За той час, што прайшоў з часу майго наведванняя Эльбы я амаль нічога і не бачыў.
Склаліся канчатковыя уражанні ад маёй новай працы.
Працую я зараз на будаўніцтве. будуем катэджы для тых, хто не ведае, куды дзець грошы. працую я спецыялістам шырокага профілю. гэта значыць тое, што выконваць я магу ўсе, што умею. праўды тое, што я амаль нічога не ўмею не перашкаджае атрымоўваць даволі вялікія грошы. плацяць настолькі вялікія грошы, што я толькі дзіву даюся, баюся, што скора паўстане пытанне аб тым, куды іх дзець. Прычым плацяць за амаль што ніякую працу, толькі што за дзень гэтых амаль ніякіх прац шмат і ў выніку - стамляешся як сабака. не спадабаецца яшчэ, што дадому вяртаешся толькі к позняму вечару, ўлічваючы Аню.
галоўнае адрозненне ад маей папярэдняй працы ў тым, што стала есць чаму вучыцца і што пазнаваць. Тады, калі мне на рынку стала ўсе зразумела і звыкла, я сбег, бо пачаў сумаваць. А тут - кожны момант есць нешта новае, нешта незразумелае. Прычым добра аплочваецца, адчуваеш што ты не проста механізм для нейкай механічнай працы, а чалавек, праца якога шануецца і паважаецца. за дзень бачыш толькі 4-5 чалавек, што таксама не можа не радаваць, бо калі ўсіх людзей можна падзяліць на тры класы, пры тым знаходзячыся ў найменш паважаемым - не вельмі прыемна. А зараз - ўсе роўныя, ўсе такія як і ты. не лепей і не горш.
дзякуючы гэтаму я нарэшце выбіраюся з эканамічнага крызісу амаль без шкоды ў асбістым жыцці. Ў мяне вольны графік працы. Калі мне патрэбна грошы - я іду на працу, не патрэбны - не іду. Працаваць можна колькі заўгодна, толькі патрэбна папярэдзіць брыгадзіра, каб не было прэтэнзій. А дзякуючы частковаму выхаду з крызісу - у мяне нарэшце з'явілася мая любімая Lavazza Crema'e'Gusta, банка згушчонкі, малако і грэйпфруты. а для шчасця ніога і не патрэбна.
У асабістым жыцці, пакуль не ўсе добра. Мне, як заўседы, мала.
На жаль, толькі некалькі разоў сустракаўся з мілай. ды і тое не на доўгі час. то я на працы, то ў яе не атрымоўваецца. Але - пакуль атрымоўвалася сустракацца кожны дзень, бо без гэтых сустрэч даволі цяжка. Пасля працы, стомлены і запылены, не спяшаешся дадому, а спрабуеш дамовіцца аб сустрэчы. Сталі абавязковымі размовы па тэлефоне тры разы на дзень і абавязковая - на сон. У жыцці з'явіліся такія новыя і незвычайныя паняцці як клопат аб каханым чалавеку, перажыванні наконт праблем і узаемная радасць ад поспехаў. З'явіліся чаканні званкоў на мабілу чаканні сустрэч.
З'явіўся сум ад разлукі і ад немагчымасці пабачыцца.
Дзіўная рэч гэтае каханне.
В колонках играет:
Нашествие XII - Бони нем - Только это мало
LI 5.09.15