Крама "Фрукты", піўнуха "Антыхрыст", грыль-бар – і ўніяцкая царква, якая стала дзіцячай філармоніяй. Гісторыя мінскай архітэктуры часам нагадвае байкі Хармса.
[показать]
1954 год: драўляная крама "Фрукты" (№ 15 Мінплодаагароднінагандаль).
Месца, на якім стаяла гэтая крама, яшчэ напачатку 17 стагоддзя называлася Лужай. Сёння мінчукі ведаюць яго як плошчу Свабоды. Гэты рэліктавы драўляны будынак з’явіўся тут пасля вайны. Праўда, у памяці старажылаў ён амаль не аднаўляецца: на ўсе нашы пытанні, ці помніце вы гэтую краму, рэспандэнты адказалі адназначна: "Не!" І імкнуліся распавесці пра іншую грамадскую ўстанову, што з’явілася тут адразу пасля "овощника"...
Вядомы мінскі дызайнер Ігар Корзун з задавальненнем узгадвае:
[показать]
– Крамы "Фрукты" я, на жаль, альбо не застаў, альбо па маладосці не памятаю. У маім жыцці там заўсёды была піўнуха "Ясень", ці ў прастамоўі "Антыхрыст". Там у сарціры быў выбітны надпіс на сцяне: "Только покойник не сцыт в рукомойник". А яшчэ піўнуха была вядомая тым, што менавіта тут упершыню ў Мінску адчыніўся грыль-бар, дзе падавалі засмажаных кур. Яны былі страшна апетытныя у той час. Але жудасна дарагія для студэнтаў і старшакласнікаў.
Кажуць, "Антыхрыст" быў металічны, а падлога ў ім была шахматная. Засталася яна тут ад старажытнай царквы Святога Духа. А разам з падлогай падмурак і старажытныя падземныя пахаванні – ці то манахаў, ці то святых.
Царква-філармонія
Два гады таму ў згаданым раёне, які мы ведаем як плошчу Свабоды, урачыста адчынілі будынак канцэртнай залы дзіцячай філармоніі. Які стаіць на месцы "овощника", "Антыхрыста" і, уласна, той самай царквы Святога Духа.
[показать]
2013 год: рэканструяваны будынак уніяцкай царквы на сваім гістарычным месцы.
Гэта не рэстаўраваны будынак, а цалкам адноўлены. Але, паводле Міжнароднай рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцінаў, такі аб’ект лічыцца помнікам: тут захаваныя гістарычныя падмуркі, печы і дымаходныя каналы, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак.
Нават каструбаватая гранітная прыбудова справа (праект аднаўлення рыхтаваўся яшчэ ў 1984 г., адтуль нам застаўся такі брутальны "міні-саркафаг" і дзіўнае мэтавае прызначэнне будынка – канцэртная зала дзіцячай філармоніі) не псуе агульнага ўражання. Бо гэта сапраўды цуд: гады ў рады аднавілі будынак "адзін у адзін". Менавіта так выглядала найлепшая ўніяцкая царква старажытнага Менска. Адно што крыжоў не хапае.
Макаўка-цыбулінка
Зрэшты, што такое крыж? Калі старажытны Менск трапіў у склад Расійскай імперыі, царкву амаль не чапалі – проста перадалі праваслаўным. Мінула сто гадоў, і ўлады вырашылі надаць будынку "ісцінна рускі" выгляд: паболей яраслаўскага гламуру з макаўкамі-цыбулінкамі!
[показать]
1910 (?) год. Здымак зроблены ці то з будынка каталіцкай кафедры, ці то з дома губернатара.
У такім выглядзе будынак прастаяў да 1936 года – тады яго ўзарвалі, а на месцы царквы паставілі… звярынец.
[показать]
2012 год. Здымак мінскага блогера зроблены амаль з той жа кропкі, што і расійскага фотамастака Пракудзіна-Горскага.
А наогул, фота рускага мастака Сяргея Міхайлавіча Пракудзіна-Горскага, зробленае напачатку 1910-х, сведчыць як мінімум пра адну важную рэч. Сённяшні Мінск – не такая ўжо і "дзярэўня". Варта зірнуць на гарызонт сённяшняй сталіцы і параўнаць з фота стогадовай даўніны.
Фота з кнігі Віталя Кірычэнкі "Мінск. Гістарычны партрэт горада. 1953-1959" (Мн, 2006), Facebook, dima67574.livejournal.com, Аляксей Літвінка.
Читать полностью:
http://news.tut.by/society/350586.html?utm_source=...ews&utm_campaign=relevant-news[B][I][U][SIZE=3]