Такая вось
08-11-2006 18:54
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Нават зараз не магу прыпомніць, што я адчула калі ён гэта гаварыў. Боль ці што?
" Каця, ты можаш гаварыць з кім угодна, глядзець на каго ўгодна, быць з кім угодна, але належыць каму ўгодна ты не можаш. Спачатку ты прыцягваеш магнітам, а пасьля разумееш, што не разабралася ў сабе і адштурхоўваеш ад сябе ўсіх..."
Навошта яго слухала. Ён мне не аналітык. Самы вялікі з аналітыкаў жыве ўнутры мяне і не дае мне спакою. І што значыць не разабралася? І я нікога не адштурхоўваю. Я адштурхоўваю толькі сябе, аддзяляю нейкую сваю частку, і ня так важна якую: лепшую ці горшую. І ўвогуле, чалавек не можа належыць камусьці. Не можа...нават часткова!!! Я хачу спадзявацца на гэта, хачу спадзявацца, што залежнасьць калі і ёсьць, дык толькі часовая. Ну і што, што ў мяне такая дрэнная звычка: лічыць сваім адзіным лекарам час. Але ж я ведаю, што ўсе такія хваробы амаль невылечныя і спадзявацца трэба на сябе. І зноў хочацца паўтарыць, а можа і таблічку павесіць, каб усе запомнілі і звярнулі ўвагу: НЕ ПАТРАБУЙЦЕ АД МЯНЕ ЧАГОСЬЦІ.
Не трэба. Што спытаць з хворага?
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote