А справы мае ўвогуле - амаль што добрыя.
З раніцы і да вячорку я на працы. І, негледзячы на гэтае, ў мяне атрымоўваецца сустракацца з Аней.
Але паламаўся мабільны і гэтае не есць добра. Ане тэлефанаваць у мяне яшчэ атрымоўваецца з чужых тэлефонаў, а вось іншым - ўжо складана, бо нумары я напамяць не памятаю. Ды й мне ніхто не звоніць.
Яшчэ большы мінус - у мяне няма нэту. Затое есць час добра паспаць, а не марнаваць грошы ў неце. Адразу прапаў сэнс з'яўляцца дома, мяне тут нічога не вабіць. Раней - хоць як падтрымоўваў адносіны с сябрамі праз нэт, а зараз - ўвогуле ніяк, на жаль.
Заўтра паспрабую адрамантаваць яго.
Здаецца, мае катаванні з ваенкаматам і беларускімі войскамі хутка скончацца, прычым не ў маю карысць. Урач не даў мне накіравання на Мінск, а перапісаў тое, што напісала абласная камісія. Таму - група Б-ІІ, заклік у ліпені месяцы. Застаецца толькі апошні шанец. Калі мяне яшчэ не адлічылі з ВНУ, то адтэрміноўку на палову года атрымаць будзе прасцей простага. Калі адлічылі - бывай жыцце на волі, бывай каханне.. Буду спрабаваць у Вышуковы батальен патрапіць.
А сення адбыліся дзве падзеі. У мяне на сонцы згарэла спіна, здаецца, і мяне закусалі камары. Не дужа радасныя падзеі, але ўсе ж такі сведчаць яны перш за ўсе аб тым, што лета - не за гарамі.
В колонках играет:
Nerthus - Autumnal Tints
LI 5.09.15