Вось, не паспеў я пажаліцца аб тым, як у мяне ўсе спакойна і як мне сумна жыць, як адразу на табе!
Тое, што я ўжо другі дзень амаль стала ўсміхаюся - наступствы чытання Кнігі.
Буду спрабаваць выправіць свой зрок, засталося зусім крыху.
Я люблю выпадковыя сустрэчы. Асабліва к тым людзям, якіх лічыш сваімі сябрамі і якіх не бачыў вельмі даўно.
ТАк і сення, пачуўшы як мяне нехта патузаў за рукаў я і не чакаў, што сустрэну Аню Собаль, аднакласніцу, тую самую, якая заўседы разводзіла нашу чыста мужчынскую кампанію на сустрэчах і п'янках. І, як заўседы, як справы, што ды як. Мае падзеі - нічога не значаць побач з тым. што ў яе. Здаецца, яна першая з класа, хто выйдзе замуж, я пра астатніх пакуль нічога не чуў. А яна - ўжо 4 жніўня. Ды і сапраўды, колькі можна трываць, сустракаюцца яны ўжо 7 гадоў. І мне прыемна тое, што к іхняму знаемству я таксама прыклаў руку, быў, так сказаць, удзельнікам падзей )
І, яшчэ ўсміхаючыся ад ўражанняў, я амаль здзівіўся, калі на ганку роднага( :D ) Вуза, сустрэў ДЗіму Ld. Таго самога, які зараз служыць у войсках. І вось я, ўсміхаючыся лёсу, іду па даведку ў ваенкамат, каб не трапіць на службу. А справа ў тым, што даведку аб тым, што я навучаюся ў вышэйшаю навучальнай установе мне маглі і не даць, бо я дагэтуль яшчэ не ведаю, адлічылі мяне, ці не, я ж на экзамене па начартальнай геаметрыі так і не з'явіўся ). таму ў мяне былі сумненні аб тым, выдадуць мне даведку, ці не.
Таму ў тым, што за даведкай я накіраваўся с ўжо ваенным чалавекам была свая ўсмешка лёсу )))
На мае шчасце, мае сумненні не апраўдаліся, даведку мне выдалі (тая самая цеценька з дэканату, моцна падобная на персанажа з Карпарацыі монстраў, непрыемная асоба на вахце, якая ў выніку аказалася агентам КДБ )))) І я, ўсміхаючыся, задаволены і ўвогуле шчаслівы ад таго, што я яшчэ цэлых паўгода буду свабодным чалавекам, амаль назаўседы развітаўся з БАТУ. Засталося забраць толькі дакументы.
LI 5.09.15