• Авторизация


Усё яшчэ на офісе... 31-10-2003 23:22 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Нават чагосьці захацелася па-беларуску зрабіць запіс... Робім раздаткавыя матэрыялы, рыхтуемся да заезду новых удзельнікаў, сярод якіх і Саакян.

У суседнім пакоі працуе ксеракс, у гэтым падбіваюць фінансы за тры дні двое калег... На маім стале стаяць кветкі, у галаве капашацца мазгі, вызываючы лёгкі боль. Напэўна, гэта таму, што ўвесь дзень амаль не ела. Толькі з раніцы некалькі вінаградзін, ды ўдзень сочнік з кавай.

Зараз будзем абмываць віном пакупку машыны Андруся. Калі я толькі не загнуся за час, пакуль яны збяруцца прынесці ежу. Стаяць, размаўляюць... вычварэнцы.

На маім стале ляжыць квіток на атрыманне якогасьці пакету са Швейцарыі. Заўтра схаджу на пошту з пашпартам, пагляджу, што за яно. У гэтай краіне ў мяне, здаецца, не жыве ні аднаго знаёмага. Будзем разбірацца на месцы.

Хочацца спаць, але трэба яшчэ пакуль сядзець тут... Эх, жыццё, бляшанка...
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
KiriLLka 01-11-2003-01:14 удалить
Абавязкова напішы, што за пакет - цікава ж!!!
sad_eyes 01-11-2003-11:11 удалить
Сёння ўжо не атрымаецца... забыла дома пашпарт. Буду глядзець у аўторак :)


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Усё яшчэ на офісе... | sad_eyes - Дневник sad_eyes | Лента друзей sad_eyes / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»