Нават ужо і не чакаючы, што ў Бабруйску адбудзецца "Рок за Баброў", я быў нечакана здзіўлены, пачуўшы, што гэтая падзея ўсе ж такі адбудзецца. Тым лепей, што ў мяне атрымоўвалася на яго папасці.
Таму, праз доўгі час, калі я не навдваў гэты горад, я нарэшце зноў апынуўся на развілцы Магілеў-Гомель, толькі на гэты раз спыніў у бок Гомеля.
1. Аўтаспыннае.
шлях туды і назад заняў па тры машыны. Толькі да развілкі я даехаў з бацькамі Калянкі, потым да Эмгоркі на мінівэне Рэно і да Бабруйска на Мазе "КЖИ"
Той хлопец, якога я сустрэў на развілцы, пазней зноў прашпацыраваў паўз мяне ўжо ў Эмгорке. Памахаўшы яму рукою, калі ад'язжаў, праз трыццаць кіламетраў мне зноў прыйшлося махаць яму рукой, бо ен зноў стаяў на трасе ) І потым, знянацку спаткаўшы яго на канцэрце, нават пазнаеміліся )
Шлях дадому заняў троху больў часу, бо надзейна захраснуў перад Бабруйскай акруговай. Выехаўшы на М5 амаль адразу заспыіў Додж Караван да Мінску.
2. Фестываль.
Адрозненне ад папярэдняга Рока перша за ўсе ў большай рэкламе. Тут і плакаты, і па радые распавядалі, і акцыя з нагоды правядзення правадзілася ) У сувязі з гэтай акцыяй і ўзнікла ідэя наконт вылучэння Бабруйска як аўтаномнай рэспублікі. Потым правесці ваенную рэформу і заваяваць усю тэррыторыю Беларусі )
А ўсе таму, што ў Бабруйску зараз новая валюта - вечкі з бутэлек ад піва "Бобров". праўда на гэтыя вечкі зараз можна набыць толькі надзімны шар з надпісам "Я люблю Бобруйск", але працэс пайшоў. Хутка за піўныя вечкі можна будзе набыць самое піва, а потым і хлеб ) Спадабалася акцыя за чысціню, якая ўсе поліэтыленавыя пакеты мяняла на льняныя торбы з надпісам "рок за бобров", якія, ў дадатак яшчэ і смачна пахлі хлебам.
Выступалі на фестывалі каля 6-7 выканаўцаў. Здаецца: Ляпісы, ТТ34, J-Mopc, Без білета, Деймос, Метеор, Сініца, Стая.
першую частку, пакуль не выйшлі хэдлайнеры, якімі з'яўляецца першая тройка, мы цікава і са смакам правялі ў дварах горада Бабруйска, распіваючы піва. На гэты раз тое, што ў радыусt n-киламетраў яго не прадавалі нам не перашкодзіла, на ТТ-34, з-за якіх я і ехаў на фестываль, мы паспелі б ў любым выпадку, а незразумела якіх накірункаў гурты слухаць не хацелася нікому.
Таму і знайшлі аж на самой вуліцы Мінскай краму дзе і набылі па 1.5 літра піва. дарэчы, раней я не звяртаў увагі, але ў продажы з'явілася такое піва як "Крыніца Цёмная" Полацкага разліву. Есць яшчэ і Старажытная Крыніца, але паспытаць яе ў нас не атрымалася. А справа ўся ў тым, што саму Крыніцу я на набываў ужо каля года. Імкнуся абыходзіцца Лідскім Аксамітавым, Брэстскім Цемным ці Портэрам, Рэчыцкім Портэрам, Абалонню Аксамітавай. Спіс кароткі і ненасычаны, бо гэта амаль ўсе, што мне падабаецца з цемных сартоў піва якія найбольш часта ўжываюцца мною. А прынесеная невядома кім Крыніца Полацкага разліва і смачная на густ і цемная і ўвогуле адпавядае маім паняццям аб смачным піве ) Як раз к выступу ТТ-34 было выпіта ўсе піва і я са спакойнай душою палез да сцэны, дзе ўжо рыхтаваўся гэты гурт.
(Пра такі гурт, як ТТ-34 я прачытаў упершыню са старонак Музыкальнай газеты, дзе іх друкавалі нават не на чорнай старонцы а дзесьці так. Але нешта прымусіла прачытаць гэтае інтэрв'ю і захаваць недзе ў складзе маей макулатуры. Як зараз памятаю, што ім тады прочылі знакамітасць. так і атрымалася. Потым да мяне трапілі іх запісы, яшчэ не аб'яднаныя ў альбом. слухаў, мабыць, каля месяца, нават на будзільнік ставіў некаторыя песні. Ўжывую першы раз паглядзеў на мінулым фестывалі Рока за Баброў, дзе і ацаніў не толькі іх моц ужывую, але і ўвогуле ўсе хараство металічных Open Air. На жаль, злым дзядзькам нашай краіны відаць не спадабалася ні такая з'ява, як слэм, ні цяжкая музыка, ні мацюканні і грубіянства ў песнях. Вось таму і разганялі плячыма дзядзькі ў форме слэм, таму і абрэзалі час выступу. было добра, толькі мала. Воь таму і чакаў наступнага опенайра з іх ўдзелам. Хацелася больш, мацней і цяжэй. )
Пачаўшы выступ з Дома, які пабудаваў Джэк, яны не памыліліся, якраз тая песьня, пад якую публіка добра разагрэецца і распрыгаецца. вось туды, дзе распрыгаліся, я і накіраваўся. наступнай песьняй, я, нават здзівіўшыся, пазнаў тую самую, толькі ў больш цяжкім выглядзе Ратамахатту Сепултуры!!! Я нават зараз магу сказаць дзякуй ім за такі падарунак. вельмі-вельмі спадабалася, як гаворыцца. Вось пра наступныя песьні я магу сказаць толькі тое, што раней я іх не чуў, і што мне яны прыйшліся па густу. ) будзем чакаць новай плыткі. І, колькі быол майго здзіўлення, калі, толькі пачаўшы разагравацца, ТТ-34 пакінулі сцэну не сыграўшы нават і сямі песен. крыўдна, таварышы, крыўдна. У сувязі з тым, што каля сцэны больш рабіць было нечага, я і выйшаў за мяжу ачаплення, дзе і знаходзіўся ўвесь час выступу J-Mopc. Пра іх сказаць амаль і нечага. Я думаў, што выступаць яны будуць шмат больш, хаця б песен 20 сыграюць, але сыгралі ўсяго з дзесятак. Як заўседы, жывое выступленне ў іх шмат цяжэйшае за студыйныя запісы і гучаць з-за гэтага шмат лепш. А пасля і саступілі сцэну ляпісам, якія мне аніразу не падабаюцца і слухаць якіх я аніразу не хацеў.
На гэтым для мяне фестываль і скончыўся.
3. Людзі.
Людзей, якіх я хацеў пабачыць ў Бабруйску не так і шмат. калі палічыць - каля двух чалавек. І Баз старэшы, які паабяцаў мяне упісаць. За Базам я сустрэўся адразу пасля прыезду і потым ўвесь час быў з ім. З астатнімі, Насцяй і Таняй, пабачыўся амаль мімаходам на канцэртнай пляцоўцы.
З Базам і пілі піва. Мала яшчэ знойдзецца людзей, з якімі так лекка і прыемна можна выпіць тры літры піва і пры гэтым амаль не п'янець ))) І амаль не дзіўнае тое, што мог выпіць і болей ))
мяне толькі ўразіла жыцце сляпых людзей. Людзей, якія амаль анічога не бачаць. людзей, якія не памятаюць, як выглядаюць людзі, як выглядаюць яны самі. Жах. І як добра, калі знойдзецца чалавек, які сможа ім дапамагчы, падтрымаць у цяжкую хвіліну, якая расцягнулася ў іх амаль на ўсе жыцце.
Насця. Зараз я нават шкадую, што патэлефанаваў ей. не трэба было рабіць гэтага. Ўсе б нічога, пабачыў я яе толькі некалькі імгненняў. Як апынулася з ею была парачка мінскіх МФ, ўвесь час смеючыся як Бівес і Баттхед і за хвіліні паспеўшы абразіць мяне сваімі ці то жартамі, ці то насмешкамі. Падумаўшы, што ну іх куды далей, я адразу збег ў натоўп.
А воь Таню я быў рады бачыць на самой справе, рады бачыць і чуць. )))
І нават тое, што ў хуткім часе яна збегла са сваею кампаніяй, не паменшыла майго задавальнення ад сустрэчы. )
4. Індастрыял.
Ўвесь наступны мой вольны дзень я аддаў наведванню Бабруйскай крэпасці, але наведаў не толькі яе.
Шлях да яе я ведаў вельмі прыкладна, таму і натыкнуўся адразу на вежу Опермана, пра якую толькі чуў і бачыў на фотаздымках. На жаль падыйсці бліжэй ў мяне не атрымалася з-за банальнай ляноты звяртацца назад. Ды і тое, што зараз ў вежы ізалятар не дадавала мне настрою ісці назад. і адразу, проста ідучы ўперад, зайшоў на закінутую тэррыторыю былого завода жалезабетону.
перша час, праўда было стромка, асабліва калі заўважыў будкі сабак і старожкі, якія выглядалі зусім не закінутымі. але, знайшоўшы расчыненыя наросхрыст вароты, я аніразу не сумняваючыся пачаў абследваць тэррыторыю. Ўсе, больш-меньш цікавыя пабудовы ўяўлялі з сябе звычайныя складскія пабудовы і адзін ангар, дзе, як здаецца, акрамя сцен нічога няма. Самае цікавае - усталёўка ці то для захоўвання цэменту, ці для змешвання ў адно розных кампанентаў. Але, самы высокі аб'ект на тэррыторыі+цікавыя наваколлі з выглядам на вежу Опермана, ваенны гарадок і тэррыторыю закінутай танкавай дывізіі.
Трубка, якая завалода маей увагай, так і засталася не наведанай, бо якраз тады, калі я злазіў з гэтай незразумелай усталеўкі, са старожкі выйшла мабыць старажыха, таму я, робячы выгляд, што не заўважыў яе, накіраваўся да бліжэйшай ваенная часткі.
Ваенная частка з сябе нічога не ўяўляе акрамя таго, што пабудавана на рэшках Бабруйскай крэпасці.
Наступнай маей находкай была вежа, якая ўяўляе ў сябе амаль цэльнае кола, толькі з аднаго боку ў якога вароты. Пералезці вароты не склала цяжкасці, таму я хутка апынуўся ў сярэдзіне. І быў уражаны. Замест складаў, якія там зараз, пэўна, знаходзяцца, там атрымаўся б вельмі і вельмі прыгожы жылы дом. Катэдж.
Абмежаваны ад горада двор ўяўляе з сябе вельмі ўтульны куток з дрэвамі, птушкамі і з асаблівай атмасферай. ДЗіўнае месца. І, што самае галоўнае - амаль не разбуранае, выгладае, як новае.
Настпунымі былі абарончыя валы, архітэктура якіх угадвалася, падземная арка ў сярэдзіну ўсяго комплексу і маленькія дзверы некуды пад зямлю, якія, як і чакалася былі не толькі за кратамі, але і, мабыць, пад наглядам відэакамеры.
Праз гаражны масіў атрымалася трапіць да нейкага напаўразваленай адрыны і ў цэнтр былой ваеннай часткі, дзе заставаліся казармы, сталовыя і іншыя будынкі уласцівыя войску. І дзіўныя, прыгожыя сінія елкі, якія вельмі прыгожа раскінулі свае лапкі каля ўваходаў у будынкі.
Тая частка крэпасці, якую я наведваў раней два разы, на гэты раз засталася без майго наведвання.
Стомленасць давала сябе ведаць.
Таму я адклаў далейшае знаемства з крэпасцю на наступны раз. )
В колонках играет:
Dub Buk - Дым-Его Знамя,Огонь-Его Конь
LI 5.09.15