• Авторизация


СА СВЯТАМ!!! 14-11-2006 01:15 к комментариям - к полной версии - понравилось!



[300x292]

Студыёзусы ўсяго свету - гэты святочны выпуск газеты "Шосты паверх" прысвечаны ВАМ!
Пажаданне

Я жадаю табе дабра,
Цеплыні і людскіх усмешак,
Каб квітнела твая душа
У абшары блакітных пралесак.
Я жадаю табе любві,
Чалавечай, сямейнай, шчаслівай.
Я жадаю табе вясны –
Абуджэння і новых сілаў.
Вечаровых сяброўскіх сустрэч,
Звон куфэркаў за сябра здароўе.
Гнаць самоту заўсёды прэч
І выдатнага настрою.
Я жыццёвай жадаю смагі –
Хай пануе ў жыцці экстрым.
Я жадаю да зорак прагі –
Хай пульсуе адрэналін.
Я жадаю бясконцай веры
У святло і дабрыню.
Я жадаю не страціць надзеі
У цудоўную мару тваю.

Ірына Грумандзь-Лобан


Дзень студэнта: з гісторыі свята.

 (100x100, 398Kb)У гэтую пятніцу ўсё студэнцтва гуляе. Вядома ж – Дзень студэнта. А што мы ведаем пра яго гісторыю? Сёння свята гэтае – маніфест маладосці, любові да жыцця, прагі да пазнання. Аднак мала хто ведае, што заснаванню яго папярэднічалі трагічныя, жудасныя падзеі.
17 лістапада 1939 года нацысты штурмавалі студэнцкія інтэрнаты Пражскага універсітэта. Больш за 1200 студэнтаў былі адпраўленыя ў канцэнтрацыйныя лагеры, 9 студэнцкіх прадстаўнікоў былі публічна пакараныя смерцю, універсітэт быў зачынены, а будынак выкарыстоўваўся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Студэнты з усёй Еўропы сабраліся ў Лондане і там Міжнародная студэнцкая рада сумесна з саюзнікамі пастанавіла дату 17 лістапада лічыць“Міжнародным студэнцкім днём”.
З таго часу з гэтай датай звязваюцца важныя падзеі ў жыцці студэнтаў з усяго свету.

17 лістапада 1973 танкі і ўзброеныя сілы грэцкага ваеннага ўраду атакавалі грэцкіх студэнтаў, якія акружылі сябе барыкадамі на 4 сутак у Тэхнічным універсітэце ў Афінах (Polytechneion). Ніхто не ведае дакладнай колькасьці студэнтаў, забітых пад час той атакі альбо падчас наступных здзекаў. Але ж гэтае паўстанне, насамрэч, стала пачаткам падзення дыктатарскага рэжыму ў ліпені 1973 году. З-за гэтай падзеі 17 лістапада быў прыняты афіцыйным днём грэцкіх студэнтаў.

17 лістапада 1989, 50 гадоў пасля падзей у Чэхаславакіі, студэнты гэтай краіны зноў паўсталі, аднак ужо супраць іншага недэмакратычнага ўраду, які хацеў разагнаць сходку студэнтаў, што супрацьстаялі камуністычнаму рэжыму. Гэта адзначыла пачатак “аксамітнай рэвалюцыі”, вынікам якой стала адстаўка ўраду ЧССР, стварэнне ўрада народнага даверу, а затым і правядзенне свабодных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у краіне. Адначасова ў Чэшскай і Славацкай рэспубліках гэты дзень святкуецца як Дзень змагання за волю і дэмакратыю, паўсюдна праходзяць разнастайныя мерапрыемствы ў памяць пра падзеі 1939 і 1989 гг.

Для сённяшніх беларускіх студэнтаў 17 лістапада, на жаль, наогул мала з чым асацыюецца, акрамя як з чарговай “падставай” для пагулянкі. Магчыма, веданне гісторыі гэтай даты дапаможа вярнуць той асаблівы дух студэнцкага адзінства, community, які зараз усё больш і больш патанае ў дрыгве матэрыяльных клопатаў.
Давайце ж разам уваскрэсім душу студэнцтва ў свята!

Ад рэдакцыі





Навіны факультэта.
Коратка пра галоўнае.

 (96x96, 15Kb)На пачатку навучальнага года студэнтаў ФБФК цікавіла пытанне: хто новы намеснік дэкана? Знайсці замену Вользе Віктараўне Лапацінскай аказалася не так проста. Аднак праблема вырашана. Пасаду намесніка дэкана па вучэбнай рабоце займае Алена Пятроўна Мятла, выкладчык кафедры псіхалогіі.

Усеагульную радасць выклікала ў студэнтаў звестка пра тое, што метадычны дзень на факультэце – субота. Не кожную ж суботу прысвячаць чытацкім дзённікам, рэфератам і курсавым працам. Можна і дадому паехаць. Але хутка радасць была азмрочана: субота стала фактычна звычайным “рабочым” днём. І на самастойную працу часу не хапае, і на апошні цягнік дадому спазняешся.

Другі год запар заняткі на факультэце пачынаюцца ў 13.00. Такі графік вучэбнага працэсу – з’ява дыскусійная. Ёсць свае плюсы і мінусы. Але тым, што не трэба ўставаць а 7-й гадзіне раніцы (а то і раней), задаволены, напэўна, усе.

Сёлета на факультэт паступіла 58 першакурснікаў. Зараз спецыяльнасць у іх агульная – беларуская філалогія. Але на трэцім курсе іх чакае размеркаванне па наступных спецыялізацыях: “Мовазнаўства”, “Літаратуразнаўства”, “Руская мова і літаратура”, “Літаратурная работа ў газетах і часопісах”. Спецыялізацый “Сусветная і айчынная культура” і “Практычная псіхалогія” не будзе.

Змяніўся хол факультэта. На сценах – новыя стэнды. Цяпер хопіць месца і на расклад заняткаў, і на аб’явы, і на сценгазеты. Актывізуйце творчую дзейнасць.

У інтэрнатах з гэтага года новыя правілы дзяжурства. Акрамя ўборкі кухні, з 20.00 да 23.00 дзяжурныя павінны знаходзіцца на сваім паверсе і сачыць за парадкам. Ці паспрыяе гэтае новаўвядзенне барацьбе з курэннем у інтэрнаце і іншымі парушэннямі правілаў пражывання, пакажа час.

Кацярына Суравец


Ліст у рэдакцыю

 (101x80, 10Kb)Дайте мусорницу! Услышьте крик души!
Уже 4-й год я мучаюсь и страдаю от нехватки мусорниц в наших аудиториях. Казалось бы, мелочь – но доставляет немало неудобств.
Эти важные для жизни вещи встречаются кое-где (ауд. 601, 605, 625), но не повсеместно. Недолго радовала глаз мусорница на 6-м этаже у центральной лестницы. И куда пропадают? Может, их крадут? Или мусорницы портят эстетику интерьера? Но разве горы бумажек, жвачек, оберток и огрызков в партах лучше смотрятся? Привычная картина: на подоконнике в аудитории одиноко стоят пластиковые стаканчики, а за листвой комнатных (читай: аудиторных) растений притаились побуревшие и ссохшиеся огрызки.
Вообще, список бесконечный. Всегда можно найти что выкинуть, но не всегда – куда это выкинуть. Конечно, можно продефилировать от начала длиннющего коридора в конец в поисках вожделенной мусорницы. Но для этого нужно время, а перемена у нас только 10 минут. Кроме того, не всем же быть чемпионами по легкой атлетике.
Безусловно, не только 6-й этаж страдает от нехватки мусорных ведер. Подобная ситуация на всех этажах нашей alma mater.
Мой лозунг: «Даешь мусорницу в каждую аудиторию!». Студенты ведь не такие уж и неряхи. Просто за отсутствием соответствующего «контейнера» рука так и тянется выкинуть отходы студенческой жизнедеятельности в место, ну явно для мусора не предназначенное.
Пусть это звучит банально, но давайте все же сделаем наш университет чище. Приятно будет всем!

постоянная читательница Ольга Потапенко


НАВУКА (выйсці за муж\жаніцца)
[147x335]Студэнцкія вяселлі

І. Уступ.
Тэма нашага даследавання – студэнцкія вяселлі, іх прычыны, умовы, асноўныя якасці і вынікі. Паколькі па названай тэме літаратуры няма і гэтым пытаннем яшчэ практычна ніхто не займаўся, наша даследаванне з’яўляецца найактуальнейшым.
Мэта даследавання – комплексны аналіз студэнцкіх вяселляў.
Задачы:
1. Прааналізаваць вяселлі, раскласіфікаваць іх.
2. Зрабіць падагульненні і вывады.
3. Даць практычныя рэкамендацыі для паляпшэння якасці вяселляў.

ІІ. Студэнцкія вяселлі.
2.1. Студэнты – асобы, якія навучаюцца ў вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных установах. Аб’ектам нашага даследавання сталі студэнты ВДУ імя П.М. Машэрава, а канкрэтна – прадстаўнікі(цы) ФБФК. Паколькі, як вядома, усе студэнты нашага факультэта падзяляюцца на “віцебскіх” і тых, хто “мае права ў суботу паехаць дадому” – г.зн. “нявіцебскіх” – то лагічна і вяселлі падзяліць адпаведна на два тыпы:
• віцебскія
• нявіцебскія
Трэба таксама зазначыць, што па гэтай класіфікацыі вяселлі падзяляюцца не толькі ў залежнасці ад тыпу студэнта(кі), але і ад яго(яе) жадання, фінансавых магчымасцяў.
Аўтару гэтага даследавання давялося пабываць і на “віцебскім”, і на “нявіцебскім” вяселлях. Вынікам назіранняў стаў вывад: нічым, акрамя месца правядзення, яны не адрозніваюцца. Па гэтай прычыне прыведзеная вышэй класіфікацыя чыста ўмоўная і не вартая асаблівай увагі.

2.2. Прычыны і ўмовы ўзнікнення вяселляў.
Прычыны:
50% - шчырае каханне;
25% - немагчымасць існаваць асобна ад свайго(ёй) каханага(ай);
25% - жаданне зрабіць прыемнае сабе і ўсім знаёмым студэнтам.
Для ўзнікнення аднаго студэнцкага вяселля неабходна:
1. 2 чалавекі, якія кахаюць адзін аднаго; як мінімум 1 з іх павінен быць студэнтам.
2. Шэраг сяброў, сябровак, большасць з якіх з’яўляюцца студэнтамі.
3. Самыя лешыя ў свеце бацькі, якія згодны фінансава і харчова падтрымаць асоб з пункта 1 і (часова, у дзень вяселля) 2.
2.3. Тыповыя рысы студэнцкага вяселля:
• Значная колькасць студэнтаў.
• Агульная весялосць і шчасце.
• Актыўны ўдзел у мерапрыемстве студэнтаў (песні, танцы, тосты, конкурсы на званне “лепшага госця”).
• Амаль няспынныя воклічы: “Горка!”, “Кахання маладым!”, “Поспехаў на сесіі” і інш.
• У сучасных умовах вяселлі доўжацца 1 (!) дзень, у тым ліку і студэнцкія. Гэта афіцыйна. А неафіцыйна – тыдзень ці нават больш (у залежнасці ад жадання і магчымасцяў студэнтаў).
• Лік студэнцкіх вяселляў прыходзіцца на 1-5 курсы навучання на факультэце.

ІІІ. Заключэнне.
Такім чынам, студэнцкія вяселлі з’яўляюцца адной з формаў сучасных вяселляў і лічацца (студэнтамі) самай запамінальнай, шчырай і добрай з усіх.
Студэнцкія вяселлі патрабуюць:
1) студэнтаў;
2) весялосці;
3) бязмернага кахання маладых і жадання “ўзаконіць” свае адносіны;
4) спонсарскай фінансавай падтрымкі.
Калі ўсё пералічанае ёсць у наяўнасці, можна смела арганізоўваць студэнцкае вяселле, “віцебскае” ці “нявіцебскае”, выкарыстоўваючы наступныя рэкамендацыі.
Для тых, хто з’яўляецца 1-й і асноўнай умовай вяселля:
1. Свята добра ладзіць перад сесіяй, каб выкладчыкі таксама мелі магчымасць павіншаваць вас выдатнай адзнакай.
2. Абавязкова, каб усім на вяселлі хапала ежы і напояў. Аднак некаторыя студэнты праяўляюць такую якасць як “вынослівасць” (пасля банкету іх трэба выносіць з-за стала), таму трэба дакладна падлічыць колькасць напояў на аднаго чалавека.
Для гасцей:
Не скупіцеся на шчырыя словы маладым, жадайце ім усяго найлепшага і не забудзьцеся (!!!) пакінуць якое-небудзь матэрыяльнае выражэнне вышых шчырых адносінаў.
Як вынік, трэба сказаць, што (ДЗЯКУЙ БОГУ!) студэнцкія вяселлі – з’ява тыповая, пашыраная і шчаслівая!

Падрыхтавала Наталля Раманава

P.S.: Шчасця ўсім, хто ўжо паспытаў студэнцкіх вяселляў, і тым, хто яшчэ збіраецца.

А зіма не за гарамі

 (100x100, 14Kb)Народная мудрасць вучыць: “Рыхтуй сані летам, а колы зімой!”
Паколькі зіма ўжо не за гарамі, я вырашыла паназіраць, як рыхтуюцца да яе прыходу студэнты інтэрната № 3. аб’ектамі майго даследавання былі пераважна дзяўчаты, бо яны складаюць большасць насельнічтва згаданага “гатэля”. Прааналізаваўшы сітуацыю, можна вылучыць тры асноўныя кірункі із дзейнасці:
Па-першае, трэба ўцяпляць сябе!
З дому студэнты вязуць цёплую вопратку і абутак: кофты, курткі, шалікі, шапкі, пальчаткі, боты... Гэта толькі на восень! За зімовай вопраткай будзе яшчэ адзін рэйд дадому (ці некалькі рэйдаў). Калі рэчы ўжо не адпавядаюць патрабаванням сучаснай моды, то трэба набыць новыя. Дзяўчаты спяшаюцца на рынак. Дарэчы, самая цёплая вопратка – тая, якую набываем за ўласную стыпендыю. Вязуць з дому і цёплую коўдру – без яе ў маразы не абысціся. А многім маці ці бабуля давязвае ў гэтыя дні шкарпэткі з воўны. Некаторыя ж студэнты (я ім па-добраму зайздрошчу) самі вяжуць кофты, шалікі, шапкі. І цёпла, і прыгожа, і эксклюзіўна.
Па-другое, трэба ўцяпліць пакой!
Самыя кемлівыя знаходзяць у інтэрнаце старыя матрацы і выцягваюць з іх начынне, каб уцяпліць вокны. Астатнія ж набываюць усё неабходнае ў шапіках. Некаторыя прывозяць абагравальнікі і спрабуюць замаскіраваць іх пад пэўную дэталь мэблі. Пагроза такой знаходкі – жорсткае пакаранне.
Па-трэцяе, трэба вітамінізіравацца!
Студэнты пачынаюць актыўна есці яблыкі, капусту, моркву, цыбулю... А таксама прывозяць малінавае варэнне і мёд і спрабуюць захаваць іх (калі атрымаецца) да часу эпідэміі грыпу. Хто ж летам дарма не марнаваў час, той яшчэ і ліпавым чаем частуе суседзяў.
Заважана, што адны студэнты рыхтуюцца да зімы загадзя, а другія – калі ўжо адчуюць яе надыход.
Мне толькі застаецца пажадаць усім як след ўцяпліцца, каб нішто не замінала атрымліваць асалоду ад снежнага і марознага зімовага надвор’я.

Маргарыта Кліменцьева

"ПалоШ трубку!"
 (141x68, 4Kb)Пакуль беларускія абітурыенты ціха-мірна здавалі свае ўступныя, іх узбецкія калегі апынуліся ў сапраўднай інфармацыйнай блакадзе. Напярэдадні іспытаў мабільныя аператары краіны разаслалі сваім абанентам мэсаджы, у якіх чорным па белым было напісана: “Соры, дарагія. Але заўтра з 9 да 12 гадзін раніцы вы не зможаце прыняць\пераслаць SMS, MMS і іншыя GPRS”. Татальныя “мабільныя” разборкі рэктараў з абітурыентамі і студэнтамі праходзяць не толькі ва Узбекістане. Студэнты ўсяго свету, узброіўшыся мабільнымі тэлефонамі, ходзяць на іспыты як на пагулянку.
У Вялікабрытаніі, паводле падлікаў спецыяльнай камісіі, колькасць студэнтаў, пакараных за махлярства на іспытах і падчас напісання курсавых прац, летась павялічылася больш чым на 25%. З іх каля чвэрці было схоплена, так бы мовіць, за мабільны тэлефон. Але самы прыкол у тым, што англійскія выкладчыкі не маюць права самавольна адабраць у студэнта “трубу” ці забараніць карыстацца ёю падчас іспыту. Гэта ж парушэнне правоў чалавека! Таму адміністрацыі універсітэтаў выдаюць загады пра выключэнне студэнтаў пры выкарыстанні імі мабіл на іспытах.
У Германіі сярод студэнтаў актыўна мусіруюцца чуткі пра тое, што новы закон “Пра камунікацыі”, які збіраецца прыняць Бундэстаг, будзе яўна мабілафобскім. Згодна з гэтым законам, універсітэты змогуць ставіць на сваёй тэрыторыя адмысловыя “глушылкі” супраць мабіл. Ціпа, “здохні, мабільнік”! Нямецкая моладзь абураецца: “Нашыя выкладчыкі падобныя да рабочых-лудытаў, якія ў ХІХ ст. ламалі машыны!”
Згаданая праблема ў Беларусі стаіць не так востра, на думку саміх жа выкладчыкаў. Ужо ў першую хвіліну бачна, хто спісаў, а хто “з галавы”. Пара дадатковых пытанняў – і ўсё становіцца на свае месцы. А глушылкі... Толькі грошы на вецер.
Абвінавачваць мабілкі ў тым, што яны перадаюць інфармацыю – як мінімум смешна. Нашыя мамкі з поспехам праносілі шпоры пад спадніцамі. І пры гэтым ніхто ў той час не дадумаўся вешаць аб’явы “Пакіньце спадніцу ў гардэробе”. Хаця, з іншага боку, варынт “мабіла замест мазгоў” таксама не пасуе. Інакш атрымаецца, як у старым анекдоце: “Чытаў пэйджэр. Многа думаў”.
Падрыхтавала Кацярына Князева
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник СА СВЯТАМ!!! | Fiat_lux - [...Fiat_lux...] | Лента друзей Fiat_lux / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»