Теста от ульяновского губернатора"

97 из 116

Пройти тест на грамотность
[показать]

В колонках играет: 01-Zaklik Kryvi

LI 5.09.15
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии
развальное 26-02-2007 16:09


[показать]
вот этот прелестный дом скоро снесут.
уже начали разбирать кирпичные колонны ограды...
В колонках играет: 06 - Аркона - Русь

LI 5.09.15
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
сессия 26-02-2007 14:08


первый день сесси просто пораажет.
не зная расписания поперся к десяти часам на пары.
списал расписание, поглядел, что первая пара в 11 45, и начал всем в асю жаловаться, как мне скучно, да нечем заняться. благо что вап сейчас нахаляву.
промаялся кое-как это время и начал одногруппников высматривать возле аудитории.
А их никого нету. Да и после звонка какая-то другая группа в аудиторию зашла.
Я в непонтяках иду к расписанию. и на месте понимаю, что списал расписание на следующую неделю.
А сегодня у меня первая пара в 14 15. Это еще два часа ждать. и нихуя не делать.
Я так подумал, подумал, повстречал своих одногруппников... поразговаривал с ними...
И поехал домой.
Ибо ну их нахуй, эти лекции.

LI 5.09.15
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии