• Авторизация


Бітлзфэст 16-06-2008 10:11 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Уфф, урэшце дабралася да кампутару… Было няшмат вольнага часу = шмат чаго цікавага, аб чым не распавясці проста не магу. Таму пачнем.

 7 чэрвеня 2008

 Лагойск. Бітлзфэст.

 Шчыра кажучы, доўга не плянавала, ехаць ці не. Проста так атрымалася – паехалі )І нават тая “невялічкая” акалічнасць як няведанне песень не перашкодзіла )

 Першае, што хочацца зазначыць – вельмі прыемна, што ў нашай краіне ладзяцца фэсты/опэн-эйры/імпрэзы (называйце як хочаце) такога кшталту. У 5-ты раз ў іх атрымалася ўсё зрабіць на вышэйшым даволі высокім узроўні.

 Першым на працягу цэлай гадзіны нешта завываў на ўвесь Лагойск некі незразумелы мужык Пінкі. Сонца паліла страшэнна, таму мы пайшлі валяцца на траву.

 Калі гэты здзек над ушамі ўрэшце скончыўся і спякота крыху сыйшла, вырашылі-такі вылезці з цяньку. З паўгадзіны пакуль яшчэ цвярозы народ забаўлялі вядучыя А-one (ыы, той самы канал, што здымаў Каранацыю! L), а потым ужо пачалася музыка.

 Другая прыемнасць, якую не магу не зазначыць. Мне вельмі (з усіх) спадабаўся гурт Artefact. як потым вызначыўся – наш, айчынны! Вельмі ўразіў, праўда – гучаць ахвігенна, і вакал, і інструменталій – супірмалайцы! і выканаўцы нічога ;)

 Далей ішоў некі расейскі жаночы гурт (ой, бе – так ужо пішчалі, віскаталі), потым яшэ нешта расейскае (ну так, не вельмі, Артэфакт больш уразіў). А потым адзін з доўга чаканых замежных – The Beatle maniacs (неяк так). Блін, ніяк! Ну праўда – толькі стракатыя касцюмы і чыстая ангельская – усё ( Шкада. Амерыканцаў не дачакаліся. Ну і лан.

 А наогул, паўтаруся, вельмі спадабалася! Пачынаючы ад вар’яцкага натоўпу – людзі абсалютна рознага ўзросту, стылю, нават нацыянальнасці! І зноў так яднаюцца, скочуць, спяваюць )) мой любімы момант, калі на якой-небудзь альбо дужа шчырай, альбо павольнай песні людзі бяруцца за рукі і пераглядваюцца, усміхаючыся )) (не на ўсіх канцэртах такое бывае) Спякота страшэнная, сонца пячэ, але ўсё адно скачаш, не зважаючы на ўсё гта і нават на паўголых потных мужыкоў ) А потым яшчэ і півам пляснуць адкуль-небудзь зверху, але ўсё адно – весела!

 ***

 А! Яшчэ – перад песняй Happy Birthday Артэфакт пытаецца: “У кагосьці з прысутных ёсць ДН сёння?” … =)) Разумееш, што ён запытаўся толькі таму,што песня такая будзе, што яму абы сказаць, і што людзі проста так некаторыя рукі  ўздымаюць, але ўсё адно – так прыееемна )) “У каго сёння ДН – віншуем і спецыяльна для вас наступная песня!”.. )) Аааа! Мяне павіншаваў цэлы Лагойск ))

 

[448x336]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Бітлзфэст | -авечка- - Sonca nam dapamozha! | Лента друзей -авечка- / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»