• Авторизация


9.05 09-05-2008 18:53 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Настроение сейчас - ((

Сёння (як і кожнага дзевятага траўня) нас пагналі на дэманстрацыю. Звычайна хадзіла і нармальна – адзінае, што часу шмат сыходзіць. Ну і гэта нічога. А сёлета неяк задумалася. Хм. Першы раз. Усёткі гэтае свята я люблю. Не. Не як свята, а проста як дзень. І не таму, што выхадны. Проста люблю.

З такімі светлымі думкамі пайшла да месца збору нашых дзяцей (ах, без шарыкаў, даруйце) Як заўсёды, спазнілася і давялося ісці праз усе гэтыя калёны… Фу, так неяк брыдка стала… Да жудасу… Не атрымаецца ў мяне апісаць тую атмасферу, што там была. Там проста трэба быць (хоць і не раю). Ну пачынаючы з выключна чырвона-зялёнага каляровага асяроддзя (ад чаго, паверце, пазней пачынае ванітаваць), працягваючы няскончваемымі шайкамі БРСМ-цаў са сцягамі і на дэсерт (ой бррр) бясконцай колькасцю гопа-падлеткаў (бе, не буду апісваць іх знешнасць) Спачатку хадзілі ржалі, фоткалі (а! + кожныя 10 метраў уздоўж дарогі стаяць дзядзькі ў скураных куртцах з надзвычай інтэлектуальным выразам твару) А потым села батарэя на фоціку, надышлі хмары і радасць знікла. Не вытрымалі – свалілі. Але пайшлі ўздоўж прашпекту, каб па магчымасці ўбачыйць ветэранаў.

Так,
а) што за трызненне перакрываць дарогі?! У які іншы дзень я б не здзівілася, ну а 9 траўня!..
б) ветэранаў не пабачылі, толькі калёны людзейз аркестрамі, плякатамі, расцяжкамі “Беларусбанк”, “Марко” ды інш.

Фу. І так сумна стала. Ніякае шчырасці, ніякае натуральнасці, усё пад прыгнётам, усё з-пад палкі. Каб не ісці на парад трэба было патэлеванаваць усім завучам, напісаць нн-ую колькасць паперак і г.д. (прынамсі ў нашай школе) Зразумела, ніхто не збіраўся б гэтага рабіць, але сам факт. Шыюць спецяльным куртачкі розных колераў (пераважна чырвоных і зялёных) каб дзеці “прыгожыя, стракатыя, шчаслівыя” стаялі. А збіраюць за 1,5 гадзіны да пачатку.

Фу, шмат там такога трызенння. І яно навокал. Так проста агідна, не ўяўляеце.

[504x480]



Дзядзькі )

[538x691]
[480x640]

Прыгажуні )
[480x640]

І яшчэ прыгажуні
[480x640]

Проста клоун
[480x640]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
12-05-2008-09:23 удалить
ыть прышпільныя фоткі, асабліва з дзядзькамі ) а Луналікага там не было ? я вось напрыклад ніколі не хадзіў натакі мерапрыемствы ад школы, не таму што меў такую пазыцыю а таму што банальна сумна.
-авечка- 12-05-2008-18:34 удалить
не дачакалася я яго ўбачыць (блін, сабралі за 2 гадзіны - дзе ж тут вытрымаеш)
а раней было весела - шарыкамі памашаш, нешта пакрычыш - неяк не запаміналася нават. А тут так першы раз.


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник 9.05 | -авечка- - Sonca nam dapamozha! | Лента друзей -авечка- / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»