• Авторизация


Докшыцы - Порплішча - Глыбокае - Полацк 08-05-2008 15:39 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Распавяду-ка я пра сваё нядзельнае падарожжа.

 Шчыра кажучы, я не думала, што збіраюцца ну эм… так хутка. У ПТ падыходзіць Дзіма: “Паехалі ў Полацк” Пфф… “Ну паехалі” =) 

 Нам страшэнна пашанцавала з надвор’ем (нам яшчэ шмат з чым пашанцавала, але пра гэта далей ;)) Цёпла-цёпла было )

 Вось што я яшчэ зразумела: экскурсіі – зло (с). Ну калі не зло, то проста прамарнаваны час. Фу, калі ўспомніць, дзе нас “цягалі”, дык сорамна становіцца (і кавалак Мірскага замка тут ляжыць, і некія сувеніры з Гальшанскага… ыы…) Усё дзеля халяўнай адзнакі па мове ці гісторыі. Але ні кроплі з самой паездкі не запамінаецца (мо толькі кропля) Фу-фу-фу. Не будзем пра дрэннае ) Жыццё наперадзе (каб толькі ўсё не зруйнавалі…)

 А зараз пра само падарожжа (дарэчы, віншуйце – я навучылася ўрэшце рабіць гэты так званы пад кат) Уря)

Докшыцы

Пакроўская царква (1903 г.)

  [317x424]

Царква Св. Іаана Багаслова (1863 г.) ...

  [317x424]

…да якой была зроблена прыбудова і зараз гэта…

  [541x401]

“Таямнічы надпіс” на адной з яе сцен )

  [541x405]

Здзівіла: Царкву Іаана Багаслова знайшлі не адразу – ніхто з мясцовага насельніцтва проста не ведаў, дзе яна знаходзіцца! І прычым не першы раз такое сустракаю. Хаця не так-та і дзіўна – хіба ўсе менчукі ведаюць, напрыклад, дзе знаходзіцца помнік Еўфрасінні Полацкай?..

Порплішча

Касцёл Дзевы Марыі каралевы (1937 г.)

  [316x421]

Дарэчы, першы раз убачыла сапраўдны вясковы касцёл

  [315x426]

Адразу насупраць касцёла знаходзіцца Царква Спаса-Праабражэнская (1627 г.) *ні за што б не сказала, што ёй амаль  чатыры стагоддзі*

  [320x424]

Дарэчы, заўважце – “Беларуская Пізанская вежа” (купал трошкі ссунуты; спецыяльна?)

  [542x395]

Мабыць і выглядае царква даволі сучасна, але ўнутры захоўваюцца два насамрэч старажытных крыжа (пэўна, таго ж году, калі і пабудавалі (1627)

  [698x344]

Глыбокае

Па шчырасці скажу, я НАОГУЛ не чакала, што глыбокае мяне так уражыць. Я думала, гэта некая малая вёсачка з насельніцтвам не больш за 500 чалавек (ну і + пра азёры нешта чула), а тууут… Карацей, глядзіце.

Траецкі касцёл (1764 г.)

  [699x661]

Радство-Багародіцкі Сабор (1639 г.)

  [501x699]

Мабыць гэта з-за таго, што я дрэнна ведаю доўлідства Беларусі, але мне цяжка паверыць, што такая прыгажосць знаходзіцца на нашай зямлі

  [326x431]

І зноў нам СТРАШЭННЕЙШЫМ чынам пашанцавала: менавіта ў гэты дзень і менавіта ў гэты час ў Глыбокае прыязджалі паломнікі. І спецыяльна для ніх расчынілі падземны склеп (зразумела, усе жадаючыя маглі зайсці) Ааа… Жжудас… Жахліва, канешне, але дужа цікава. Уявіце, падчас вайны сабор быў канцлагерам, а потым кансервным заводам (таму што на працягу цэлага года у гэтым склепе натуральна падтрымліваецца адна і тая ж тэмпература (прыкладна +8 ) Але аднойчы дзве працоўніцы нібы ўбачылі некі фатон, на заводзе падняўся бунт – завод закрылі і зрабілі зноў саборам. Расказалі шмт розных легенд (а мабыць і не легенд?) Карацей, нечакна і прыемна.

  [505x698]

А ў гэтым самым будынку пад час Айчыннай вайны 1812 г. хаваўся Напалеон (жылы корпус манастыру бернардынцаў)

  [582x432]

Пра Полацк крыху пазней напішу, бо зараз спяшаюся )

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Докшыцы - Порплішча - Глыбокае - Полацк | -авечка- - Sonca nam dapamozha! | Лента друзей -авечка- / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»