• Авторизация


Сёньня мой апошні дзень ператварыўся ў перадапошні 15-08-2003 00:05 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Сёньня мой апошні дзень ператварыўся ў перадапошні... Падышоў начальнік і спытаў, ці не супраць я шчэ ў пятніцу выйсьці... Я нават не задумалася... А зараз... навошта? што вырашыць яшчэ адзін дзень? што зменіцца за гэты час? Зменіцца, вядома нешта зменіцца, але ці патрэбны мне тыя змены?
На пятніцу былі йіншыя планы, а цяпер... цяпер планы ізноў іншыя... Хм... сапраўды... Але ўсё, што ні робіцца....
Сёньня ўладкавалася на працу мая крэсная сястра. У МАЁ НПО. Заўтра ў яе першы працоўны дзень... а ў мяне апошні... Крыўдна, ды й... ня ведаю... зайздросна? Яна не будзе працаваць у МАІМ КБ, не будзе сядзець за МАІМ кампом, не бузе выконваць МАЮ працу, але... сё ж зайздросна... яе месца магло праз год стаць маім, а цяпер... Хаця, сё, што ні робіцца - да лепшага....
Нельга выказваць такія думкі... Калі з'яўляюцца - трэба хаваць, нікому не паказваць, але... дзёньнік на той заводзяць, каб выкладаць у яго розны бруд.
Я эгаістка, і я гэта прызнаю. Я думаю пра свой апошні дзень, і зусім не радуюся яе першаму дню... Няправільна гэта... А з другога боку.... магчыма ўсе людзі такія. Проста нехта скажа шчыра, а нехта схлусіць: "як я за цябе рада".
А з трэцяга боку, гэта не апраўдвае мяне. Трэба імкнуцца да лепшага, да чыстага й празрыстага..........

LI 3.8.01
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Сёньня мой апошні дзень ператварыўся ў перадапошні | Alia333 - proЖизнь | Лента друзей Alia333 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»