Я канешне не ўжываю нецэнзурных словаў, але ў мінадукацыі сядзяць адныя пры3,14здкі!
Цяпер мы будзем па літаратуры вывучаць псеўдапісьменнікаў з пралукоўскага саюза пісьменнікаў - Баравікову, Чаргінца... куды коціцца свет?
"Аблава" Быкава выключана... у ёй, ці бачыце, няма показу станоўчага персанажу, трэ замяніць яе на "Сотнікава". Не адмаўляю, Сотнікаў - таксама добры твор. Але "Аблава"... Канешне, адзіны станоўчы персанаж сасланы ў Сібір як кулак, бяжыць з лесапавалу, за ім палююць, як за жывёлай, яго заганяюць у багну, з аднаго боку салдаты, з другога боку людзі з раёну, з трэцяга - свае ж, сяляне, у тым ліку і родны сын... А ён да смерці апраўдвае сына, "мо, яго заставілі, вымусілі..." - Так і беларускі народ апраўдвае свайго сына - Луку.
Ну а пра "Тутэйшых" Купалы ўжо і не кажу.
В колонках играет:
Auzli On Air - Old Records (mix 1 | year 1999)
LI 5.09.15