• Авторизация


СМІ 30-04-2008 19:32 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Ляляля!..Ну і што б вы думалі?..
МЫ ЗАНЯЛІ ІІІ МЕСЦА Ў НАМІНАЦЫІ “ШКОЛЬНАЯ ГАЗЕТА” НА СМІ БЕЛАРУСІ!

О, як гучыць! ) А насамрэч НАОГУЛ НЕ ЧАКАЛІ! Улічваючы, што:
а) раней газету НІКОЛІ нават не запрашалі на ўручэнне
б) у “рэдакцыі” нас усяго *кхм* 5 чалавекі (3 з іх, уключаючы мяне, даволі пасіўныя)
в) працуем, блін, у такіх “антыдэмакратычных умовах”, што жах (вычытваюць ну кооожнае слова, каб чаго “не таго” не панапісалі)

Дык мы ж іх падманулі: даслалі выпраўленую газету – з усімі прблемамі, жахамі, непрыемнасцямі і г.д. І вось! ) Сказалі, што вельмі жывая газета, бачна, што не настаўнікамі пісаная ) гыгы ) Наогул, было страшэнна прыемна )

Спачатку павялі на экскурсію у нац бібліятэку, а потым ужо непасрэдна на выставу (ВДНХ) Шмат было прадстаўлена самых розных выданняў – у параўнанні з нашай, здавалася б, ого-го якія – прыгожанькія, глянцавыя, каляровыя… але ацэньвалі і змест таксама ;) Сустрэлі шмат цікавых-цікавых людзей (фоткі крыху пазней пакажу)

Другое месца аддалі некаму дзіцячаму садку (ну,зразумела, за ўдзел), а першае – газеце “Альма Матэр” 4-й гімназіі (Менск) *дарэчы, беларус камоўная (і школа, і газета)*

Наогул было ціква (і флэшка на 1гб не памяшае ;) *падарунак*) Толькі вось, што крыўдна: вучыла нас Вольга Паўлаўна, працавала з намі ВП, дзякуючы ёй гэта ўсё і адбылося, а лаўры (у гэтым выпадку прэмія) дастануцца якой-небудзь Таццяне Яўгенаўне, якой глыбока пофіг на тое, што мы тут робім, якой “каб толькі чаго не напісалі” ды “хай грамату прывязуць”. Фу. Крыўдна і брыдка. І ва ўім так у гэтай школе. Трымае мяне толькі ВП. Я як-небудзь асобна ў пасце пра яе напішу. Незвычайны чалавек (асабіста для мяне) І фоткі потым. А з вас – віншаванні )

Дарэчы: усе глядзім навіны і газету “Народная асвета” – шукаем нашыя шчаслівыя пысачкі :)

Хм (збор цыгарэт?)

  [458x608]

Файны малюнак )

[521x401]

Дзядзькі за кампутарамі )

[517x385]

Ну хто ў Менску не ведае гэтага дзядка? =) І тут ён таксама быў )

[288x587]

Вось мы яго і вылавілі! Гэта той самы дзядзька, які складае ўсе алімпіяды па белраускай мове! Ыы

[699x380]

Ну і, канешне, партрэтка ) *дарэчы, 2 дзяўчыны злева - магчыма, будуючае нашае журналістыкі. Так што запамінайце твары )

[519x388]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
12-05-2008-09:25 удалить
Віншаванні =) а ёсць фоткі вашай газэты ? хацелася б паглядзець. Зы пра камменты, я твой ЖЖ з моба чытаю таму не абесуй калі не каменчу.
-авечка- 12-05-2008-18:26 удалить
дзякуй ) фоткі здаецца дзесьці ёсць, але глядзець на яе няма сэнсу (не за знешні выгляд прыз далі) А вось што там унутрыыы... )) Вось там ого-го (для школьнае-та газеты) я і не АБЕСУЮ )


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник СМІ | -авечка- - Sonca nam dapamozha! | Лента друзей -авечка- / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»