адразу можна сказаць, што мне не спадабалася гэтае мерапрыемства, хоць і спадзяваўся на шмат лепшае праводжанне часу.
Але - па-парадку.
Выехаўшы на 112 аўтобусе за мяжу горада, мы заўважылі ў аўтобусе чалавека, які па ўсім прыкметам быў падобны на страса. Так і было, прычым выехаць у яго атрымалася шмат лепш - толькі выйшаў і адразу спыніў машыну. Амаль зайздросна.
А мы - замярзаючы на вятру - амаль безвынікова прастаялі каля гадзіны, пасля чаго былі падабраныя самымі сапраўднымі зэкамі, якія накіроўваліся ў Навасады, дзе знаходзіцца буйная турма. На шчасце нічога страшнага з намі яны не зрабілі, толькі што большую частку дарогі былі вымушаны слухаць паганую музыку. На гэты раз быў не шансон, а адваротны рэп.
Потым, праз 15 хвілін, з Навасадаў мы былі падабраныя фургонам-Мерседесам, які накіроўваўся ў Смаленск і, нават, спачуваючы нам, паехаў на Оршу не як збіраўся, за 10 км да патрэбнага нам месца, а праз Аршанскае перакрыжаванне.
На якім - былі сустрэтыя групай не дужа цвярозых малодчыкаў, што мне адразу не спадабалася. Не радавала нават цеплыня прыняцця нас.
потым - сустрэчнае вогнішча. Я да гэтага часу раздумваю над тым, як там сядзяць людзі, ўдалі ад ўсіх. Бо два наметы і каля 4-6 чалавек каля вогнішча - не шмат. тым болей, што некаторыя асобы адразу не спадабаліся, некаторыя - потым.
Што уяўляе з сябе Эльба.
Сасновы лес на ўскрайку маленькай рэчкі Аршыцы ў якім стаіць шмат наметаў. Па тэррыторыі лагера раскіданыя вогнішчы, каля якіх і збіраецца народ. Вогнішчаў было тры асноўных і некалькі малых. Народ - самы разнастайны. Але, адразу адчувалася адасобленасць некаторых. Па першае - гэта расіяне. Па-другое - Салігорск.
Калі першых было шмат і яны амаль не адходзілі ад свайго вогнішча, то другіх было зашмат, амаль што большая частка ўсіх людзей і прадстаўленыя яны выключна класам гаўнапанкаў, як іх за вочы і называлі.
На першы погляд было бачна, што напярэдадні была цяжкая, насычаная алкаголем ноч.
Акрамя таго, адкуль мы, цікавіліся маімі чырвонымі шнуркамі і алегавым кальцом на вялікім пальцы. Я ўжо і не рады, што ўцягнуў іх сабе, бо амаль кожны абзываў афой.
А тое, што я іх ўцягнуў, таму што спадабалася, ніхто і не разумеў.
Ноччу - драм, дзе мне добра варганілася і фаер, які ўстроіла нашая знаемая па даху Паркінга, якая і прапанавала тэрмін "страс". Моцна хацелася папрасіць і пакруціць самому, але стрымаўся, бо яшчэ няздольны паказаць нешта, больш цікавае, чым я пабачыў у дзяўчын.
Ўначы - спалося даволі добра, толькі нязручнае месца для намета, калі я ўвесь час скатываўся ўбок, нязручная падушка і частыя громкія гутаркі знадборку будзілі на нядоўгі час. некаторы час прымусіў паслухаць размовы пра пакрадзеныя мясцовымі бэгі. Тое, што ўсе мае знаходзіцца пад бокам, дазволіла спаць мне далей са спакойным сэрцам.
Спаць ў намеце да 10 раніцы - гэтае нешта новае для мяне, бо раней я прачынаўся на ўзыход сонца. А тут спалася добра і са смакам.
Пахадзіўшы по лагеры, прыгатаваўшы ежу і паснедаўшы, мы вырашылі, што лепей будзе сабрацца і паехаць прэч адсюль, бо занятку не знаходзілася напрач.
Так, развітаўшыся мы накіраваліся на трасу.
Дзе, пасля 10 хвілін безвыніковага стопу Алег накіраваўся на Магілўскую трасу, вырашыўшы, што так атрымаецца хутчэй трапіць дадому, а я застаўся на месцы, дзе і быў падабраны дзвумя жанчынамі з дзіцем гадоў 14, які ўвесь шлях частаваў мяне ірыскамі.
І ў тры гадзіны дня я быў ўжо ў метро.
В колонках играет:
Нашествие XII - Кирпичи - Джедай
LI 5.09.15