• Авторизация


Без заголовка 30-05-2007 00:33 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Нарэшце мне пачало падабацца ездзіць дадому, спадабалася тады, калі ездзіць туды амаль няма чынніку.
Раней перш за ўсе я браў там грошы.
А зараз, калі я сам сябе забяспечваю грашыма, рабіць там амаль што нечага.
Але толькі амаль.
Гэтыя выхадныя, што я правеў дома, прайшлі вельмі і вельмі добра. Мала таго, што я нарэшце адпачыў ад працы, дык яшчэ сустрэў амаль усіх аднакласнікаў.
Спын дадому таксама незабыўны. Я нарэшце распісаўся на сваей стрэлцы. Можа калі-небудзь хто-небудзь і заўважыць ) Амаль адразу даехалі да раскрыжавання на Бабруйск, дзе надзейна прастаялі паўгадзіны. Потым - Смілавічы, дзе папоўнілі запасы вады з воданапорнай вежы і заспынілі аўтобус да Ігумена, той самы аўтобус, якіх ў Мінску - процьма, зялены, з трыма дзвярыма, з маімі любімымі сядзеннямі, на якія я так люблю садзіцца спіной да вакна. Потым, седзячы на гарачым асфальце, былі падабраныя сям'ёй Ілюхі.
Дома - веласіпед, ежа і, што самае галоўнаяе - рэчка!
Прычым не тая зяленая Свіслач, што цячэ ў Мінску, а сапраўдная, чыстая, шырокая рэчка.
Ппыемна правёўшы дзень на пляжы, назіраючы за людзьмі, дзяўчынамі і сустракаючы раз-пораз знаемых дзень праляцеў вельмі хутка.
І напрыканцы дня, калі пайшоў лівень з градам, я пачаў спыніць )))
галоўнае - своечасова схавацца

В колонках играет: 5'nizza - Сон

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Без заголовка | Урли - Дневник Опьяненного Огнем | Лента друзей Урли / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»