• Авторизация


Без заголовка 26-12-2005 12:27 к комментариям - к полной версии - понравилось!


у суботу езьдзіў да Коласа ў Возера... я люблю ў яго бываць... паветра там цудоўнае... атмасфера, жыхары...
і сам Колас... ён такі даволі сапраўдны... без масак, без штучных вобразаў, без картынных дзеяньняў... сапраўдны і просты...

плянавалася ў суботу кан'яку выпіць, пагаварыць, але нешта я захварэў (мусіць прадула калі гатавалі шашлык) і пасьля трэцяе чаркі пайшоў спаць - перанеслі на наступны дзень...
раніцою настроіў якому-та ягонаму знаёмаму кампутар. знаёмы вельмі зьдзівіўся - гадзіну я сядзеў у яго на крэслі, мацаў клявішы, амаль нічога не рабіў і ўсё запрацавала... ну й пайшлі дапіваць кан'як...

дапілі, паехаў я ў Мінск.
а потым сядзелі з Мішам у піцэрыі "Тэатра" - на гэты раз з піцай і півам...

а ўначы я сьніў сон, у якім бачыў знаёмую Марыну, якую ня бачыў ужо два гады...
В колонках играет: Зьмiцер Вайцюшкевiч - Будзе дождж

LI 5.8.22
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Без заголовка | бусел - гняздо | Лента друзей бусел / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»