Німб атачалі два эліптычныя колы – больш выразнае ружовае і ледзь бачнае аранжавае.
Яйка на небе можна было бачыць на працягу пятнаццаці хвілін – з 19.50 да 20.05.
Гэта атмасферная з'ява вядомая навукоўцам як гало. Выявы на небе ўтвараюцца дзякуючы адлюстраванню і пераламленню сонечнага святла праз крышталікі льду на вышыні 5-10 кіламетраў.
Цікава, што гало над Параф'янавам з'явілася ў дзень, калі хрысціяне ўсіх канфесій святкуюць Уваскрасенне Хрыстова. Велікоднае яйка – адзін з сімвалаў гэтага свята.
Прыпамінаецца яшчэ адно з'яўленне гало – 22 жніўня 2009 года
кола вакол сонца бачылі над Браславам. Яно з'явілася ў той момант, калі тысячы вернікаў сабраліся на ўрачыстую каранацыю абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Выпадковасць ці не?
Валанцёры-астраномы з Беларусі, якія супрацоўнічаюць з сайтам ice-halo.net, паведамляюць, што ў 2008-2012 гадах гало бачылі ад 57 да 77 разоў на год. Найчасцей яно з'яўляецца ў красавіку і верасні, але рэдка бывае такім яскравым.
Читать полностью: http://news.tut.by/kaleidoscope/395911.html