• Авторизация


экзамен. 14-03-2007 12:38


экзамен па Геаметрыі адбыўся так, як я і думаў.
Яго перанеслі.
Я аб гэтым чуў, але не звярнуў увагі. Навошта мне гэта, ў мяне і так кантрольнай залічанай няма.
Таму - прыехаў, паглядзеў, што з нашых няма анікога, здаў сваю кантрольную і паехаў дахаты.
экзамен - цьфу!
В колонках играет: Soulfly - Mulambo (Feat. The Mulambo Tri

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
пазітыўнае. 14-03-2007 12:38


не ведаючы, што рабіць ў вольны ад экзаменаў час, вырашыў згадзіцца на прапанову сустрэцца з Пагоняй.
мала таго, што не бачыў яе вельмі даўно, дык яшчэ і прапанова была павабнай.

"Pagonia (21:45:06 12/03/2007)
аа...а мну завтра пары проебывает...в гордом одиночестве...пошли каберне пить?
Урлі (21:51:19 12/03/2007)
на розах в пять?
Pagonia (21:51:44 12/03/2007)
договворились))"

шэсць хвілін спатрэбілася на тое, каб пераканаць самаго сябе ў тым, што я ўсе ж такі жадаю сустрэчы з ею.

Ну а потым настаў гэды дзень - 13 сакавіка.
адзін экзамен я ўжо здаў, наперадзе - яшчэ два.
але менавіта ў гэты дзень мяне не турбавала анічога. ўсе, што магло быць зроблена - было зроблена, а астатяняе - ад мяне не залежыла.
таму дамовіўся сустрэцца з братам, а потым - і з Пагоняй.
Першую палову дня правёў у вывучэнні аднаго з элементаў вярчэння пояў, няблага яго вывучыўшы, напісанні аднаго цікавага артыкула і чаканні званка брата.
не дачакаўшыся, паехаў на Магілеўскую, дзе і правеў каля трох гадзін у чаканні, бо яго ўсе не было і не было.
Сустрэў, атрмаў усе што было заказана і шмат чаго з незаказанага, але пажаданага да атрымання і рушыў на Ружы.
Змерзшы на мосце ў Шабанах, я быў здзіўлены таму надвор'ю, якое панавала на Нямізе. Сапраўдная вясна. Тое, што я не спазніўся, а прыехаў на хвіліну раней, чым Маша, не магло не радаваць, але цяжкі бэг за плячыма не вельмі сільна радаваў.
Таму - дамовіліся, што паедзем потым да мяне на раён, каб я смог скінуць цяжар з плеч, а потым рушым куды - небудзь распіваць свае напоі.
Напоі - Кабернэ з Геленджыка.
Не ведаю, як яно павінна павеяць насамрэч, але мае першае уражанне - гнілымі яблыкамі )))
На густ - нічога асаблівага. З тым віном, што я піў у Вадзіма на вяселлі, не параўнаецца.
Толькі што наступствы розныя. Але пра гэтае пазней.
Распіванне віна суправаджалася размовамі і жартамі, якія дазволілі яшчэ больш зразумець і пазнаць чалавека.
Пагоня: чалавек, з якім я пазнаеміўся мабыць ў мінулым красавіку. На вуліцы ўжо было даволі цепла. Пазнаеміўся па двум прычынам. аб ёй даволі часта пачалі мне гаварыць. І жыве яна па-суседству (таму і гаварыць пачалі.). Пасля недоўгачасовых размоваў у асе, дамовіўся завітать з венікам да яе. Атрымалася і на самой справе, што жывем мы побач.
Здаецца, што адна з рысаў характару Машы - нейкая боязь са сваю абаяльнасць, за сябе. Таму - амаль усе размовы пра сваіх сяброў. Пра сябе гаворыць мала і з неахвотай. Слова "я" амаль не ўжываецца, часцей за ўсе - "мы". Харызма - вельмі добрая, бо размаўляць з ёю даволі цікава, асабліва калі яна пачынаю гаварыць ад сябе, што здараецца не вельмі часта.
Прысутнічае тая самая колькасць вар'яцтва, якая якраз патрэбна. здаецца, праўда, што крыху занадта. Але - у вочы не кідаецца.

Пасля таго, як было выпіта віно, якраз з разлікам на шлях да чыгуначнага вакзалу, набылі яшчэ бытэльку Аліварыі. Не ведаю, навошта, бо гэта была не мая ідэя.
Але, пасля выпітай дома наверх віна кавы - Аліварыя здавалася смачнейшым півам, якое я калі-небудзь піў. Праўда непрацяглы час, толькі кіламетры два.
Але, уздзеянне гэтага піва таго каштавала.
Прабіла на дзікі пазітыў.
Проста пёрла з недзіцячай сілай.
Каб мог - ўвесь свет бы абняў ад радасці.
Таму і на алею завітаў, таму і да СтаРАсты не ляніва ехаць было. \
Супер-пупер вечар!

LI 5.09.15
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии

Без заголовка 14-03-2007 12:38


Читать далее
В колонках играет: Наутилус - Колеса любви

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 13-03-2007 00:10


сення мяне другі раз за ўвесь час на форуме забанілі.
мадэратараў - у бан. дзіўна.
даволі непрымна к таму ж.
В колонках играет: Наутилус - Колеса любви

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 13-03-2007 00:10


ўчора адбылася сустрэча...
можна нават сказаць - з мінулым.
ўспамінаў. нехаця, пад прымусам.
пра адносіны. пра сустрэчы. пра былое.
усе памятаю.

мне прыемна, што я калісьці ведаў цябе, Насця.
В колонках играет: Наутилус - Колеса любви

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 12-03-2007 20:38


скончылася ўсе надзвычай добра, я нават не спадзяваўся на такі зыход справы.
колькі разоў на дні змяніўся настрой?? два? тры? ці болей?
ад чорнай смуты да веснавой радасці.
ўсе не так і страшна было, як пужалі.
было цяжка.
мала таго, што мае пропускі ўсіх запар лекцый такі выйлі мне бокам. і ўжо не ўпершыню
на гэты раз апынулася, што ў мяне няма патрэбнай лабараторнай працы.
пакуль я пісаў лабараторную, аднагрупоўцы ўжо атрымалі заданні.
пакуль я абараняў сваю лабараторную, а потым выпраўляў памылкі кантрольная працы, якія я не выправіў дома - аднагрупоўцы ўжо пачалі сдаваць свае адказы.
і толькі пасля паўтары гадзіны я змог атрымаць свае заданні.
атрымаў.
тры пытанні:
першае - ведаю каля трох звязаных слоў на патрэбную тэму.
другое - ўвогуле не ведаю анічтога.
трэцяе - задача.
з горам напалову атрымалася рашыць задачу, не без падказак выкладчыка.
і, на дзіва, мне паставілі чатыры.
ў той час, калі амаль палове - тройкі ці двойкі, а астатнія - яшчэ не маглі рашыць задачы.

на гэты час ў мяне адзін хвост, адна неправераная кантрольная праца, адна незалічаная і два экзамены.
два залікі ўжо ёсць ў залікоўцы і адзін экзамен.
і сення я ўжо сур'езна падумываў, каб забраць дакументы з вну.
бо нешта мне не спадабаецца.
В колонках играет: Opera IX - Cimmeries

LI 5.09.15
комментарии: 4 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 12-03-2007 11:44


не хочацца.
не хочацца пісаць ні пра тое, як я адпачывў дома.
якое там надвор'е. якія змены. які Кір ужо вялікі. як у мяне лопнула кола. як я дома не начаваў.
ні пра тое, як я быў на ДН СтаРасты, як мы там пілі і весяліліся.
ні, нават пра тое, што ў мяне праз некалькі гадзін экзамен па Хіміі, а я нават не выпраўляў кантрольную.
і я сапраўды не ведаю, чым гэта ўсе скончыцца.
В колонках играет: Rasta - Before Tomorrow

LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
аўтаспыннае 12-03-2007 11:44


вось і адбылося адкрыцце сезону.
першы веснавы аўтаспын.
цуда надвор'е і цуда-настрой.
сапраўды - прыйшла вясна.

везлі мяне, спачатку вельмі прыгожая Волга якая на цуда добра захавалася з яшчэ далекіх 60-70 гадоў.
а потым - дязденька, які нават здзівіўся, што мяне могуць не ўзяць без грошаў ў машыну.

а вось дарога назад мне не спадабалася. накрапваў мелкі дождж і дуў вецер.
усю дарогу да чэрвеня сямейка, якая мяне везла сварылася адын з адным, а потым - заехаўшы на запраўку, страшным голасам да мяне - "аплаціце ваш праезд".
я потым яму нават дзякуй не сказаў.


LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
аўтаспыннае 12-03-2007 01:33


вось і адбылося адкрыцце сезону.
першы веснавы аўтаспын.
вельмі прыгожая Волга. да такго ж і вельмі

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 10-03-2007 02:23


Калі ехаў з лесу - было брыдка глядзець на людзей. усе здаваліся настолькі непрыемнымі, што проста жах.
пасля ўсіх тых твараў, якія былі вакол мяне на працягу дзесятка гадзін, шчырых и адкрытых, тыя твары, якія носяць людзі паўсюдна, здаваліся гратэскамі.
В колонках играет: Kino - Солнечные Дни

LI 5.09.15
комментарии: 2 понравилось! вверх^ к полной версии
сьвята 09-03-2007 13:25


Галоўнае - правільна расставіць прыярытэты.
Прасцей кажучы, знайсці патрэбнае месца, дзе і табе прыемна будзе, гнаць не будуць.
Гэта - наконт таго, як правесці свята, калі ў цябе няма сталай дзяўчыны, з якой патрэбна было б бавіць час.
Читать далее






LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 09-03-2007 01:32


Калі табе пачынаюць сніцца залікі, якія табою былі напярэдадні зданыя - не к дабру.

LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 09-03-2007 00:57


Ваша Руна – Ансуз.
[показать] Руна Ансуз — великий получатель, хранитель, трансформатор и выразитель знания, поэзии, магической силы и вдохновения — держатель всей речи. Это влияние (но не давление), оказываемое свыше, духовный дар. Это добрый совет, знак на пути, указующий дорогу или предупреждающий об опасности. Ситуации руны Ансуз кажутся знакомыми и привычными, но весь секрет как раз в том, что действовать в них следует не шаблонно, по-новому. Если вы внимательны и восприимчивы, вы услышите, увидите в, казалось бы, обыденных вещах особые знаки, символы, подсказки, и, расшифровав их, сможете выйти на новый, более высокий уровень осознания, может быть, уловить взаимодействие тех самых архетипов глубинной реальности, на уровне которых оперируют руны.
Пройти тест


LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
спісы. 08-03-2007 01:17


па-першае - я выдаліў каля чвэрці кантактаў з асі.
па-другое - я выдаліў каля чвэрці кантактаў з тэлефона.
па-трэцяе - я збіраюся зрабіць спіс дзен нараджэння, бо баюся забыцца, калі ў каго свята.

LI 5.09.15
комментарии: 3 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 08-03-2007 01:10


Я нарэшце дачакаўся!
У комнаце згасла святло і я нарэшце добра сябе адчуваю!
А Калянка...
Я не ведаю, як ен можа нават заікацца аб тым, што я эгаіст.
Я вельмі не люблю бытавуху... але раздражненне расце...
І гэта я эгаіст!

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
8 сакавіка. 08-03-2007 00:35


Ну вось. заўтра свята.
ўжо сення адчуваліся наступствы гэтай падзеі.
Ці то не жарт, што амаль ўсе жанчыны ходзяць з кветкамі??
але....
Але амаль ніхто не ўсміхаўся з іх.
не адчуваецца!
паглядзім заўтра, бо запланаваны дзень ўжо з ранку...
Мабыць, першы раз ў жыцці буду дарваць кветкі.
І хто там мяне лічыць рамантычным?? Мяне, ніколі не дараваўшага кветкі? Якая рамантыка, дзе?


LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 08-03-2007 00:35


ну вось. так заўседы.
спадзяючыся не вельмі сільна марнаваць грошы пасродкам Інтэрнэту, мне гэта не ўдалося.
І вось - дзіўныя мінусы на тэлефоне, як следства.
А ўсе з-за чаго?
З-за нейкай цягі зрабіць нешта з шэрагу выходзячае. А гэтае з шэрагу - вельмі-вельмі цяжкае... мабыць.

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 08-03-2007 00:29


А ўвогуле - кіны я гэты Бату. Толькі сессію сдаць, даказаць сабе, што я здольны навучацца ў вышэйшых навучальных ўстановах, ў чым мая ўпэўненнасць даволі моцна пахіснулася была ў апошні час, а потым - зноў тэсты, і, мабыць, нармалевы вуз, дзе мне будзе не толькі цікава вучыцца, але і смагу знайсці сяброў...
Бо тут.. .якія тут сябры?
так, часовыя знаемыя.

І ўвогуле, не ведаю чаму, але мяне ўсе лічаць лепшым студэнтам группы.
не тое, што студэнатам, але за дапамогай - ўсе звяртаюцца да мяне.
не ведаю, што дала ім такое ўражанне, але што я магу дапамагчы ў англійскай моые, калі ведаю яе сам без году гадзіна??
Ці ў тым самым матане? Я не ведаю аніразу пачаткі матэматычнага аналізу.. Але ўсе лічаць - што ведаю...


LI 5.09.15
комментарии: 1 понравилось! вверх^ к полной версии
Без заголовка 08-03-2007 00:29


Вось заўседы так, не збіраешся, не збіраешся, а потым - бац! і ўсе.
Вось так і атрымалася, калі мяне запрасілі на флэт.
Ведаючы, што патрэбна пісаць матэрыялы, на якія я адводзіў наступны ранак, я ўсе ж такі рызыкнуў паехаць.
І што атрымалася?
Атрымалася так, што ні матэрыялы я не пісаў, ні на "Дынама", на якім збіраўся пашукаць падэшвы да сваіх Сцілоў, ў якіх яна ўжо сцясалася, я не папаў.

Не, я не скажу, што мы дрэнна павесяліліся.
Вельмі нават добра.
Што запомнілася - атмасфера ў кватэры. Калі кожны кожнага добра ведае і есць аб чым паразмаўляць. Цудоўны выгляд з балкона. Дзіўнае хараство.
Што не спадабалася - перашкоды маей беларускай мове з боку Калянкі. Дрэннае адчуванне з раніцы.

А потым мне стала на самой справе дрэнна.
Балелі ўсе канечнасці.
Балела галава.
І ў такім стане мне прыйшлося ехаць у ўнівер.
Не выратоўвала нават тое, што на вуліцы - сапраўдная Вясна.
Што можна хаздіць ў кедах, і на цябе не будуць глядзець, як на дзівака.
Што зусім скора можна будзе ўвогуле распрануцца!
Таму - ледзь-ледзь адседзеўшы тыя дзве пары, замест тых чатырох, якія паланаваліся, атрымаўшы залік па Гісторыі(канчатковы), і па Англ, паехаў дамоў з марай выспацца.
Але, гора адно не ходзіць.
Выспацца не атрымалася таму, што Калянка, маці яго, мала таго, што наадрэз адмовіўся выключаць святло, якое мяне ўжо бесіць, патрэбна лямпачку разбіць, дык яшчэ аніразу не супакоіўся за мой сон, нешта цегаўся, хадзіў, кашляў... так яго разтак.
Ў кватэры па дурному душна, спаць ўвогуле немагчыма, ды яшчэ сны...
Оооо! Мне пачалі сніцца залікі.
дакладней - залік па Англ, які я ў сне яшчэ раз выконваў...
Жах!
Ну і сяджу зараз, чакаючы, калі ягонай светласці захочацца спаць, каб ў цемнаце, без святла, нармалева пасядзець за кампутэрыам, напісаць нарэшце матэрыялы. Бо час ўжо залік атрымоўваць, а ў мяне яшчэ няма залічанай кантрольнай. .
эх
баліць галава




LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии
навучанне 06-03-2007 14:31


А яшчэ я здзівіўся, калі справа дайшла да таго моманту, калі дзядок - лектар пачаў пытаць мяне, чаму я адсутнічаў на лекцыях, дык ўся група старалася абараніць мяне, не даць выясніць, што я проста не прыходзіў аніразу.
Стараста наш - не злыдзень. проста нейкі ен рахмяны дужа.
Але, ен таксама стаў на мой бок.
Таму - я не прыходзіў, таму што не атрымоўвалася, а не таму што баставаў.
І, нават, быў на апошняй лекцыі. ))

А дзед - малайца. У спіс групы мае прозвішча не трапіла, напісаў туды нейкае левае прозвішча замест майго. А калі я прыйшоў першы раз на яго заняткі - пры апытанні прыстунічаюшчых, майго прозвішча не назваў. я і занепакоіўся, як гэта так, што мяне не спыталі, есць я, ці не?
Мне ж яшчэ яму экзамен сдаваць.


І ўвогуле - цяпер я ведаю, што такое вучыцца з 11 гадзін і да 21...
калі прыйшоў дадому, хацелася есці і спаць. і ўсе.
за кампутэрам нават не сядзелася - пятая кропка апоры балела.


В колонках играет: Gorgoroth - Blod Og Minne

LI 5.09.15
комментарии: 0 понравилось! вверх^ к полной версии