1. Ідею з пусканнем мыльных бурбалак падтрымалі на вуліцы К.Маркса, на трэцім паверсе, седячы на падаконніку, дзве дзяўчыны, захоплена размаўляючы аб нечым, мабыць, сусветнага значэння, выдзімалі бурбалкі. ))
2. Заход сонца з даху Трыпалтаўра - дзіўная рэч. Не гледзячы на тое, што па ўсім будынку можна было налічыць каля 20 чалавек, на даху я быў адзін. Я ўвогуле адразу нават дуамў ці лезці туды, бо з зямлі мне зусім не падабалася музыка, якая данасілася з вышыні. Я амаль не быў здзіўлены ўбачыўшы там панкаў. Здзівіўся я тады, калі заўважыў у іх ноутбук ))) Панкі з ноутам - гэта моцна ) У знаходжанні на даху есць шмат пераваг. Гэта і тое, што на цябе ніхто нічога не скіне, цябе не бачна, калі ты сам не захочаш гэтага, да цябе не так проста і дабрацца(ніхто з панкаў не смог, хоць і хацелі), і, што самае галоўнае, вышэй чым ты - толькі птушкі, краны і сонца, якое якраз збіраецца зайсці. А калі ў руках яшчэ і фотаапарат, то ўсе, можна тыдзень потым жыць гэтым момантам ))
Чакаем кучы добрых фотак.
3. З амаль сотні чорна-трушна-валасатых на алейцы, я, як аказалася анікога не ведаю. І адкуль толькі бяруцца???
4. А надвор'е на вуліцы, а??? Сонца, бэз расцвітае, распаўсюджваючы дзіўныя, амаль п'янлівыя пахі... Тое, што творыцца ў мяне на балконе па начам не перадаць словамі. Хочацца сядзець, абняўшыся, ноч напралет, ўдыхаць пахі, грэцца спіной аб нагрэтую сонцам сценку, глядзець на павольны рух рагатага месяца, слухаць, праз песні лягушак, як замірае горад, выганяючы з берагоў апошніх людзей.....
5. Ну вось, як заўседы. Зараз паўстае зноў пытанне, ці то не есці, затое наведаць канцэрт Vicious Crusade, ці то наведаць і потым не шкадаваць. паглядзім на тое, палянюся я, ці не.
"хочацца, аж жах, але кошт у 17 тр прымушае задумацца....
В колонках играет:
Hekate - Der Nibelunge Not
LI 5.09.15