• Авторизация


"Тарас на Парнасе" 16-05-2008 13:10 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Настроение сейчас - ну так

Гэта ж трэба быць такім таленавітым чалавекам, каб пісаць такія файныя рэцэнзіі на такія ****я спектаклі! Ты глядзі, Тэатр юнага гледча, я толькі “Матылька” пагляджу і больш ніколі да цябе не пайду.

 Карацей, расказваю. Квіточкі ў нас былі на 14-е на “Матылька” (не, не таму што ТГД, і не па парадзе – там грае Анютка + гэта яе самой любімы спектакль )) Але галоўны актор раптам захварэў, і нам прапанавалі прыйсці 15-га на “Тараса на Парнасе”.

 “Ну, - думаем, - ладна”. Я шмат розных водгукаў чула, і прычым толькі добрых. Маўляў, адзін з лепшых спетакляў, разлічаны на “патрыятычнае выхаванне” і г.д.  Хадзем.

 Бля…. Даруйце, але іншага слова я не знайду. Разлічаны на такіх падлеткаў з Кунцаўшчыны (нічога не маю супраць Кунцаўшчыны, проста такія дзеці пераважна там і жывуць), цікавасці якіх абмяжоўваюцца школай, кампутарам і тэлевізарам. І тут вывелі (“класуха заставила») у тэатр. Фу, спектакль пабудаваны цалкам на некіх эратычных сцэнах (мгм, даклданей таннае порна), на якіх дзеці гэтыя (апісаныя вышэй) хоць прачыналіся. Ні музыка, ні касцюмы ну НІЯКІМ чынам не пасуюць адзін аднаму. Ага, “эклектыка”. Тут табе і беларускі селянін у капялюшы-цыліндры, і правобраз Касутя Каліноўскага у вопратцы часу “залатой ліхаманкі”, і дзяўчыны а-ля механічныя лялькі, і шмат-шмат астаняй трызны, пра якую ўспамінаеш, і ажно мурашы па скуры

  + “супір-вострыя” жарты (кшталту “Смехапанарама”) А можа мы такія “не ў тэме”? Бо смяялася ўся зала: і 3 дзядзькі-міліцянера, што сядзелі справа, і гурток “дзяцей з Кунцаўшчыны” (ага, хлопцы толькі і чакалі, каб акторка іншы раз задрала спадніцу), і  гурт некіх “лысагаловых” (жжжудас, мы так спужаліся, што аж баяліся выхадзіць з тэатру потым: уявіце, 15-20 лысых мужыкоў у скураных куртцах, востраносых туфлях (некаторыя ажно пры гальштуку) у тэатры (сЭмак толькі чамусьці не было)… Вось ім пэўна спадабалася. А нам не.

 Карацей, фу. Я пад дрэнным-дрэнным уражаннем. І вам не раю хадзіць.

  [680x454]

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник "Тарас на Парнасе" | -авечка- - Sonca nam dapamozha! | Лента друзей -авечка- / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»