Сонейка не выйшла больш на неба
ў золаце ад галавы да пят.
Дзень сягоння апрануўся
у зрэб'е
хмар абшморганых
і хмаранят.
Нават вачаняты не смяюцца
пад асенні,
пад імглісты шум.
Туманамі ў галаве снуюцца
пасмы сумных
жураўліных дум.
Адлятае,
заціхае радасць.
Толькі сэрца стогне,
бы крумкач,
быццам бы прыгнула нас адказнасць
за віхураў безуцешны плач.
LI 3.8.01