• Авторизация


Вось я і дома... 01-11-2003 01:00 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Стамілася, але адчуваю сябе нядрэнна. Добры стан, калі можна легчы і заснуць амаль адразу, а не дачытваць да канца Муракамі, засынаючы з думкамі аб тым, як гэты япошка, які цябе ніколі не бачыў, мог так выдатна напісаць аб табе...

Па Роксе іграе старая меладычная музыка, і гэта якраз адпавядае майму настрою... Ціхаму і разважліваму ў гэтыя хвіліны... Вяду павольныя размовы з добрымі людзьмі, і душа напаўняецца спакоем і гармоніяй...

Уікэнд будзе насычаны "свецкімі" і працоўнымі падзеямі. Спачатку - да абеду - напішу колькі артыкулыў у любімую газету, потым у тры гадзіны - дзень народзінаў у сына сяброўкі, потым, у сем, з бацькамі ідзем у тэатр. А з раніцы ў нядзелю, напэўна, паеду "На ростані" - на семінар. Там пратусуюся да вечара панядзелка. Абяцаюць у нядзелю сауну, так што адвяду душу...

Вось пакуль і ўсё... Галава, як я і думала, прайшла пасля таго, як я пад'ела (і выпіла бакал Шарданэ)... Можна адпраўляцца спаць... толькі дачакацца спірытычнага сеансу з Піцерам...
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (7):
ВЕЯ 01-11-2003-04:26 удалить
Ну, поняла конечно...но не всё до конца. А что ты вдруг так, на беларусском-то? :)
Doctor_D 01-11-2003-10:22 удалить
Пусть новый день принесет тебе всякие приятности и радость! :)
sad_eyes 01-11-2003-11:12 удалить
ВЕЯ: родной язык, как-никак :) Не все время же на русском :-) Заодно и русскоязычным читателям - развлечение ;-)
Alia333 01-11-2003-12:58 удалить
гы.. ужо дома, а жаданьне размаўляць па-беларуску сё шчэ не знікла... дзіўна...

LI 3.9.25
sad_eyes 01-11-2003-14:45 удалить
Аля: магла б i не здзеквацца... :-)
ВЕЯ 03-11-2003-01:59 удалить
Вухх...я не знала:).


Комментарии (7): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Вось я і дома... | sad_eyes - Дневник sad_eyes | Лента друзей sad_eyes / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»