• Авторизация


Пра беларускія кніжкі 01-07-2005 19:23 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Кажуць, што беларускамоўныя кнігі не набываюцца ў кнігарнях... Ну так, а як ім набывацца, калі дзецям у школе настойліва ўбіваюць, што беларуская літаратура - гэта пра лапці і недахоп вітамінаў? Калі настаўнікі абыякавы да сваіх прадметаў і перадаюць гэта дзецям! Калі беларускія кніжкі да нядаўняга часу безгустоўна афармляліся і былі прыкладам таго, як не трэба рабіць паліграфічную друкарскую справу? Калі ў школьнай праграме былі сабраны самыя горшыя, а ў старэйшых класах яшчэ і ў дадатак самыя шматстаронкавыя творы, якія НІКОМУ не хацелася чытаць?

Сёння беларуская літаратура істотна змянілася. За апошнія 30 гадоў у нас з'явіліся выдатныя творцы. Пачалася эра Караткевіча і пасляКараткевіча і гэта эра росквіту і якасці!

Сёння беларуская кніжка выглядае прыстойна, прыгожа і стыльна!

Сёння беларуская кніжка па змесце ў большасці сваёй не ўступае, а часам і пераўзыходзіць, сусветныя ўзоры прыгожага пісьменства!

Але змяніць свядомасць дарослых людзей, якім ужо ўбілі ў галаву, што беларускае - гэта дрэннае, вельмі цяжка, амаль немагчыма... Толькі самыя разумныя і прасунутыя здольны на тое, каб не гледзячы на ўсе папярэднія ўстаноўкі, пайсці і набыць сучасную беларускую літаратурную кніжку, і мець тым самым магчымасць перавярнуць свой свет!
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Пра беларускія кніжкі | Ойра - Дневник Ойра | Лента друзей Ойра / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»