«Каласы пад сярпом тваім» Уладзімір Караткевіч - Вобраз Алеся Загорскага - сачыненне
31-10-2010 23:57
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
«Каласы пад сярпом тваім» Уладзімір Караткевіч - Вобраз Алеся Загорскага - сачыненне
раздел: Школьник - Сочинения - Белорусские сочинения | категория: Уладзімір КараткевічВобраз Алеся Загорскага ў рамане У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" Уладзiмiр Караткевiч Уладзимир Караткевич Вобраз Алеся Загорскага у рамане У. Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм" Вобраз Алеся Загорскага у рамане У. Караткевича "Каласы пад сярпом тваим" сачынение сачыненiе
Назва рамана і яго дзвюх частак не выпадковыя. Каласы - людзі, якія, нібы серп, зразае смерць з палеткаў жыцця. Серп, хутчэй за ўсё, - уціск царызму, прадбачанне пісьменнікам трагічнага "жніва". "Выйсце крыніц" - гэта вытокі маладога пакалення, звязанага крэўнымі сувязямі з бацькоўскай зямлёй, з Айчынай. Прадстаўнікі гэтага пакалення - Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі - павінны аб'яднаць, згуртаваць людзей, павесці іх за сабой, каб кроплі народнага гора паступова зліліся і ператварыліся ў магутную раку гневу і помсты. "Сякера пры дрэве" - гэта сялянская зброя, якая чакала свайго часу, і "зброя" генерала-вешальніка Мураўёва, які жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання.
Алесь Загорскі - галоўны персанаж рамана. Яго можна ўспрымаць як гістарычную асобу, але пры гэтым не трэба забываць, што гэта ідэалізаваны, а не канкрэтны герой. Ён увасобіў спрадвечную мару беларускага народа аб месіі, збаўцы, які абудзіць родную зямлю ад доўгага сну, верне яе да жыцця. У гэтым выяўляецца адна з рысаў рамантызму, якая бярэ пачатак з вуснай народнай творчасці. І хаця Алесь не робіць нейкіх звышнатуральных учынкаў, ён - рамантычны герой, бо ў яго душы спалучаюцца рысы сапраўднага змагара за народнае шчасце і наіўнага летуценніка, які верыць у ідэалы дабра і справядлівасці, змагара, які выяўляе памкненне ўсіх пакаленняў: вольна, свабодна жыць на роднай зямлі. І можа, ніхто не адчуваў так востра гэтай патрэбы, як чалавек працы - селянін. Таму аўтар ідзе на свядомае парушэнне гістарычных рэалій: Алеся аддаюць на дзядзькаванне, хаця ў XІX стагоддзі гэтага звычаю шляхта ўжо не прытрымлівалася. Чалавек, нават калі ён і шляхціц, павінен з дзяцінства зведаць на ўласным вопыце цяжкую сялянскую працу і побыт. Толькі ў гэтым выпадку ён будзе ведаць іх сапраўдны кошт і зможа выступіць у абарону тых, хто бяднейшы за яго і мае менш правоў. Такім уяўляецца аўтару шлях станаўлення сапраўднага беларуса, выратавання яго спадчыны і роднай культуры.
Вобраз Алеся грунтуецца не толькі на рамантычным, але і на рэальным светаўспрыманні. Алесь выступае як рыцар з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа. У сям'і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалавека, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не прыніжацца, ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў і тых каштоўнасцяў, якія набывалі для іх часам значэнне сакральнага сімвала. Адным з сімвалаў чалавечай працы і поту быў хлеб. У гэтым плане паказаны той эпізод з рамана, калі юны князь Загорскі падымае кавалак хлеба, які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі: "Даруй, Божухна!" Алесь - не толькі рамантык, які бачыць у сне белых коней, увасабленне свабоды і светлых ідэалаў, але, адначасова, і рэаліст, які думае аб самых звычайных, паўсядзённых справах. У вобразе маладога Загорскага выяўляюцца рысы характару і паводзінаў рэальнага чалавека.
Грамадзянскае сталенне Загорскага, такім чынам, адбываецца не толькі на рамантычным грунце. Бацькі Алеся добра ўсведамлялі, што, каб быць патрыётам сваёй зямлі, патрэбна найперш ведаць яе мінулае - тое, што надае змаганню мэту і служыць светлым ідэалам гэтага змагання. Вялікую ролю тут адыграў стары Вежа, дзед Алеся, прозвішча якога таксама не выпадковае. Вежа - гэта нібы маяк, на які павінна арыентавацца маладое пакаленне. Нездарма дзед кажа, што "трошкі лепшы" за ўнука. Дзед навучыў Алеся таму, што павінен ведаць сапраўдны грамадзянін: праўдзе аб прыгоне і парадках, якія панавалі ў Расіі, аб шляхах грамадскага развіцця. І, пазнаючы гэту праўду жыцця, Алесь разумее, што здольны змяніць рэчаіснасць, але яшчэ не ўсведамляе як. Гэты разрыў паміж здольнасцю і немагчымасцю ажыццявіць задуманае - яшчэ адна рыса героя рамантычнага характару. Разумеючы, што нельга ахапіць неабдымнае, Алесь дае сабе клятву змяніць хаця б нешта, тое, на што ў яго хопіць моцы.
"Колас да коласа - сноп будзе", - кажуць у народзе. Загорскі ўсведамляе, што адзін ён - як колас у полі, што патрэбна вялікая сіла, каб зварухнуць акамянелыя пласты жыцця. Сустрэча з Каліноўскім натхніла Алеся на адданае служэнне справе, за якую ахвяраваць можна не толькі каханнем, але і жыццём. Увабраўшы ў сябе ўсё лепшае ад простага народа і ўзбагаціўшыся веданнем сапраўднай мінуўшчыны, герой уступае ў дарослае жыццё, выразна ўсведамляючы цяжкасці на шляху дасягнення выпакутаванай мэты.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote