Сераду я цалкам аддаў на ўсяго адну справу.
Дамовіўся схадзіць у госці.
З гэтай нагоды быў састаўлены план:
шакаладка - 1 шт. горкая
віно белае, п/сл. - 0.7 л.
я - 1 шт.
кветка - 1 шт.
Невядома, з якой нагоды, паперся ў Гіппа, дзе амаль ўсе і было набыта.
Шакалад - 75%, болей я нават і не бачыў у продажы.
Віно - белае, напаўсалодкае. Ніколі не з'яўляўся аматарам він, тым болей, белых. Але з таго асартыменту, што прапаноўваўся - даволі доўгі час выбіраў.
Кветка. Адразу думаў набыць няік не цюльпан. Але, позірк натыкнуўся на жоўтыя-жоўтыя кветкі побач з ружамі і ўсе. Увогуле, успамінаючы папярэднія спробы падараваць каму небуздь кветку, нават дзіўна становіцца, як гэта я так прымудрыўся. Без ўсялякіх дум набыў кветку, а потым легка і проста падараваў. Толькі што, па дарозе яе спрабаваў паламаць вецер, а потым, мне на дзіва, яна ўзяла і распусцілася. .
Я адразу падзівіўся, як гэта - кветка звярнулася у тугі кокан, але потым ўсе стала на свае месцы. Яны яе просто захоўвалі ў цемным халодным месцы. Вось і ўсе.
З-за няправлільных разлікаў апынулася так, што з мяне застаўся вольны час, які я і выдаткаваў на тое, каб яшчэ раз наведаць Трыпалтаўр.
Стала няўтульна толькі пасля таго, як была націснула кнопка званку. Ўпершыню ж кветкі дараваць буду, вось і захваляваўся. За той кароткі час, што прайшоў з моманту націску, я паспеў вырашыць што кветку патрэбна падараваць адразу, з першым словам і што трымаць я яе буду ў правай руцэ, хоць і хацелася ўзяць у левую чамусьці.
ну а потым...
Потым - адбылася доўгачакана сустрэча.
Такой цеплыні я нават не чакаў.
Засталося высвятліть толькі адно. але, як заўседы, прыходзіцца спадзявацца на лепшае і чакаць горшага ))
Кватэра - як кватэра. Утульная кухня. Наконт рамонту адное магу сказаць - не мае. адназначна. Выбачай за калажы.
Віно - нават спадабалася. не дрэннае, ва ўсялякім выпадку.
Шакалад - вось ен неяк не вельмі спадабаўся. 70% быў шмат гарчэйшы.
Ў працэсе афіцыйнай часткі было вырашана правесці неафіцыйную на тым самым Трыпалтаўры. падымацца другі раз на трынаццаты паверх было таксама цяжка, як і ў першы і ў другі. Адно толькі адрозненне, на гэты раз у руцэ была маленькая далонь. Якую я і вёў насамыверх.
Там, як і заўседы, дзьмуў вецер.
Але, пачынаю звыкацца з будынінай. Тым болей, што правеў там, мабыць самі даўгі час за ўсе наведванні. Хазділі туды-сюды, глядзелі, спрабавалі здагадацца, дзе што, то падымаліся наверх, то злазілі ўніз... Мае спробы залезці па жалязкам не далі поспеху, бо адразу, нават нікуды высока не залезшы, амаль не сарваўся, а потым і яшчэ раз -утрымаўся толькі на кончыках пальцаў. ды й жалеззе іржавае і халоднае, неспрыяльныя ўмовы.
Потым - наздвычай цеплае разітанне. Я нават не чакаў.
І, як вынік - дзень быў пазітўным.
Пазітыўных дзен у мяне ўсе болей, якое б там меркаванне не складвалася з маіх запісаў...
LI 5.09.15