Дзе ты бачыў хмурых зорак?
Можа на сваёй планэце
Сумна на цябе глядзела
З фотаздымкаў у газэце.
Ці ў снах сасніў ты знічку
З бровамі ў форме плуга,
З-пад ілба глядзела ціха,
Нешта крэхкала нядуга.
Усё таму, што зорка ў крыўдзе
На цябе была, мой дружа,
І чакала, што падыйдзеш
І ў абдымках сцішнеш дужа.
А калі яе прылашчыш,
Зноў вясёлкамі зайграе,
Зразумееш добра мілы:
Хмурых зорак не бывае.
[699x437]