Настроение сейчас - адыходжу...Ооо, ТАК я не скакала ўжо не ведаю колькі!.. Няма проста слоў, ЯК там было супірска!
Так, спакойна. Пачнем.
Ну, па-першае, віншуйце – першы раз вярнулася без сінякоў (чаму вельмі здзівілася) Насамрэч, хоць там і было шмат п’яных дзядзек (9 траўня як-ніяк) дзіўным чынам абыйшлося без траўм. Уря )
Па-другое, САМ КАНЦЭРТ… Спачатку былі некія піцерскія “Кіріпічы” – ледзь не паснулі ўсе. Ну а пооотым, у трапяткім чаканні цуда… ЯНЫ ВЫЙШЛІ! Ага, не прыехалі на Каранацыю, сабакі, вось і атрымоўвайце ЎШЧЭНТ ПОЎНЫ Палац спорту. Шчыра кажучы, шкада мне было тых людзей, што сядзелі – ну як на Ляпісе можна сядзець?! Але і яны потым ужо на месцах скакалі ) Ну як-як, але КАБ НАСТОЛЬКІ ахвігенна было я наогул не чакала! Акрамя “Капіталу” (вльбому; амаль цалкам) спелі СТОЛЬКІ супірскіх старых песень… і “Розочку”, і “ТЫ КІНУЛА”!”… Блін… Звязкі, думала, парву… Апошні раз так гарлапаніла ой не памятую калі ) Цішоткі, да што там цішоткі! джынсы ўжо на трэцяй песні былі такімі мокрымі, што толькі сумленне стрымлівала не распрануцца!
Песні-песнямі, а як сам кнцэрт падрыхтован быў!.. Сірожа не проста аб’яўляў “наступная песня такая-та”, а сваімі вершыкамі (у яго выйшаў зборнік, пад нікам Юзік некі-там) Там такі капец быў… Н5 ўяўляеце… Як яго там спэцназаўцы тыя не вывелі? І пра АЭС (самы арыгінальны варыянт расшыфроўкі гэтае абрэвіятуры, які я чула)), і яшчэ пра шмат чаго…
А ў канцы, калі ўжо ну ЎСЕ на такім пад’еме, у такой проста ЭЙФАРЫІ знаходзіліся, з неба пасыпаліся ШАРЫКІ! Ааа… Вызвалі-такі яшчэ на 2 песні і адпусцілі )
Карацей… эмоцый на тыдзень…) Канешне, потым цяжка было паўзці праз увесь гэты п’яны натоўп, міная бутэлькі і шкельцы, але ўсёткі здолела )
Зы: дарэчы, заўважыла, што мой арганізм пачынае звыкацца з канцэртамі – голас сеў толькі троошачкі, а шыя паціху перастае балець ) Уря )
Што пісалі:
раз
два