• Авторизация


{...верш аднагрупніцы...} 02-08-2006 04:23 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Родная мова – багацце ці выйсце?

Родная мова...

Багацце ці выйсце?

Вечнаму шчасцю

Адданымі быць...

Родная мова...

А дзе ж тое выйсце?

Нейкай напасцю

Парваная ніць.

Нітачка лёсу

Народа і мовы,

Што сябравалі

Здаўна. А цяпер?

Нітачку лёсу

Парвалі і словы.

Мы даравалі,

Парвалі давер.

Родная мова...

Калі ты адродзішся,

Вартаю станеш

З моцнай крывёй.

Родная мова...

Калі ты ўзродзішся,

Праўду памянеш.

Я толькі з табой!

Родная мова!

Яна – беларуская!

Чыстая, светлая,

Мілая... гучная!

Родная мова!

Мая беларуская!

Болем апетая,

Упарта жывучая!

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
Ultrabelarus 02-08-2006-21:33 удалить
Так, толькі тое, што яна "упарта жывучая" - нас і ратуе... В колонках играет: Paradise Lost - All This Was LI 5.09.15
Шыпшына 03-08-2006-05:19 удалить
пазычыць бы яе ўпартасці і падзяліцца з несумленнымі...


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник {...верш аднагрупніцы...} | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»