• Авторизация


канцэрт 02-05-2007 22:22 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Пра тое, што ў мяне атрымаецца папасці на канцэрт, дзе будуць выступаць мае сябры я даведаўся толькі напярэдадні. Пасля таго, як я няўдала выехаў дадому і ў выніку вырашыў у Косава не ехаць.
А справа ў чым. У тым, што мне патрэбна прайсці медкамісію з ваенкамата. Каб прайсці яе, патрэбна пабачыць акуліста, які прыязжае ў наш горад толькі па суботам. Каб сустрэць акуліста, мне патрэбна прыехаць у пятніцу, забраць сваю справу з ваенкамата і ў суботу рушыць да акуліста, які павінен мяне направіць у Бараўляны. Менавіта па гэтай прычыне, збіраючыся выканаць усе вышэйпералічанае, я ў пятніцу, апасля таго, як развітаўся з Аняй, накіраваўся на трасу.
Каб не ваенкамат, я ў пятніцу рушыў бы ў Косава. Але вымушаны быў выязжаць туды ў суботу. Апасля таго, як наведаў урача і зноў прыехаў у Мінск.
Прыйшоў я на трасу, пастаяў 10 хвілін, падумаў аб тым, што ваенкамат зачыняецца а пятай гадзіне, а на гадзінніку ўжо шэсць, збочыў у лес і сеў на прыгорку ў роздуме.
Ехаць мне не хацелася, бо сэнсу не было, а ў лясу дак дзіўна і прыемна было, асабліва сядзець на траве. Лепата!
І так мне спадабалася, што я там прасядзеў амаль гадзіну, тэлефанаваў, прасіў, каб патэлефанавалі мне, круціў поі...
А потым - накіраваўся дахаты з думкамі аб тым, як лепей будзе зрабіць.
Першы вечар прайшоў з півам, Алегам і Дзімай.
А на наступны дзень я пачаў знаеміць Аню са сваімі сябрамі. Хоць хутчэй яно і само так атрымоўвалася, але я і сам не думаў, што змагу пабачыць столькі.
Сустрэлася амаль ўся старая кампанія. Амаль ўсе - са сваімі парамі. І, нарэшце, праз многа год, пабачыў зноў Марану, якая амаль не змянілася. Быў амаль што здзіўлены гэтай сустрэчай.
Потым - рушылі разам з Надзей, і сустрэўшым нас Дзімай да Філфака БДУ, дзе і праходзіла гэтае дзея.
Па расказам - дык гурты граюць з самой раніцы адзін за другім, а нас сустрэла на дзіва знаемая музыка і мяне ўвесь час не пакідала думка аб тым, што я гэтае дзесьці ўжо чуў. Ў выніку так і было - гралі хлопцы Хім. Праўда я і цяпер не ведаю, дзе я яго наслухаўся, бо не паважаю я творчасць гэтага гурта.
Потым - нейкі ці то панк, ці то хз што. Не спадабалася.
потым - зноў-такі нешта незразумелае.
А потым - выступ бардаўскай музыкі. дзе і павінны былі выступаць нашыя.
спадабаліся песьні Дар'і, дзяўчыны, якую ў зале немагчыма было не заўважыць і з якой пазней мы пазнаеміліся. Твар, на якім свецяцца вочы не заўседы можна пабачыць ў горадзе. А ў яе вочы свяціліся ўнутраным святлом.
нашым далі спець толькі дзве песьні, якія я раней неаднаразова чуў і ведаю амаль напамяць, таму асабліва нічога канкрэтнага сказаць не магу.
А вось апошняму гурту выступіць не далі з-за недахопу часу, таму яны вымушаны былі ехаць на сваю кропку рэпетыцый, куды і запрасілі ўсіх жадаючых.
Не ведаю чаму, але я адразу быў супраць ехаць кудысьці, невядома куды, каб паслухаць толькі адзін нейкі незразумелы гурт. Але, натоўп настаяў на сваім, ды й я, даведаўшыся, што ехаць прыйдзецца амаль у госьці да Ані, паехаў таксама з імі, бо не мог не выкарыстаць магчымасць пабачыць яе яшчэ раз.
Кропка знаходзілася ў многапавярховым будынку, таму склаліся пэўныя перашкоды са знаходжаннем яе і блуканням па пераходах і паверхах. Калі мне гэтае надакучыла, я накіраваўся на дах Трыпалтаўра, дзе, як і чакаў, сустрэў Аню.





В колонках играет: Pazuzu - The Five Emperors

LI 5.09.15
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
Здаецца, бачыла я ўчора ці пазаўчора гэтую Дар'ю...


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник канцэрт | Урли - Дневник Опьяненного Огнем | Лента друзей Урли / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»