«Зайчыкі» – гэта не грошы
02-03-2013 02:04
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Вясна – гэта заўсёды нейкае аднаўленне, адмаўленне ад старога і аджылага. Да прыкладу, ад беларускіх “зайчыкаў”, якія перасталі быць грашыма. З сённяшняга дня банкноты наміналам 10 і 20 рублёў выйшлі з ужытку.
Купюры, якія засталіся на руках у насельніцтва, цяпер можна або пакінуць у сямейным архіве, або абмяняць у банках краіны да канца сакавіка наступнага года. Адзіная ўмова – сума мае быць кратная пяцідзесяці. А роўна праз месяц – у Дзень дурня – банкноты наміналам 10 і 20 рублёў будуць канчаткова выключаныя з абарачэння і стануць лічыцца несапраўднымі. Агулам ад пачатку 1990-х у Лету канулі ўжо 24 розныя банкноты беларускіх “зайчыкаў”.
Валеры Руселік, “Аб’ектыў”
http://belsat.eu/be/obiektyw/wiadomosci/a,6767,zaichyki-gheta-nie-ghroshy.html
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote