[300x408]
К Дню защитников Отечества
Пятница, 21.02.2014 11:29. Рубрика: Актуалии, Грамадства
“Армія змяніла мой характар”
23 лютага для абальчаніна Анатоля Курыленкі дзень асаблівы. Другі раз хлопец святкуе Дзень абаронцаў Айчыны ў статусе салдата – ён праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе г. Віцебска.
За пятнаццаць месяцаў службы Анатоль, як сам прызнаецца, стаў сапраўдным мужчынам, адказным і дысцыплінаваным. Найбольш яму запомніліся ваенныя вучэнні “Захад-2013”, падчас якіх ён на сваім БТР-80 вёз пяхоту з Казахстана для атакі ўмоўнага ворага.
І яшчэ радавы А. Курыленка зазначыў: “Добра, што я пайшоў служыць. Армія істотна змяніла мой характар, прычым у лепшы бок”.