В колонках играет - CpB - "Hodnasc'"Вось знова зьвяртаючыся да пытаньня выданьня падручніка па Гісторыі Беларусь на расейскай мовы. Правільна гэта ня правільна? Безумоўна - самае бязглуздае і брыдкае, што магло зрабіць Міністэрства адукаці РБ. Калі паспрабваць аналізаваць у асьпекце "хто выграе ў дадзеным выпадку?". Выйграюць неадукаваныя гісторыкі (калі ў пазамінулым годзе пачынаў займацца на ФДА пры БДУ - нам паставілі гісторыка (прозьвішча Кукса) які выкладаў нашую гісторыю па-расейску. пратрымаўся ён тры заняткі - яго зьнялі і гіторыю ў нас выкладаў Мазец В. Г.). Дык вось робім выснову - коль год лізалі ... мін адукацыі такія як гэты Кукса??? Шмат... Мабыць пачынаючы з развала СССР... Як вядома, беларуска моўных клясаў, с кожным годам становіцца ўсё меней. Памятую школу №11 гораду Менска. Калі я пайшоў ў першую клясу там было 5-ць першых беларускамоўных. Тры гады таму з усіх 4-ох першых, белмоўных толькі адзін. Выснова - русіфікацыя працягваецца, але гэта ўсім вядома - гэта нават і расьпавядаць ня трэба... Але, гэта ўжо пераходзіць усе межы. А калісьці шла размова аб тым, што дзяржава павінна спрыяць (і яна канешне ва ўсю "спрыяе") разьвіцьцю мовы. А што рабць у дадзеным выпадку??? Зразумела адно - перціся супраць дзяржавы, бязсэнсоўна... Але бязсэнсоўна - у тым сэнсе, што зьбіраць якіясьці подпісы - каму іх накіроўваць, каму??? Міністру адукацыі - а што ён скажа: "Я ведаю гэта, але ідзіце вы ўсе на ..."
на мой поглад - адзіная парада шкалярам, гэта проста прынцыпова перакладаць сваі каньсьпекты на белмову ды і адказваць на занятках па-беларуску. Болей рацыянальных вапыянтаў я пакуль не бачу.
Калі хтосьці зможа параіць нета больш мэтазгоднае і рацыянальнае??? Калі ласка.... Слухаю ўважліва.
[450x338]