Янка Купала:
Мне бацькаўшчынай цэлы сьвет,
Ад родных ніў я адвярнуўся...
Адно... ня збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сьняцца сны аб Беларусі!
АлесьЗмагар:
Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам
Аслабаніць свой родны кут!
Любі свой народ; любі Край Беларускі!
Будзь вернай дачкою палёў і лясоў!
Надыйдзе часіна, калі, ўзяўшы зброю,
Спаткаемся зноў на шляху змагароў.
Уладзімір Караткевіч:
Дзе мой край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы неба крылом.
Міхась Кавыль:
Беларусь ты мая Беларусь,
Няугасная зорка Вэнэра.
Я агнём тваім вечным гару,
У тваё уваскрошаньне веру.