• Авторизация


Напитки беларусов 18-04-2014 10:03 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Рэцэпты з кнігі "Летапіс напояў Беларусі"

Квас на піве
(рэцэпт ад Паўла Ключнікава)

На двухлітровы посуд: наліць 250 г піва, даліць да верху бярозавага соку, закаркаваць і паставіць у падвал. Праз два месяцы будзе гатовы лёгкі квасок з водарам піва і вялікай колькасцю газаў.

Збіцень
(сямейны рэцэпт Ганны Шыраевай, які налічвае не адно стагоддзе)

1 літр вады
3 ст. л. мёду
1 ст. л. сухой мяты
2 бутончыкі гваздзікі
Крыху анісу, мелісы, ядлоўцу, можна таксама дабавіць каляндру або чабор

Закіпяціць ваду, дабавіць мёд, паменшыць агонь і варыць яшчэ хвілін дзесяць. Дабавіць мяту, спецыі, зёлкі і, павольна памешваючы, варыць яшчэ хвілін пяць — сем. Піць збіцень толькі цёплым — інакш і не сагрэешся, і спецый не адчуеш.

Сыта ягадная
(рэцэпт ад Аляксандра Сарокі)

Узяць 50 г мёду і 0,5 шклянкі соку (парэчкавага, малінавага або іншага), 2 шклянкі вады. Мёд развесці ў кіпячонай вадзе, астудзіць, дабавіць сок.
Читать полностью: http://news.tut.by/kaleidoscope/395596.html

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Напитки беларусов | Просто_Яблоко - Дневник Просто_Яблоко | Лента друзей Просто_Яблоко / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»