Без заголовка
10-05-2007 18:50
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
На працу я павінен быў паехаць на новы аб'ект, дзе толькі і працы, што разабраць хату.
Тым болей, што чалавек 8 будзе дапамагаць.
Ўся складанасць была ў тым, што месца размяшчэння я ведаў не вельмі дакладна, а калі па-праўдзе, дык ўвогуле не ведаў.
Але, вырашыў, што патрэбна паспрабаваць, спроба не мука.
На 419 аўтобусе (аптобузег) я паехаў кудысьці.
Дзесьці, там, дзе мне здалося, што патрэбна вылазіць, вылез, і накіраваўся па дарозе ў лес. Катэджы, якія былі збоку, праз тры гадзіны апынуліся дачным паселкам №1. А мне патрэбны быў шосты. А пакуль, знайшоўшы сцежку, накіраваўся ўвогуле ў лес.
Па дарозе знайшоў цікавы індустрыяльны аб'ект - закінутая кацельная з высокай трубкай, якая пачала ўжо развальвацца. Знаходзіцца амаль што цалкам ў лесе, паміж нейкімі двумя працуючымі пабудовамі, ўваход нікім, на вока, не ахоўваецца. Трэба будзе наведаць.
А пакуль, па сцежцы, якая вяла мяне невядома куды я любаваўся прыродай, якая, дарэчы, там вель і вельмі прыгожая і складаў нейкія планы наперад.
Ведаючы, што наперадзе дзесьці павінна быць Мінскае мора, я не вельмі здзівіўсяэ, пачуўшы нейкі незвычайны шум. У галаве пачала малявацца звыйчайны малюнак шлюзаў і перападаў вышынь, дзе вада і стварае шум.
Але, майму здзіўленню не было межаў, калі я ўбачыў, што шум ствараюць хвлі, якія разбіваліся аб бераг. Амаль сапраўдныя хвалі, сапраўдная пена, сапраўдны прыбой.
Амаль што мора.
Супер.
Па берагавой паласе я прайшоў каля кіламетра, пакуль па беразе не пайшлі зарасці, якія абцяжарвалі перамяшчэнне, таму і завярнуў у лес.
Ў якім і блукай каля гадзіны, знайшоўшы сістэму меліярацыі, якая ўяўляе з сябе сістэму каналаў ў лесе. НА вока - зусім неглыбокія і зарослыя травой, але, ткнуўшы палкаю, знайшоў там каля дзвух метраў глыбіні. сапраўднае балота.
Ў рэшце рэшт выйшаў на той самы паселак, адкуль і звярнуў ў лес.
губляць мне нічога не засталося, таму, пасля выхаду на трасу, вырашыў нічога болей не шукаць, а паспрабаваць паспыніць.
Першая машына і спынілася, на дзіва.
І адвезла мяне ў Прымор'е, дзе я, пасля знаходжання закінутай сістэмы ачысткі вады, якая амаль нічога, акрамя калодцаў глыбінею 3-4 метры, не ўяўляе.
амаль адразу заспыніў Газ, на якім і даехаў, прыемна размаўляючы з драйверам да Лагойскага тракту.
Вось такі працоўны дзень )))
Затое - есць ідэя.
В колонках играет: Morgul - The Murdering Mind
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote