Даруйце, што не павіншавала ўсіх са святам Вялікдня (не было магчымасці выйці ў тырнет) Таму віншую зараз ) Цудоўны быў дзянёк )) Першы раз за шмат-шмат гадоў пакаталася на “лодачках” у парку )) Ыыы )) Дзіўна, але цела неяк памятае,што трэба рабіць, каб варухнуцца! І так высооока-высооока, да дрээў!.. І там яшчэ побач стаіць ланцужковая карусель. УСІМ-УСІМ раю пакатацца! Так ахвігенна, што аж… ))
Столькі ўспамінаў усплыло ў той дзень… Усё як раней: спачатку стол, потым шпацыраваць, надвор’е заўсёды цудоўнае. Нават пахла падобна (як тады, гадоў 6 таму). Толькі чалавека аднаго не хапае. Але чамусьці некі светлы сум надыходзіць. Усё толькі добрае ўспамінаецца. Бо дрэннага з ім ніколі не было. Ніколі. Хачу ў Туды: у тую кватэру, у той час, у той пах бабуліных пірагоў і ў тыя дзядуліны фокусы, у той Новы Год, у тыя святы, калі ЎСЕ разам… усе… Хоць і светлы, але сум ( Чамусьці ўспамінаюцца словы Коласа, якія толькі тыдзень таму вучыла: “Не вернешся, як хваля тая ка мне, вясна ты младая”… Але ўсё змяняецца да лепшага! Так? )
Вось глядзіце, які ў мяне салодкі стрыечны )) націскаліся на выхадных ыыы! ))
[284x379]