[400x300]
Дурацкі дзень – нават чула, што ёсць некая хвароба – нешта там фобія (хто баіцца пятніц 13-га) А для мяне дзень вечар выдаўся выдатным – Дзеткам 2 гады! Не веру,што калісьці яны не маглі сабраць нават чвэрці залы СХТ – а тут ушчэнт запоўнены Дом Афіцэраў *авечка пусціла слязу*Анютка… такая прыгажуня… ну такое ўжо дзіцё салодкае!.. Так-так! Дзіцё! Ну інакш не назавеш ) А яны растуць. Нават адчуваецца. Ужо вызначаюцца са стылем. І як заўсёды не без сюрпрызыкаў ) Новыя песенькі ) І старыя – роодныя, любііімыя… Але я заўсёды чакаю адной… “Неба я” Хоць забейце – кожны раз ну проста да костак прабірае. Я наогул ад фільмаў, кніг ды інш. ніколі не плачу, але “Неба я”… Ды й сам канцэрт вельмі шчырым атрымаўся ) не такім, як усе - больш некім мяккім і добрым ) Шмат бы пісала – але на што, калі слоў усё адно не хопіць – на Дзяцей трэба толькі хадзіць, і на сд не варта слухаць – не тое. А толькі канцэрты )
раз два-с
А 8-га адыгралі (урэшце!) выпускны. Хоць скончыліся гэтыя рэпетыцыі. Уря.
Так міла было. Вельмі добра ўспрымалі. Хоць і сам “спектакль” (назавем яго так) быў сырым і дурацкім (па сцэнарыі 2000 году) Але… сама зала… Такія родныя твары ) Тут і Ляшка мая любімая, і *о, мама, авечка чырванее* Філін ))) Каханне 7-га класа, скрыпач-натхняльнік ) *а расцвёў так як!ыы*; і будучае нашае літаратуры (моцна-моцна спадзяюся) Чыжык&Новікаў… Эх… Здавалася, больш ніколі іх не ўбачу. А мо так і будзе. Хутчэй за ўсё. Ну і лан. Прыемна было іх ведаць (вось так і разумееш,што такое асацыяцыі!) Ды й наогул. Для мяне ж гэта таксама апошні выпускны ў гэтай школе. Толькі аб гэтым пакуль ведаюць толькі 4 чалавекі. Тсс.
7 чэрвеня 2008
Лагойск. Бітлзфэст.
Шчыра кажучы, доўга не плянавала, ехаць ці не. Проста так атрымалася – паехалі )І нават тая “невялічкая” акалічнасць як няведанне песень не перашкодзіла )
Першае, што хочацца зазначыць – вельмі прыемна, што ў нашай краіне ладзяцца фэсты/опэн-эйры/імпрэзы (называйце як хочаце) такога кшталту. У 5-ты раз ў іх атрымалася ўсё зрабіць на вышэйшым даволі высокім узроўні.
Першым на працягу цэлай гадзіны нешта завываў на ўвесь Лагойск некі незразумелы мужык Пінкі. Сонца паліла страшэнна, таму мы пайшлі валяцца на траву.
Калі гэты здзек над ушамі ўрэшце скончыўся і спякота крыху сыйшла, вырашылі-такі вылезці з цяньку. З паўгадзіны пакуль яшчэ цвярозы народ забаўлялі вядучыя А-one (ыы, той самы канал, што здымаў Каранацыю! L), а потым ужо пачалася музыка.
Другая прыемнасць, якую не магу не зазначыць. Мне вельмі (з усіх) спадабаўся гурт Artefact. як потым вызначыўся – наш, айчынны! Вельмі ўразіў, праўда – гучаць ахвігенна, і вакал, і інструменталій – супірмалайцы! і выканаўцы нічога ;)
Далей ішоў некі расейскі жаночы гурт (ой, бе – так ужо пішчалі, віскаталі), потым яшэ нешта расейскае (ну так, не вельмі, Артэфакт больш уразіў). А потым адзін з доўга чаканых замежных – The Beatle maniacs (неяк так). Блін, ніяк! Ну праўда – толькі стракатыя касцюмы і чыстая ангельская – усё ( Шкада. Амерыканцаў не дачакаліся. Ну і лан.
А наогул, паўтаруся, вельмі спадабалася! Пачынаючы ад вар’яцкага натоўпу – людзі абсалютна рознага ўзросту, стылю, нават нацыянальнасці! І зноў так яднаюцца, скочуць, спяваюць )) мой любімы момант, калі на якой-небудзь альбо дужа шчырай, альбо павольнай песні людзі бяруцца за рукі і пераглядваюцца, усміхаючыся )) (не на ўсіх канцэртах такое бывае) Спякота страшэнная, сонца пячэ, але ўсё адно скачаш, не зважаючы на ўсё гта і нават на паўголых потных мужыкоў ) А потым яшчэ і півам пляснуць адкуль-небудзь зверху, але ўсё адно – весела!
***
А! Яшчэ – перад песняй Happy Birthday Артэфакт пытаецца: “У кагосьці з прысутных ёсць ДН сёння?” … =)) Разумееш, што ён запытаўся толькі таму,што песня такая будзе, што
Спачатку быў апошні дзень вясны (ах, як сумна гучыць). Першы раз за шмат-шмат часу нашпацыраваліся з Карлсанам. Як РАНЕЙ) Узялі квіточкі на “Войцэка”, аб’еліся марозівам, паваляліся на траўцы, натрындзеліся )) Потым (перад гэтым абыйдучы амаль усе кнігарні Менску) у роднай бібліяэцы імя Янкі Маўра знайшла менавіта тыя кнігі, якія шукала. Зусім не чакала знайсці іх там. Таксама пішчала ад шчасця ) А потым яшчэ і ўвечары абсалютна нечакана ў рукі трапіў (не з неба,зразумела, зваліўся) стосік доўгачаканых кружэлак. Тут наогул пачынаю сумнявацца ў тым, што авечкі - не птушкі: ды ўмеюць жа лятаць! )
А поооотым… потым быў першы дзень лета! Не буду доўга нудзіць як жа гэта супірска ў супірсонечнае надвор’е на файнай Дзімінай дачы ды яшчэ з Вольгай Паўлаўнай!..Ооо… Нагулялся ў што толькі можна, небегліся, наскакаліся… Паелі і … Не паверыце –
Я НАВУЧЫЛАСЯ КАТАЦЦА НА РОВАРЫ!
Ыыы! Ажно ў першы дзень лета ажно цэлая мара зноў здзейснілася! Я ніколі не верыла, што змагу навучыцца. Ну насамрэч. Ніколі. Але Вольга Паўлаўна… Ну чараўніца, нічога не скажаш.
Канешне, не ідэальна, канешне, адразу не сяду і не рвану. Але сам факт, што я ехала і МЯНЕ НЕ ТРЫМАЛІ (потым, канешне, ў кусты, але ўсё адно) гэта проста… ну няма слоў. Зараз разумею, чаму ўсе дзеці так просяць ровары =) Вось і я ведаю, што “заказаць”на ДН ;)
Вось бы яшчэ плаваць навучыцца. Нічога, наперадзе 91 дзень. Навучуся ;)
[540x409]
А мары адна за адной. Здзейсняюцца )
Ну я ж толькі ўчора вучыла ў што там звяртаецца субдамінантавы квартсэкстакорд, ну толькі ж учора не магла запомніць гэтую коду канцарціны, ну толькі ж учора купляла туфелькі да выпускнога… Ан не. Не ўчора, а год таму ) Як міла )
І тут мы ўсе зноў сабраліся. Амаль як раней. Толькі настаўніцы ўжо не лютыя ворагі ) І не будуць пытацца “Як жы ты, Грэчка, у сёмым-та класе вучыцца будзеш?” … =)) Ыыы… Так «па-хатняму» пасядзелі, пагутарылі. Кожны расказаў, куды збіраецца. Эх, разлятаюцца птушачкі ) Я выдатна разумею, што гэта ну як бы апошні раз, калі ўсіх дзяўчат так збярэш. Бо 2-гі і 3-ці – гэта ўжо не ўгодкі ) Забываюца нумары, фатаздымкі, прозвішчы. Ну і лан. Памяць-та не гумавая )
Яшчэ я заўважыла, што вельмі трапятка стаўлюся да памяці. У сэнсе да мінулага. Ну я не магу ўявіць, што калі-небудзь не будуць “усплываць” твары такіх родных людзей, праглядваючы тэлефонную кніжку. Так, будуць новыя нумары, твары, прозвішчы. А як жа старыя? =(
І ўсё так хутка зменіцца… Блін (( Не хачу. А можа і хачу. Карацей, трывожна мне.
А дзень сёння быў файны.
У панядзелак здзейснілася мая даўняя-даўняя маара – паход з класам. САМІ. Без НІКАГО. ПЕРШЫ раз. Ааа… Канешне, “паходам” гэта даволі цяжка было назваць хутчэй “флэт аўтсайд”, але мара-та здзейснілася!
Колькі нам забаранялі, колькі было “бацькі не згадзяцца”, “дырэктар не падпіша”, “ман’які нападуць – дзяўчат знасілуюць, хлопцаў пазабіваюць”… Але ж паехалі! Некаторыя (кхм, у тым ліку і я) наогул неафіцыйна ехалі (“Мам, я на шпацыр”) АЛЕ Ж ПАЕХАЛІ! Ыыы… ЯК я гэтага хацела! Але я і падумаць не магла, што будзе ТАК ФАЙНА!
Спачатку адмянілі нашую электрычку. Грыб хуценька зганяла дамовілася з некім дзядзькам па тандэты правезці 15 чалавек у 12-ці мясцовай маршрутцы )) Потым былі 7 км пешшу з nn-й колькасцю пакетаў, заплечнікаў з ежай, страшэнна цяжкім мангалам, n кг шашлыку… )) Урэшце дайшлі да Дзянісавай дачы… Ой, што там было апісваць цяжка ))) Усе мяне ўжо ненавідзелі, што ўсё здымаю (“Грэчка, **ць, хопіць паліва!”) (а я ж яшчэ, сволач, спотайку)) Але зараз іржэм, як коні! )))
Карацей… будзе, што ўспомніць лежачы ў труне у новым класе… эх… Не хачуууу!… Як я іх усіх люблюю!..
Зы: Ну як так можа быць: два дні дагэтуль – дождж, два дні потым – дождж, а вось МЕНАВІТА ў панядзелак супірнадвор’е? Таму, што мы гэтага страшэнна хацелі ;)
[400x238]Блін. Накатала цэлы пост і раптам яго выдаліла =(( Таму ячшэ раз, але скарочана (фу, крыўдна)
Наогул не чакала, што будзе столькі людзей! Пэўна, у адну ноч прыйшло больш, чым за цэлы год ) + большая частка яшчэ і не трапіла! Толькі з-за нашае нахабнасці і бессаромнасці разлічансці і кемлівасці мы паспелі праціснуліся.
Спачатку праглядзелі асноўныя залы. Абяцаныя "жывыя карціны" не так уразілі, як чакалася. Потым быў Пікасо - мабыць, гэта з-за недахопу ведаў (хутчэй за ўсё), але я пакуль да яго не дарасла. Але цалкам спадабалася.
Але вось што-што запомнілася, так гэта Слуцкія паясы! Па кніжках іх як хочаш можаш уяўляць, але тут як нідзе працуе прымаўка "лепш адзін раз пабачыць, чым сто раз пачуць" Як бы пафасна ні гучала, але не веру што такія шэдэўры былі зробленыя больш за 400 год таму на нашае зямлі.
стомленыя, але шчаслівыя (а было толькі 11) накіроўваліся ў наступны музей. Але нават марозіва не ўзнавіла працаздольнаці нашых ног, і, пабадзяўшыся яшчэ з гадзінку па начным Менску, пайшлі дадому. Прыемна было пабачыць хоць раз на год такую колькасць людзей у белым )
Наогул, прыемна, што хоць пакрысе ў Менску абуджаецца культурнае жыццё )
[500x333]
Глядзець усе фоткі

Гэта ж трэба быць такім таленавітым чалавекам, каб пісаць такія файныя рэцэнзіі на такія ****я спектаклі! Ты глядзі, Тэатр юнага гледча, я толькі “Матылька” пагляджу і больш ніколі да цябе не пайду.
Карацей, расказваю. Квіточкі ў нас былі на 14-е на “Матылька” (не, не таму што ТГД, і не па парадзе – там грае Анютка + гэта яе самой любімы спектакль )) Але галоўны актор раптам захварэў, і нам прапанавалі прыйсці 15-га на “Тараса на Парнасе”.
“Ну, - думаем, - ладна”. Я шмат розных водгукаў чула, і прычым толькі добрых. Маўляў, адзін з лепшых спетакляў, разлічаны на “патрыятычнае выхаванне” і г.д. Хадзем.
Бля…. Даруйце, але іншага слова я не знайду. Разлічаны на такіх падлеткаў з Кунцаўшчыны (нічога не маю супраць Кунцаўшчыны, проста такія дзеці пераважна там і жывуць), цікавасці якіх абмяжоўваюцца школай, кампутарам і тэлевізарам. І тут вывелі (“класуха заставила») у тэатр. Фу, спектакль пабудаваны цалкам на некіх эратычных сцэнах (мгм, даклданей таннае порна), на якіх дзеці гэтыя (апісаныя вышэй) хоць прачыналіся. Ні музыка, ні касцюмы ну НІЯКІМ чынам не пасуюць адзін аднаму. Ага, “эклектыка”. Тут табе і беларускі селянін у капялюшы-цыліндры, і правобраз Касутя Каліноўскага у вопратцы часу “залатой ліхаманкі”, і дзяўчыны а-ля механічныя лялькі, і шмат-шмат астаняй трызны, пра якую ўспамінаеш, і ажно мурашы па скуры
+ “супір-вострыя” жарты (кшталту “Смехапанарама”) А можа мы такія “не ў тэме”? Бо смяялася ўся зала: і 3 дзядзькі-міліцянера, што сядзелі справа, і гурток “дзяцей з Кунцаўшчыны” (ага, хлопцы толькі і чакалі, каб акторка іншы раз задрала спадніцу), і гурт некіх “лысагаловых” (жжжудас, мы так спужаліся, што аж баяліся выхадзіць з тэатру потым: уявіце, 15-20 лысых мужыкоў у скураных куртцах, востраносых туфлях (некаторыя ажно пры гальштуку) у тэатры (сЭмак толькі чамусьці не было)… Вось ім пэўна спадабалася. А нам не.
Карацей, фу. Я пад дрэнным-дрэнным уражаннем. І вам не раю хадзіць.
[504x480]Распавяду-ка я пра сваё нядзельнае падарожжа.
Шчыра кажучы, я не думала, што збіраюцца ну эм… так хутка. У ПТ падыходзіць Дзіма: “Паехалі ў Полацк” Пфф… “Ну паехалі” =)
Нам страшэнна пашанцавала з надвор’ем (нам яшчэ шмат з чым пашанцавала, але пра гэта далей ;)) Цёпла-цёпла было )
Вось што я яшчэ зразумела: экскурсіі – зло (с). Ну калі не зло, то проста прамарнаваны час. Фу, калі ўспомніць, дзе нас “цягалі”, дык сорамна становіцца (і кавалак Мірскага замка тут ляжыць, і некія сувеніры з Гальшанскага… ыы…) Усё дзеля халяўнай адзнакі па мове ці гісторыі. Але ні кроплі з самой паездкі не запамінаецца (мо толькі кропля) Фу-фу-фу. Не будзем пра дрэннае ) Жыццё наперадзе (каб толькі ўсё не зруйнавалі…)
А зараз пра само падарожжа (дарэчы, віншуйце – я навучылася ўрэшце рабіць гэты так званы пад кат) Уря)
Пра Полацк крыху пазней напішу, бо зараз спяшаюся )
Ляляля!..Ну і што б вы думалі?..
МЫ ЗАНЯЛІ ІІІ МЕСЦА Ў НАМІНАЦЫІ “ШКОЛЬНАЯ ГАЗЕТА” НА СМІ БЕЛАРУСІ!
О, як гучыць! ) А насамрэч НАОГУЛ НЕ ЧАКАЛІ! Улічваючы, што:
а) раней газету НІКОЛІ нават не запрашалі на ўручэнне
б) у “рэдакцыі” нас усяго *кхм* 5 чалавекі (3 з іх, уключаючы мяне, даволі пасіўныя)
в) працуем, блін, у такіх “антыдэмакратычных умовах”, што жах (вычытваюць ну кооожнае слова, каб чаго “не таго” не панапісалі)
Дык мы ж іх падманулі: даслалі выпраўленую газету – з усімі прблемамі, жахамі, непрыемнасцямі і г.д. І вось! ) Сказалі, што вельмі жывая газета, бачна, што не настаўнікамі пісаная ) гыгы ) Наогул, было страшэнна прыемна )
Спачатку павялі на экскурсію у нац бібліятэку, а потым ужо непасрэдна на выставу (ВДНХ) Шмат было прадстаўлена самых розных выданняў – у параўнанні з нашай, здавалася б, ого-го якія – прыгожанькія, глянцавыя, каляровыя… але ацэньвалі і змест таксама ;) Сустрэлі шмат цікавых-цікавых людзей (фоткі крыху пазней пакажу)
Другое месца аддалі некаму дзіцячаму садку (ну,зразумела, за ўдзел), а першае – газеце “Альма Матэр” 4-й гімназіі (Менск) *дарэчы, беларус камоўная (і школа, і газета)*
Наогул было ціква (і флэшка на 1гб не памяшае ;) *падарунак*) Толькі вось, што крыўдна: вучыла нас Вольга Паўлаўна, працавала з намі ВП, дзякуючы ёй гэта ўсё і адбылося, а лаўры (у гэтым выпадку прэмія) дастануцца якой-небудзь Таццяне Яўгенаўне, якой глыбока пофіг на тое, што мы тут робім, якой “каб толькі чаго не напісалі” ды “хай грамату прывязуць”. Фу. Крыўдна і брыдка. І ва ўім так у гэтай школе. Трымае мяне толькі ВП. Я як-небудзь асобна ў пасце пра яе напішу. Незвычайны чалавек (асабіста для мяне) І фоткі потым. А з вас – віншаванні )
Дарэчы: усе глядзім навіны і газету “Народная асвета” – шукаем нашыя шчаслівыя пысачкі :)
[284x379]
[354x400]