Спачатку быў апошні дзень вясны (ах, як сумна гучыць). Першы раз за шмат-шмат часу нашпацыраваліся з Карлсанам. Як РАНЕЙ) Узялі квіточкі на “Войцэка”, аб’еліся марозівам, паваляліся на траўцы, натрындзеліся )) Потым (перад гэтым абыйдучы амаль усе кнігарні Менску) у роднай бібліяэцы імя Янкі Маўра знайшла менавіта тыя кнігі, якія шукала. Зусім не чакала знайсці іх там. Таксама пішчала ад шчасця ) А потым яшчэ і ўвечары абсалютна нечакана ў рукі трапіў (не з неба,зразумела, зваліўся) стосік доўгачаканых кружэлак. Тут наогул пачынаю сумнявацца ў тым, што авечкі - не птушкі: ды ўмеюць жа лятаць! )
А поооотым… потым быў першы дзень лета! Не буду доўга нудзіць як жа гэта супірска ў супірсонечнае надвор’е на файнай Дзімінай дачы ды яшчэ з Вольгай Паўлаўнай!..Ооо… Нагулялся ў што толькі можна, небегліся, наскакаліся… Паелі і … Не паверыце –
Я НАВУЧЫЛАСЯ КАТАЦЦА НА РОВАРЫ!
Ыыы! Ажно ў першы дзень лета ажно цэлая мара зноў здзейснілася! Я ніколі не верыла, што змагу навучыцца. Ну насамрэч. Ніколі. Але Вольга Паўлаўна… Ну чараўніца, нічога не скажаш.
Канешне, не ідэальна, канешне, адразу не сяду і не рвану. Але сам факт, што я ехала і МЯНЕ НЕ ТРЫМАЛІ (потым, канешне, ў кусты, але ўсё адно) гэта проста… ну няма слоў. Зараз разумею, чаму ўсе дзеці так просяць ровары =) Вось і я ведаю, што “заказаць”на ДН ;)
Вось бы яшчэ плаваць навучыцца. Нічога, наперадзе 91 дзень. Навучуся ;)