• Авторизация


Яна 28-12-2009 13:09 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Кожны вечар новы бераг
Кожную раніцу вайна
Ланцужком аблокаў шэрых
Прыглядзіся, зноў яна
Ты забыўся і ўспомніў
Ты ўспомніў і забыўся
Вецер на яе далонях
Хлопец, як ты памыліўся

Яна дапаможа табе нават калі
Зусім не кахае цябе
А ты не здавайся, ідзі
І ведай - яна таксама шукае цябе

Быццам падаў ліст кляновы
Аксамітная дарога
Сыйдзе ноч, дзень прыйдзе новы
А гадоў зусім нямнога
А навокал тлум і людзі
І ніхто табе не скажа
Дзе яно, каханне наша
І ці нешта з яго будзе

Яна дапаможа табе нават калі
Зусім не кахае цябе
А ты не здавайся, ідзі
І ведай - яна таксама шукае цябе
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Яна | Рождена_бежать - Дневник Рождена_бежать | Лента друзей Рождена_бежать / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»