• Авторизация


вяртаюся да жыцця... 10-09-2003 08:05 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Патроху вяртаюся да больш-менш псіхічна здаровага стану... яшчэ баліць, але ўжо не так моцна... Узгадала сёння, што ў тыя дні (вечар суботы - першая палова нядзелі) было й шмат чаго файнага... напрыклад. мы схадзілі ў стары ДК, паблукалі ў цемры са свечкамі... вылезлі на дах... непаўторна.... цябе захлынае нешта непаўторнае, калі ты стаіш НАД горадам, над ліхтарамі, над дрэвамі і дарогамі... зусім іншае неба, іншыя зоры, іншая поўня, нават паветра іншае... цуд... Удалечыні мігцяць агеньчыкі жывога горада, у большасці вокны, а здаецца, што гэта шырачэзная дарога з тысячамі машын... А потым сыходзіш на зямлю, ПАД ліхтар, і ўсё змяняецца, становіцца звыклым і непрывабным...
Яшчэ ўспамінала, як мы з Аняй ішлі з Пухавічаў у тую вёску (мы ж кілометраў гэтак 6 сё ж прайшлі пешшам)... якое неба!!! столькі зор я не бачыла, напэўна, з гадоў 12, калі ў апошні раз была ў сваёй вёсцы... Я была ў захапленні!! не магла адвесці ад неба вачэй!!! цёмнага-цёмнага, чорнага-чорнага... аксамітнага... глыбокага... бязмежна прыгожага... чароўнага неба...
Сёння я ўжо не шкадую, што ўсё так здарылася... я магла і не пабачыць усёй той прыгажосці!

LI 3.8.01
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник вяртаюся да жыцця... | Alia333 - proЖизнь | Лента друзей Alia333 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»